ЭЎБАКТЭ́РЫІ,
парадак бактэрый. Характарызуюцца наяўнасцю тыповых прыкмет пракарыётаў.
Аднаклетачныя, шара-, палачка- і спіралепадобныя мікраарганізмы. Абалонка клеткі трывалая. часта мае жгуцікі. варсінкі. Ёсць рухомыя і нерухомыя формы. Грамадмоўныя і грамдадатныя мікраарганізмы. Размнажаюцца дзяленнем, некат. здольныя да ўтварэння спор. Удзельнічаюць у кругавароце рэчываў у прыродзе. Выкарыстоўваюцца ў прам-сці.
І.В.Вікторчык, В.В.Нарбутовіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)