Пама́лу ’не спяшаючыся, марудна; паступова, не адразу’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бяльк., З нар. сл.), пама́лей (Сцяшк. Сл.), пама́луй (Янк.), пама́ле (ТС), пама́лі, пама́ту, пама́луй (Сл. ПЗБ); пама́лечку (Мат. Гом.), пама́лячку (Янк. 1). Агульнаслав.: рус., укр. пома́лу, польск., в.-луж. pomału, н.-луж. pomałkiem, серб.-харв. по̀мало, серб.-ц.-слав. po malu, славен. po malu, po male, балг. malko ’тс’. Прасл. pomalu. З прыназоўнікавага спалучэння po malu, дзе малу — генетыў ад malъ (гл. малы́) (параўн. Брукнер, 320). Махэк (470) malъ у гэтым спалучэнні лічыць словам іншага паходжання, роднасным ням. mählich, allmählichпаступова’, ст.-ірл. mall ’павольны’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакрысе́ прысл.

1. (патроху, у невялікай колькасці) ein wnig, ein bss¦chen;

2. (паступова, павольна) allmählich, nach und nach

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паслядо́ўны

1. (які надыходзіць адзін за адным) aufeinnder flgend; sukzessv (паступова);

2. (лагічны) flgerichtig, konsequnt;

3. (перакананы) konsequnt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

меліяры́зм

(ад лац. melior = лепшы)

ідэалістычны погляд на дабро і зло, прыхільнікі якога лічаць зло немінучым, але прызнаюць магчымым паступова пашыраць сферу дабра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

gnaw

[nɔ]

v.t.

1) гры́зьці, прагрыза́ць

2) разьяда́ць, паступо́ва падто́чваць

3) гры́зьці, непако́іць, му́чыць (пра страх)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

нажы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ты; зак.

1. што і чаго. Паступова набыць, назапасіць.

Н. сваёй працай.

2. перан., каго-што і каго-чаго. Атрымаць, набыць (што-н. непрыемнае).

Н. рэўматызм.

3. Пражыць нейкі час (разм.).

У гасцях доўга не нажывеш.

|| незак. нажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́ла-пама́лу, прысл.

Паступова, патроху. Пісьменнасць на Русі, занесеная з Поўдня, мала-памалу шырылася. Шакун. Мала-памалу ад Сашкі ўсе адварочваліся, гублялі з ім дружбу і сяброўства. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгубі́ць, ‑гублю, ‑губіш, ‑губіць; зак., каго-што.

1. Пагубляць усё, многае або ўсіх, многіх. [Першакласны] разгубіў па дарозе Сшыткі ў лінейку касую. Калачынскі. За дзень ледзь не ўсіх разгубіла [маладзіца] кароў — Цэлую ноч лес мычаў і роў. Кусянкоў. // Паступова страціць. За час войнаў і рэвалюцый я неяк разгубіў многіх сваіх старых сяброў. Рамановіч.

2. перан. Паступова пазбавіцца чаго‑н.; растраціць. Пасля турмы і ўцёкаў .. [Каршукоў] аціх, змарнеў дашчэнту, здавалася, разгубіў свой зайздросны аптымізм. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Які паступова, непрыкметна паніжаецца, які мае схіл. Па левую руку на спадзістым беразе стаялі цёмныя кусты. Алешка. Танк, ідучы па спадзістаму дну, стаў паступова апускацца ў ваду. Мележ. / Пра хвалі і пад. Вялізныя спадзістыя валы, падобныя на гарыстыя ўзвышшы, каціліся адзін за адным з прамежкамі амаль што ў паўкіламетра. Лынькоў. // Пакаты. У .. [Пятра Мадэставіча] былі спадзістыя плечы, тлустыя грудзі, што зараслі сівым воласам, і вялізны круглы жывот. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які паступова ўзрастае. Прагрэсіўная аплата працы.

2. Які імкнецца да прагрэсу, перадавы ў палітычных, сацыяльна-эканамічных адносінах. Гаварыць пачаў Анры Люсан, рэдактар прагрэсіўнай газеты. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)