1. Аддаць загад; загадаць. [Мікітка] зараз жа распарадзіўся паслаць у вёску Міхалку Крупіка.Колас.— Дык збірайся, і каб да вечара выехаў, — распарадзіўся маўклівы і заўсёды стомлены прараб.Б. Стральцоў.
2. Абысціся з кім‑н. або з чым‑н. тым або іншым чынам. Ні весткі, ні паўвесткі стуль. Адна даверлівасць прадбачання салдата. Ды гнаць адкуль, што лёсам Сашкі-брата Інакш, распарадзілася вайна.Чэрня.// Спатрэбіць, скарыстаць што‑н. Тысяча на сяле немалыя грошы. Калі па-гаспадарску, то можна імі разумна распарадзіцца.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвы́ць, ‑выю, ‑выеш, ‑вые; зак.
Разм. Нечакана завыць, пачаць выць (пра жывёл). / Пра плач, крык чалавека. [Малады чалавек] адпіхнуў Косцю набок. — Я цябе зараз!.. — узвыў Шмыг, узняў угору кулак.Мыслівец./ Пра вецер, матор і пад. Узвыла паветра пад гарачым свістам снарадаў.Лынькоў.Узвыў рухавік, і серабрысты знішчальнік камандзіра палка памчаўся на старт і з ходу пайшоў на ўзлёт.Алешка.//перан. Прыйсці ў стан адчаю, жаху. У павеце падпалена некалькі памешчыцкіх маёнткаў і асадніцкіх фальваркаў .. Памешчыкі .. узвылі. Дамагаліся ад стар[а]сты паслаць усе сілы, якія ёсць, на ратаванне маёнткаў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
letter[ˈletə]n.
1. пісьмо́, ліст;
a registered letter заказно́е пісьмо́;
a letter of introduction рэкамендацы́йнае пісьмо́;
aletter of credit акрэдыты́ў;
post a letterBrE/mail a letterAmEпасла́ць ліст
2. лі́тара;
a capital letter вялі́кая лі́тара;
a small letter мала́я лі́тара;
3.pl.lettersinfml літарату́ра;
a man of letters літара́тар
♦
to the letter літара́льна, дакла́дна;
I followed the instructions to the letter. Я дакладна прытрымліваўся інструкцыі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
1. Накіраваць, адаслаць каго‑н. куды‑н. У тую ж ноч палонных салдат і афіцэраў.. пад канвоем конных чырвонаармейцаў.. адправілі ў вёску Высокая Рудня.Колас.Пасля ранення.. [Міхала] перапраўлялі на партызанскі аэрадром, каб адправіць на Вялікую зямлю.Карпаў.// Справіць провады каму‑н., развітацца з ім; справіць вяселле. Адправіць навабранцаў у армію. Адправіць замуж. Адправіць у падарожжа.//Паслаць каго‑н. куды‑н., каб пазбавіцца яго прысутнасці; адпусціць. [Ніна:] — Мясцовых адправілі па дамах, а параненых прафесар забраў да сябе на кватэру.Мікуліч.[Алешын:] Адзіны выхад іх [жанчын і дзяцей] ад смерці збавіць — У час зацішша з крэпасці адправіць.Бачыла.
2. Звольніць каго‑н. з работы; вызваліць ад якіх‑н. абавязкаў. Адправіць на пенсію. □ ...Ужо з дзіцем ты лішняя ў хаце; На службе цябе разлічылі, адправілі — .. Не стала там хлеба дзіцяці.Купала.
3. Даць сігнал на адпраўку; дазволіць адпраўку. І я на таго чалавека крыўдую, Што некалі рана адправіў цягнік.Ляпёшкін.
4.Паслаць карэспандэнцыю, пасылку і пад. Адправіць тэлеграму. □ Апоўдні [Заранік] схадзіў у Старыцу на пошту і адправіў пакет у Мінск.Хадкевіч.
5. Не згадзіцца прыняць.
6. Адслужыць набажэнства. Адправіць імшу.
•••
Адправіць на той свет — забіць, давесці да смерці, загубіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.
1. Тое, што і запытанне (у 2 знач.). Паслаць запыт. □ — Галуза зрабіў запыт.., а праз тыдзень адтуль прыслалі выпіску: сапраўды, мне яшчэ не было шаснаццаці.Чыгрынаў.
2. Попыт, запатрабаванне. І сапраўды, тавары ў краме былі розныя, ад солі і газы да пудры і духоў, — усё, на што быў запыт.Галавач.
3. Пытанне, звернутае да каго‑н.; запытанне. Стук у дзверы і запыт, якім гэты стук падмацаваўся, былі для Рыгора раптоўнымі.Гартны.Хоць бы ў сне на запыт нечаканы Грэшнай праўды той не расказаць.Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. і абкім-чым, пракаго-што і здадан.дап. Звярнуцца да каго‑н. з пытаннем; спытаць. Міколка рашуча запытаў дзеда: — Ты не хавайся ад мяне, а скажы, што гэта робіцца ноччу?Лынькоў.[Марына Паўлаўна] заўважыла, што стары хоча запытаць нешта, ды не важыцца.Зарэцкі.Сходзім, Віктар, — кажа Піня, — да майго бацькі. Запытаем, як ён сябе адчувае, якое ўражанне зрабіла наша свята.Сташэўскі.
2. Звярнуцца з якой‑н. просьбай, папрасіць аб чым‑н. Запытаць парады. Запытаць дазволу. □ Лішні раз у дзяўчыны запытаю дарогі.Свірка.
1. Зрабіць звілістае прамым; выраўнаваць, выпраміць. Выправіць рэчышча.
2.перан. Ліквідаваць недахопы, заганы. Выправіць становішча. □ Галоўнае ў жыцці — зразумець сваю памылку, выправіць яе і стаць на правільны шлях.Лупсякоў.// Унесці папраўкі (у рукапіс, карэктуру і пад.); паправіць. Выправіць рукапіс. Выправіць кантрольныя работы вучняў.
1. Адправіць, паслаць што‑н. каму‑н. Адаслаць дакументы, пасылку.// Адправіць назад, вярнуць. [Саханюк:] — Адаслалі б вы сваю падводу дамоў, а самі тут паначавалі б.Колас.
2. Выслаць каго‑н. з якой‑н. мэтай, па якой‑н. прычыне. З першага ж дня пасля суда, як толькі .. [Міхала Тварыцкага] адаслалі на месца, ён узяўся за работу.Чорны.// Адправіць, пераслаць куды‑н. часова. Усе ведалі, усе адчувалі, што.. будзе моцны бой. Ведаў пра гэта і Іваноў. Таму ён цвёрда вырашыў адаслаць у тыл сям’ю.Кавалёў.
3. Указаць, дзе можна знайсці падрабязную даведку; зрабіць спасылку на каго‑, што‑н. Адаслаць чытача да першага выдання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)