Адпо́ўшчыць ’надаваць аплявух’ (Шат.). Магчыма, да ад‑по‑уш‑ч‑ыць ’ударыць па вуху’. Не выключана таксама сувязь (кантамінацыя) з ушчуваць ’караць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рубцы́ ’адзенне старое, рванае’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Магчыма, кантамінацыя рубы ’добрае адзенне’ (гл.) і рубцы, рубец ’шво пры сшыванні двух кавалкаў тканіны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паджы́лы ’пажылы’ (ТСБМ, Шат., Янк., ТС), паджы́ты ’тс’ (Сцяшк. Сл.). З польск. podżyły ’тс’. Гомельск. поджы́ўшы ’пажылы’ (Мат. Гом.), марыць, кантамінацыя паджылы і пажыўшы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кварто́ўка ’мера сыпкіх рэчываў’ (Нас., Мат. Гом.), ’мера вадкасці’ (Бяльк., КЭС, лаг., Жд. 3). Гл. кватэрка 2 ’тс’. Відавочная кантамінацыя кватэрка і кварта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трымгаце́ць ‘ледзь свяціцца’ (Сцяшк. Сл.). Звязана з трымцець, трамцець (гл.), звонкі варыянт да трымкацець, гл. Не выключана кантамінацыя лексем трымце́ць і міргаце́ць (гл. мірга́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мергаваць ’вымераць, выдзеліць’ (Шат.), вы́мяргаваць ’вымяркаваць’ (Жд., 1), вы́міргаваць ’сэканоміць’ (КЭС, лаг.). Відавочна, кантамінацыя дзеясловаў вы́маргаваць ’вымераць моргамі’ (гл. морг) і вымеркаваць ’разлічыць’ (гл. меркаваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гру́нуць ’грукнуць, пачуцца’ (БРС). Здаецца, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gruchnąć ’з шумам раптоўна ўпасці, грукнуць’ і runąć ’паваліцца, грымнуць’. Магчыма, кантамінацыя гэтых дзеясловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капы́ціцца ’быць упартым’, ’капрызнічаць, гарачыцца’ (Яўс.), ’спатыкацца (пра каня)’ (Нас., Шат.). Да капыта? Параўн. капыціцца ’спатыкацца (пра каня)’ (ТСБМ). Магчыма, таксама кантамінацыя з капырсціцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апіса́ць ’ссячы шкуру пісягамі’ (Жд.). Пэўна, не проста пераноснае ўжыванне дзеяслова, але кантамінацыя з *апісяжыць, *апісажыць < пісяжыць < пісяг/пісаг (Янк. I); пісяг доўгі крывавы след’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстрака́ты ’пакрыты плямамі’ (Інстр. 2), ’стракаты, пярэсты’ (парыц., Некр.). З польск. pstrokaty ’тс’; паводпе Банькоўскага (2, 958), кантамінацыя pstry ’шматколерны’ і strokaty ’пярэсты’. Гл. стракаты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)