Ленава́цца, ленова́цца, лянава́цца ’гультаяваць’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Яруш., Бяльк., ТС) — адпрыметнікавы дзеяслоў. Да ляны́ ’лянівы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адкапсану́ць ’адштурхнуць’ (Янк. II) < літ. atkapsė́ti. Запазычаны дзеяслоў выкарыстаў таксама суфікс ‑ну для абазначэння разавага дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́хкаць ’вухаць’ (КТС). Так зв. «імітацыйны» дзеяслоў ад выклічніка вух (гл.); параўн. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 68, 84.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атаяса́міць ’прызнаць такім жа, аднолькавым’. Складаны дзеяслоў, утвораны са спалучэння той самы пры дапамозе цыркумфікса а‑ — ‑іць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мака́ць, мыка́ць, мокаць ’мачаць’ (Нас., Бяльк., полац., Нар. сл.), мо́кнуты ’намочаны’ (Нас.). Ітэратыўны дзеяслоў ад мокнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пу́ляцца, пу́лятысь ’напружвацца з усіх сіл’ (кобр., Сіг.; Нар. лекс.). Шматкратны дзеяслоў ад пу́ліць (пу́лыты) ’тужыцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ркнуць ‘затрубіць у вуха «турр!»’ (Касп.), ‘крыкнуць «тур-р-р» у вуха’ (зэльв., Нар. словатв.). Гукапераймальны дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жму́ціць ’скупіцца’ (Бялын., Яўс.). Рус. урал. жмути́ться ’тс’. Адсубстантыўны дзеяслоў ад наз. жмут 2 з суфіксам ‑і‑ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярну́ць ’моцна ўдарыць’ (бялын., Янк. Мат.; Яўс.), пя́рнуць ’тс’ (круп., Жыв. сл.). Аднакратны дзеяслоў да пе́рыць ’біць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарля́ць, пажарляць, жерляць ’есці, жэрці’ (Нас.). Дзеяслоў утвораны з суфіксам ‑аць на базе назоўніка жарло́ ’зяпа’ (гл. жарло́ 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)