КЛАСТРЫ́ДЫІ (Clostridium),
род спараносных бактэрый. Больш за 50 відаў. Пашыраны ў глебе, вадзе, рэштках жывёл і раслін,
Палачкі 0,6—1,2×3—7 мкм, рухомыя, грамстаноўчыя; пры спораўтварэнні клеткі набракаюць і набываюць форму верацяна. Анаэробы. Зброджваюць вугляводы і азоцістыя рэчывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)