нажы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ты; зак.

1. што і чаго. Паступова набыць, назапасіць.

Н. сваёй працай.

2. перан., каго-што і каго-чаго. Атрымаць, набыць (што-н. непрыемнае).

Н. рэўматызм.

3. Пражыць нейкі час (разм.).

У гасцях доўга не нажывеш.

|| незак. нажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)