бактэрыяста́з

(ад бактэрыі + -стаз)

поўная затрымка росту і размнажэння бактэрый пад уплывам неспрыяльных фізічных або хімічных фактараў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апсані́ны

(гр. opsonion = забеспячэнне ежай)

спецыфічныя антыцелы, якія ўтвараюцца ў імунізаваным арганізме і стымулююць фагацытоз бактэрый лейкацытамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сульфаніламі́ды

[ад лац. sulf(ur) =сера + аніл(ін) + аміды]

група лекавых рэчываў, якія аслабляюць дзеянне хваробатворных бактэрый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эндагено́та

(ад энда- + ген)

сукупнасць генаў рэцыпіента пры ўсіх формах пераносу генетычнага матэрыялу ў бактэрый (параўн. экзагенота).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГЕКСАКІНА́ЗА,

фермент адэназінтрыфасфатнай к-ты — гексоза 6-фасфатрансфераза. Каталізуе перанос фасфатнай групы з адэназінтрыфосфарнай к-ты на гексозу (глюкозу і інш). Удзельнічае ў першых этапах пераўтварэння глюкозы пры браджэнні, гліколізе, біясінтэзе глікагену і пры акісленні па пентазафасфатным шляху. Гексакіназа ёсць амаль ва ўсіх клетках жывёл, раслін і бактэрый. У розных арганізмаў і ў розных тканках гексакіназа прадстаўлена разнастайнымі ізаформамі (аднак усе каталізуюць адну і тую ж рэакцыю). Кафактарам гексакіназы з’яўляецца магній (Mg​2+). Актыўнасць гексакіназы рэгулюецца гармонамі (інсулінам, стэроіднымі гармонамі), рэзка тармозіцца прадуктам рэакцыі гексозафасфатам.

А.​М.​Ведзянееў.

т. 5, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАЛЕЗАСЕРАПРАТЭІ́ДЫ, жалезасерныя бялкі, Fе—S-бялкі,

клас бялкоў, прастэтычныя групы якіх складаюцца з негімінавага жалеза, комплексна звязанага з неарган. або арган. (у складзе цыстэіну) серай з утварэннем аднаго ці некалькіх Fe—S-кластэраў. Кластэры здольныя аддаваць ці прымаць электроны (але не вадарод) з абарачальнай зменай валентнасці атамаў жалеза (Fe​3+ ⇄ Fe​2+). Дзякуючы гэтаму Ж. ў жывых арганізмах выконваюць функцыю акісляльна-аднаўленчых кампанентаў у тэрмінальных ланцугах пераносу электронаў паміж флавапратэідамі і цытахромамі (гл. Дыханне). Малекулярная маса Ж. ад 6000 (ферыдаксіны бактэрый) да 12 000 (ферыдаксіны хларапластаў) і больш (ксантынаксідаза).

т. 6, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІМШАНЕ́ЦКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 8.1.1905, Кіеў),

расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Акад. Рас. АН (1962, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Варонежскі ун-т (1926). З 1930 у Ін-це мікрабіялогіі АН СССР (у 1949—85 дырэктар). Навук. працы па біялогіі, марфалогіі, эксперым. зменлівасці мікраарганізмаў, пра іх ролю ў кругавароце рэчываў, касм. біялогіі. Атрымаў поліплоідныя культуры дражджэй Candida і некат. бактэрый. Даследаванні І. маюць практычнае значэнне ў вытв-сці ферментаў, антыбіётыкаў, спірту і інш.

Тв.:

Микробиология целлюлозы. М., 1953;

Экспериментальная изменчивость микроорганизмов. М., 1956.

т. 7, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАГА́ТНАЯ ГНІЛЬ буракоў,

хвароба караняплодаў буракоў у перыяд захоўвання, якая выклікаецца комплексам грыбоў і бактэрый. Найб. пашырана шэрая гніль (узбуджальнік — грыб Botritis cinerea) і фамоз (узбуджальнік — грыб Phoma betae). На хворых каранях з’яўляецца белы, шэры ці ружавата-белы налёт споранашэння грыба, потым фарміруюцца цёмныя склероцыі, якімі грыб зімуе. Пры фамозным гніенні грыбніца развіваецца ў тканках каранёў, надае ім цёмна-карычневы колер і фарміруе масы пладовых цел (пікнідаў). Пашкоджаныя караняплоды гніюць. Інфекцыя захоўваецца на раслінных рэштках, у глебе.

Кагатная гніль буракоў: 1 — пашкоджаны караняплод; 2 — канідыяносец і канідыі грыба.

т. 7, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛОН (ад грэч. klōn галіна, парастак, нашчадак),

сукупнасць клетак або асобін, што паходзяць ад агульнага продка ў выніку бясполага размнажэння. Аснова ўтварэння К. — мітозбактэрый — простае дзяленне): генетычная інфармацыя падзяляецца пароўну паміж мацярынскімі і даччынымі клеткамі. У мікрабіялогіі К. — патомкі адной клеткі. У селекцыі раслін К. — патомкі адной расліны, расплоджаныя атожылкамі, чаранкамі, цыбулінамі, карэнішчамі і інш. яе часткамі. Новы метад атрымання К. раслін (напр., новы сорт бульбы) — вырошчванне іх з адной клеткі з дапамогай клетачнай культуры. Выкарыстоўваецца ў біялогіі, медыцыне, харч., хім. і мікрабіял. прам-сці.

т. 8, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕПТАСПІ́РЫ (ад грэч. leptos тонкі, лёгкі + speira кручаная лінія),

род аэробных бактэрый сям. спірахет. 2 віды: Л. паразітычныя (L. interrogans) і Л.-сапрафіты (L. biflexa). Л. паразітычныя складаюць 18 сералагічных груп, 124 сератыпы, узбуджальнікі лептаспірозаў. Вылучаны яп. вучонымі Іда, Інада і інш. (1914).

Даўж. да 20 мкм, дыяметр да 0,3 мкм. Складаюцца з асявой ніткі, акружанай цытаплазматычнай спіраллю. Рухомыя. Размнажаюцца папярочным дзяленнем. Патагенныя Л. гінуць пры ўздзеянні прамога сонечнага святла, хім. рэчываў (кіслоты, шчолачы, дэзінфіцыруючыя сродкі), высокай т-ры, але ўстойлівыя да нізкіх т-р, здольныя перазімоўваць у вадаёмах.

т. 9, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)