уцячы́ 1, уцячэ; уцякуць; пр. уцёк, уцякла, ‑ло.

Зак. да уцякаць ​1.

•••

Многа вады ўцякло — тое, што і многа вады працякло (гл. працячы).

уцячы́ 2, уцяку, уцячэш, уцячэ; уцячом, уцечаце, уцякуць; пр. уцёк, уцякла, ‑ло; заг. уцячы; зак.

1. Паспешліва пайсці адкуль‑н. Уцячы з дому. □ Пачуў Якуш, што будзе бяда. Стрыжэ вачыма: як бы ўцячы. Скрыган. Прыгнуўшыся над міскай,.. [Зося] старалася чым скарэй кончыць вячэру і ўцячы з хаты, каб не чуць нічога і не бачыць. Гартны.

2. Спалохаўшыся, адбегчыся і схавацца (пра жывёл). З жахам убачыўшы, што не здолее ўцячы, лось, як бег, з разгону плёхнуўся ў ваду і паплыў на другі бераг. Краўчанка.

3. Тайком збегчы адкуль‑н., схавацца, ратуючыся ад каго‑, чаго‑н. Мартын Рыль, у арышце якога не апошнюю ролю адыграўвойт, уцёк з-пад канвою. Колас. Мядзведзіца прагрызла.. драўляную падлогу, зрабіла падкоп і ўцякла ў пушчу. В. Вольскі. Да збоі, ў бой, паўстанцы, Тыранам не ўцячы! Пушча. // Пакінуць, кінуць каго‑н. Маладая ўцякла ад жаніха. // перан. Пазбавіцца, вызваліцца ад чаго‑н. Не ўцячы ад назойлівых дум, Што агарнулі і плошчай Чырвонай, Як неадступныя цені, ідуць. Танк.

4. перан. Прапасці, знікнуць. Тая думка, якой.. [Амбрось Пагуга] хацеў пачаць сваё выступленне, нечакана ўцякла. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Няве́глас ’гарэза’ (браг., Мат. Гом.), невеглас ’пагібель, смерць’ (ТС). Укр. невіглас ’недасведчаны, неасвечаны; язычнік’, рус. невеглас ’тс’ узыходзяць да ст.-рус. невѣглас, неекго‑ лос, ст.-слав. невіглась ’тс’, якое Львоў (Этимология–1972, 103–106) лічыць маравізмам, параўн. таксама чэш. vehlas ’вядомасць; розум, асцярожнасць’, узнікшыя як пераклад ням. Weissager, Unweissager (Львоў, Этимология–1979, 62). Складанае слова, дзе першая частка ўяўляе форму з адмоўем 3 ас. адз. л. дзеяслова *vedeti ’знаць, ведаць’, параўн. макед. невегде ’невядома дзе, нідзе’, невекоʼі ’невядома хто, нехта’, невешто ’невядома што, немаведама што’ і г. д., а другая — назоўнік *glasъ ’голас’, тут у значэнні ’голас божы’, гл. Фасмер, 1, 283; Махэк₂, 681. Структурная паралель: ц.-слав. неявѣръ, славен. nejęveren C*ne‑ję‑věr‑, параўн. фразеалагічнае спалучэнне не имаць веры ’не верыць, не даваць веры’ (ТС, 1, 112). У тураўскай гаворцы слова запазычана з ц.-слав., хутчэй за ўсё вусным шляхам, пра што сведчаць змены ў семантыцы (табуізаванае ўжыванне: прыдзе той невеглас да скажаходзіі), магчыма, пад уплывам тураўск. загласіццапрапасці, згінуць’, параўн. брагін. згаласіцца ’абяссілець, доўга плачучы, галосячы’ (З нар. сл.). У такім выпадку на семантыку царкоўнаславянізма невеглас паўплывала народнае галасіць ’моцна плакаць’, параўн. рус. убиваться ’тс’. Малаверагодны ўплыў з боку літ. viglas ’жывы, рухавы’, з адмоўем было б ’нежывы’, нягледзечы на гістарычна засведчаныя кантакты з балтыйскім насельніцтвам на Тураўшчыне (яцвяжскія перасяленні і г. д.), аднак блізкасць значэння беларускага і літоўскага слоў прымушае браць яго пад увагу для вытлумачэння магчымых семантычных змен тураўскага слова. Да значэння ’гарэза’, параўн. недавярак ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зляце́ць, злячу, зляціш, зляціць; зак.

1. Летучы, спусціцца куды‑н. Верабей зляцеў з вішні на плот.

2. Узляцеўшы, пакінуць якое‑н. месца; вылецець куды‑н. далёка. Навокала, безлюдзь, нідзе ні душы, І птушкі зляцелі. Колас. // перан. Знікнуць, прапасці. І прайшло. Зляцела змора. Ачуняў наш вельмі хворы. Броўка. Зляцела жвавасць і з Ёсіпа, ён аціх і ўнурыўся носам у расхрыстаны каўнер паддзёўкі. Дуброўскі.

3. Разм. Хутка збегчы, саскочыць, спусціцца адкуль‑н. Дзеці, убачыўшы бацьку, зляцелі з воза так, нібы іх адтуль здзьмула ветрам, і павіслі на яго шыі. Чарнышэвіч. Наталля кінулася ў дзверы, адным махам зляцела па лесвіцы ўніз, і праз момант ужо чуваць было, як яна з некім сварылася. Скрыган.

4. Не ўтрымаўшыся дзе‑н., на чым‑н., зваліцца ўніз. Мачулін.. зачапіўся галавой зараму дзверцаў, капялюш яго зляцеў і пакаціўся па дарозе. Дуброўскі. З клёна зляцеў ліст, прыліп да шыбы. Шамякін. // Саскочыць, ссунуцца з пэўнага месца пры руху; паляцець. Цягнік зляцеў пад адхон. // перан. Разм. Страціць месца, пасаду. Незадаволеныя радуюцца: зляціць старшыня. Быкаў. Тодар Дзікавіцкі зляцеў з брыгадзірства. Дуброўскі.

5. перан. (у спалучэнні са словамі «з губ», «з языка» і пад.). Быць нечакана выказаным; сарвацца. З таго часу, як першая прыказка зляцела з вуснаў чалавека, яна, як і кожная ідэйна-мастацкая з’ява, прайшла пэўны шлях развіцця. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грош м.

1. грош, полкопе́йки ж.;

2. ист., разг. де́ньга́ ж., де́нежка ж.;

г. цана́ — (каму, чаму) грош цена́ (кому, чему);

ні гро́ша не ва́рта — гроша́ ме́дного (ло́маного) не сто́ит;

ні за г. прапа́сці (загі́нуць) — ни за грош пропа́сть;

у г. не ста́віць — ни в грош не ста́вить;

уваткну́ць свае́ тры гро́шы — су́нуть свой нос;

за свой г. ко́жны харо́шпосл. за свой грош ка́ждый хоро́ш;

ко́жны гад чужо́му гро́шу рад — ка́ждый гад чужо́му гро́шу рад;

не было́ ні гро́ша, ды ра́птам алты́н — не́ было ни гроша́, да (и) вдруг алты́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапада́ць несов.

1. (без пользы) пропада́ть;

2. (теряться) пропада́ть, исчеза́ть;

3. (утрачиваться) пропада́ть;

4. (переставать быть видимым, слышимым) пропада́ть, исчеза́ть;

5. погиба́ть, ги́бнуть, пропада́ть;

6. (о скоте) па́дать, до́хнуть, подыха́ть, издыха́ть;

1-6 см. прапа́сці;

7. (отсутствовать) пропада́ть;

ён ~да́ў не́дзе цэ́лы ме́сяц — он пропада́л где́-то це́лый ме́сяц;

8. (испытывать страдания, мучения) страда́ть, му́читься; бе́дствовать; погиба́ть; терпе́ть (лишения, бедствия и т.п.);

п. у адзіно́це — страда́ть (мучи́ться, бе́дствовать) в одино́честве;

9. (за кім) перен., разг. со́хнуть (по ком);

п. за дзяўчы́наю — со́хнуть по де́вушке;

дзе на́ша (маё) не ~да́ла! — где на́ше (моё) не пропада́ло!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налажы́ць 1, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак.

1. што. Палажыць зверху, паверх чаго‑н. Налажыць кальку на чарцёж.

2. што. Замацаваць што‑н. на частцы паверхні чаго‑н.; змацаваць. Налажыць латку. Налажыць павязку. Налажыць шыну на нагу. Налажыць шво на рану. Налажыць гіпс.

3. што. Зрабіць якую‑н. памету, запіс, знак. Загадчык узяў квіток і рэзалюцыю налажыў. Колас.

4. перан.; што. Пакінуць след, адбітак на кім‑н. Пастаяннае жыццё ў лесе, без сну, яды, заўсёды ў небяспецы, налажыла след і на .. [Ганну]. Нікановіч. Абодва падсудныя былі бледныя: доўгае знаходжанне ў астрозе да суда налажыла на іх свой адбітак. Колас.

5. чаго. Кладучы, напоўніць чым‑н. Налажыць машыну бярвення. □ Арцём налажыў воз дроў, увязаў вяроўкамі і на ўзыходзе сонца выехаў у Глыбокае. Машара.

6. што. У спалучэнні з некаторымі адцягненымі назоўнікамі абазначае: падвергнуць таму, што выражана назоўнікам. Налажыць арышт. Налажыць спагнанне. // Назначыць штраф, падаткі і пад. Налажыць штраф.

7. чаго. Разм. Набіць, настраляць у вялікай колькасці. — Абыдзем гэты гай, — паказаў рукой дзядок, — тут летась я налажыў столькі цецерукоў. «Звязда».

•••

Налажыць галавойпрапасці, загінуць.

Налажыць (накласці) на сябе рукі — скончыць самагубствам.

Налажыць пячаць — апячатаць.

Налажыць руку (лапу) на што — захапіць што‑н., падпарадкаваць свайму ўплыву.

налажы́ць 2, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., каго.

Разм. Скіраваць каго‑н. на што‑н., навучыць чаму‑н. Калі адразу налажыць ..[Міхалючка] на добрае, дык і чалавек з яго будзе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́сці, спаду, спадзеш, спадзе; спадзём, спадзяце, спадуць; пр. спаў, спала; зак.

1. Упасці ўніз, адарваўшыся, аддзяліўшыся ад чаго‑н. І лес, што мроіў па-над рэчкай, Якоча, крышыцца, гудзе, То тут, то там вяршок спадзе. Колас. Нораў сваіх штаноў .. [Грышка] добра ведае: калі моцна бяжыш і не трымаеш іх — абавязкова спадуць. Якімовіч. // Апасці (пра лісце, кветкі і пад.). З каштана спалі ўсе лісты.

2. Панізіцца ва ўзроўні, пайсці на спад (пра ваду, вадаём). Вада ў .. [сажалцы] значна спала, у некаторых месцах выступіла зямля. Маўр. Паводка на Данцы спала. Няхай. // Меншаючы, прапасці, знікнуць (пра пухліну, ацёк і пад.). Спала пухліна на нагах, сцішыўся пакутлівы боль у кісцях і пальцах рук. Гарбук. // Высахнуўшы, знікнуць (пра расу). [Ракіцкі:] — Не, спачатку пойдзем паснедаем. Я ўжо, пакуль спала раса, добра намахаўся касой. Прокша.

3. Зменшыцца ў сіле праяўлення; аслабець. Гарачыня спала толькі пад вечар. Пташнікаў. І якой жа была .. радасць [доктара], калі назаўтра раніцай тэмпература спала. Якімовіч. За мастком тэмп работы спаў — тут быў цяжкі грунт, спрэс з каменнем. Мікуліч. // перан. Прайсці, знікнуць (пра пачуццё, стан і пад.). Да .. [жонкі] .. [Ходас] прыйшоў, счакаўшы, пакуль спадзе, адхлыне яе злосць. Адамчык. [Свідэрскі:] — Не ганарыся, твой гонар спадзе. Глебка.

•••

Гара з плячэй спала — тое, што і гара з плячэй звалілася (гл. гара).

Карона з галавы не спадзе гл. карона.

Спала заслона гл. заслона.

Спасці з цела (твару) — схуднець.

Цяжар з душы спадзе гл. цяжар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знікнуць, прапасці, запрапасціцца, згінуць, згубіцца, звесціся, перавесціся; заваліцца, дзецца, падзецца, запаветраць (разм.); кануць (уст.); счэзнуць (абл.); прайсці, сысці, выветрыцца, вытхнуцца, развеяцца, разляцецца, змыцца, растаць, расплысціся, разысціся, патануць, згаснуць, пагаснуць, заглухнуць (перан.) □ як у вадзе растаць, як праз зямлю праваліцца, як у ваду кануць, кануць у небыццё

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

захава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Не прапасці, не знікнуць; застацца ў наяўнасці. Цяпер жа дрэвы парадзелі, і ўвесь парк прасвечваўся з аднаго канца ў другі... Захаваўся толькі барок на адным з узгоркаў. Хадкевіч. Аб жыцці і творчасці Паўлюка Багрыма захавалася мала дакументальных звестак, нічога пэўнага не могуць сказаць яго землякі. С. Александровіч. // Не змяніцца, застацца ў ранейшым стане. — Дзіўна, як голас .. у чалавека захаваўся. Чорны. // Застацца ў каго‑н., пры кім‑н.; не страціцца. Я ля брамкі стаю. Прыглядаюся пільна і строга. Штосьці ўсё ж захавалася, штось пазнаю Ад таго птушаняці малога. Гілевіч. // перан. Утрымацца ў памяці, запомніцца. У галаве цьмяна захаваліся толькі некаторыя эпізоды [сустрэчы з Данутай]. Карпюк. У мяне трывала захаваліся ў памяці вялікі луг з густой і высокай травой і дубы на беразе Сажа. Шамякін.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не папсавацца, не пашкодзіцца. Бульба ў склепе добра захавалася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не прайсці, не страціцца (пра пачуцці, настрой). І хоць часу прайшло багата і абое яны сталі не такія, якімі былі шмат гадоў назад, але ж колішняя прыязнасць захавалася. Новікаў. Ваяўнічы, прыўзняты настрой захаваўся ў Міхала і назаўтра. Карпаў.

4. Разм. Размясціцца так, каб другія не маглі ўбачыць, знайсці; схавацца. Па бацькавых старых плячах Гуляў бізун белапаляка... Са страхам жудасным у вачах Сын захаваўся й горка плакаў. Чарот. // Стаць нябачным або малапрыметным сярод чаго‑н., у чым‑н. Рады бярозавых крыжоў.. амаль што захаваліся ў густых зялёных травах. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скруці́цца, скручуся, скруцішся, скруціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Туга звіцца. Вяроўка скруцілася. // Скачацца трубкай, загнуцца, закруціцца з краёў. Бяроста затрашчала, скруцілася, начадзіла пахучым дымам. Шамякін. Павязка за ноч аб’ехала, намокла на дажджы, бінты скруціліся. Мележ.

2. (звычайна са словамі «у клубок», «у абаранак» і пад.). Кладучыся ці лежачы, сагнуцца, скурчыцца. [Змяя] ляжала, скруціўшыся, на пяньку і грэлася на сонейку. Маўр. Хацелася легчы пад гусцейшую елачку, скруціцца ў клубок. Жычка. Максімка зусім скруціўся ў камяк. Чорны.

3. Злучыцца ў выніку скручвання; зліцца. Адна з адной рынуцца [хвалі] ўглыб, як магілу, Там скруцяцца, узнімуцца клубам, дугой. Купала.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сашрубавацца. Гайка скруцілася.

5. Сапсавацца пры зашрубоўванні, адкручванні. Кран скруціўся. // перан. Разм. Змяніцца, перайначыцца. [Нічыпар:] Ай, Міхал, Міхал!.. Ты ўжо вялікім начальнікам быў... І думаў, да скону панаваць будзеш. Ажно бачыш, як усё скруцілася? Кучар.

6. Разм. неадабр. Прапасці, знікнуць. Ад сына, відаць, ужо помачы не чакай: скруціўся з дому, разлайдачыўся, распіўся. Грахоўскі.

7. Разбэсціцца, разлайдачыцца. І пра пшаніцу, і пра гэта я расказаў табе, хоць і ведаў, што ты будзеш хадзіць па пасёлку і ўсім будзеш жаліцца, што твой мужык скруціўся, што ён апошнюю скібку хлеба адбірае ў родных дзяцей і нясе палюбоўніцы. Кудравец. Дырэктар і расшчодрыўся. Думаў, што чалавек будзе жыць, сям’ю глядзець, а ён разбэсціўся, скруціўся... Гроднеў.

8. Разм. неадабр. Уступіць у інтымныя зносіны з кім‑н., сысціся з кім‑н. Жонка [старшыні] так скруцілася з бухгалтарам, што не саромелася замыкацца з ім у калгаснай канцылярыі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)