повелева́ть несов., книжн. (кем-, чем-л. управлять) кірава́ць; (командовать) кама́ндаваць; (приказывать) зага́дваць; (заставлять) прымуша́ць (каго); патрабава́ць (ад каго); (обязывать) абавя́зваць (каго); (говорить) гавары́ць, каза́ць (каму);

моя со́весть повелева́ет мне сде́лать э́то маё сумле́нне абавя́звае мяне́ зрабі́ць гэ́та;

так повелева́ет мне долг так ка́жа (гаво́рыць) мне абавя́зак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вымага́ць

1. (патрабаваць, мець патрэбу ў чым-н.) erfórdern vt; bedürfen vi (чаго-н. G);

2. разм. (дамагацца шантажом) erpréssen vt; ábpressen vt;

вымага́ць гро́шы ў каго-н. von j-m Geld erpréssen;

вымага́ць дазна́нне ў каго-н. j-m ein Geständnis ábnötigen, von j-m ein Geständnis erzwíngen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

moon​1 [mu:n] n. ме́сяц;

a full moon по́ўня;

a new moon маладзі́к;

the moon wanes ме́сяц убыва́е;

the moon waxes ме́сяц прыбыва́е

2. спадаро́жнік (планеты);

Jupiter’s moons спадаро́жнікі Юпі́тэра

♦

ask/cry for the moon infml жада́ць або́ патрабава́ць немагчы́мага;

be over the moon infml быць/адчува́ць сябе́ на сёмым не́бе;

once in a blue moon ве́льмі рэ́дка, ама́ль ніко́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

патрабава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. патрабаваць.

2. Просьба, жаданне, выказаныя ў катэгарычнай форме. — Адчыніце! — патрабаванне паўтарылася ўжо голасам больш настойлівым. Галавач. // Загад зрабіць што‑н. — Добры дзень, — сказаў .. [Карніцкі] пасля пэўнай паўзы Шынкевічу такім тонам, у якім выразна чулася патрабаванне назваць сябе. Паслядовіч.

3. Афіцыйны дакумент з просьбай выдаць што‑н. або накіраваць каго‑н. у чыё‑н. распараджэнне. Неўзабаве.. ў кантору да нас зайшоў чалавек у паношанай брызентавай спяцоўцы і падаў Собічу патрабаванне на кісларод. Скрыган.

4. звычайна мн. (патрабава́нні, ‑яў). Норма, умовы, якім хто або што‑н. павінны адпавядаць. [Вагуцкі:] — Вы ведаеце мае патрабаванні да кожнага рабочага і яго работы. Яны застаюцца нязменнымі: працаваць на выдатна. Лынькоў. // Правілы, нормы паводзін, абумоўленыя чым‑н. Патрабаванні моды. Патрабаванні ветлівасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schréien* vi

1) крыча́ць, лямантава́ць;

sich héiser ~ крыча́ць да хрыпаты́

2) (um A, nach D) закліка́ць, клі́каць; патрабава́ць (чаго-н.);

um Hílfe ~ прасі́ць дапамо́гі;

nach Ráche ~ закліка́ць да по́мсты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dríngen* vi

1) (s) праніка́ць; дабіра́цца;

das Gerücht ist bis zu mir gedrúngen чу́тка дайшла́ да мяне́

2) (h) насто́йваць (на чым-н.), дамага́цца (чаго-н);

auf Ántwort ~ патрабава́ць адка́зу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Náchdruck I m -(e)s на́ціск; сі́ла, эне́ргія;

éiner Sáche (D) ~ verléihen*, auf etw. (A) ~ légen надава́ць чаму́-н. асаблі́вае значэ́нне;

mit ~ падкрэ́слена;

etw. mit ~ fórdern энергі́чна патрабава́ць чаго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спыта́ць

1. frágen vt; Frágen stéllen [ríchten]; sich erkúndigen (пра што-н. nach D, über A) (зрабіць даведку);

спыта́ць уро́к die Háusaufgabe ábfragen;

2. (патрабаваць адказнасці) fórdern vt (von D) Réchenschaft fórdern, zur Verántwortung zíehen*;

з вас за гэ́та спыта́юць Sie wérden sich dafür zu verántworten háben, sie wérden dafür gerádestehen müssen*с

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Лама́ць, ломаць, ламаці ’ламаць, крышыць’, ’нявечыць, калечыць’, ’здабываць, разломваючы чым-небудзь’, ’даводзіць да непрыгоднасці, псаваць разбураючы’, ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’, ’разбураць, знішчаць старое, аджыўшае’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’церці лён, каноплі’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Інстр. 1), ’раўняць поле’ (Жд. 2), ’баранаваць упоперак пластоў’ (Дэмб. 2), ламаць шапку ’перагінаць, надломліваючы салому ў снопе каля перавясла’ (Сл. паўн.-зах.), ламаць борць ’раскрадаць мёд дзікіх пчол’ (Анох.), ’араць цаліну’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. ламати, ломати, рус. ломать, польск. łamać, н.-луж. łamaś, в.-луж. łamać, чэш. lámati, славац. lamať, lamac, славен. lȃmati, lómiti, серб.-харв. ла́мати (< ло̀мити), ст.-слав. (прѣ)ламати. Прасл. lamati — ітэратыў да lomiti > ламіць (гл.). Аб ст.-слав. і ст.-рус. ла‑//ло‑ гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245. Сюды ж ламацца ’патрабаваць злучку (аб карове)’ (Касп.) — семантычны перанос з ламацца. Гл. лом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́піцца ’старацца, клапаціцца, турбавацца пра каго-небудзь’, ’хацецца’ (ТСБМ), ру́піць ’трывожыць, выклікаць неспакой’, ’цягнуць, прыцягваць’ (дзярж., Нар. сл.), ’турбаваць неадвязна’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Укр. ру́пити ’быць жаданым’, рус. дыял. ру́па ’туга па радзіме’, ру́пить ’цягнуць, хацецца’, ’трывожыць’, польск. rupie się ’старацца’, кашуб. rúpic ’цягнуць, спакушаць, вабіць; мець апетыт’, чэш. rupati, rupěti ’хрумсцець, шчоўкаць’, балг. дыял. рупа́я ’патрабаваць сілай, мучыць, турбаваць’. Прынята лічыць роднасным да літ. rūpė́ti ’трывожыць’, лат. rũpêt ’засмучаць’, літ. raupýti ’тс’, ’рыць’, англ.-сакс. réofan ’ламаць, рваць’, ст.-інд. rōpayati ’адчуваць ламоту’ (Фасмер, 3, 519). Паводле іншага меркавання, чэшскія rupati, rupěti стаяць асобна, а ўсходнеславянскія словы з’яўляюцца балтызмамі, параўн. літ. rūpė́ti ’трывожыць, заклапочваць’, rū́pinti ’клапаціць’, гл. спецыяльна Анікін, Опыт, 270–271 з літ-рай; аднак балгарскія факты (гл. БЕР, 347) сведчаць хутчэй пра генетычную сувязь. Борысь (SEK, 4, 221) следам за Слаўскім (SP, 1, 81) рэканструюе прасл. *rupiti ’грызці, кусаць, гнясці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)