расходы прадпрымальніка, звязаныя з заснаваннем і арганізацыяй прадпрыемства, набыццём асн. сродкаў для яго функцыянавання. Уключаюць расходы на заснаванне, рэгістрацыю кампаніі (атрыманне ліцэнзіі, расходы на падпіску і размеркаванне каштоўных папер, адкрыццё рахунку) і «першасныя» затраты, г. зн. расходы, неабходныя для таго, каб пачаць работу прадпрыемства (рэклама, маркетынгавыя даследаванні); расходы на павелічэнне акц. капіталу — на эмісію аблігацый, прэміі па аблігацыях, набыццё нерухомасці. З.з. павінны быць пакрыты ў як мага больш кароткі тэрмін, яны не ўлічваюцца як актывы кампаніі і не прымаюцца ў разлік пры яе лігаідацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЫДА́Т (ад лац. candidatus літар. апрануты ў белае; у Стараж. Рыме спаборнік на атрыманнедзярж. пасады надзяваў белую тогу),
1) асоба, вылучаная для выбрання дэпутатам заканадаўчай установы, для замяшчэння якой-н. пасады ці прыёму ў якую-н. арг-цыю; малодшая вучоная ступень у дарэв. Расіі, якая прысвойвалася пасля заканчэння з адзнакай вышэйшай навуч. установы, напр. К. славеснасці.
2) К. навук у краінах СНД — першая вучоная ступень; асоба, якой прысуджана гэтая ступень. Прысуджаецца асобам з вышэйшай адукацыяй, што здалі кандыдацкі мінімум і абаранілі кандыдацкую дысертацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКАПЛЕ́ННЕ,
адкладанне часткі даходу, прыбытку на будучыя патрэбы; ператварэнне часткі прыбавачнай вартасці ў капітал у працэсе расшыранага ўзнаўлення. Гіст. і лагічнай перадумовай Н. з’яўляецца першапачатковае накапленне капіталу. Рухаючы матыў Н. — атрыманнемакс. прыбытку і рыначная канкурэнцыя, якая стымулюе нарошчванне маштабу вытв-сці з мэтай умацавання сваіх пазіцый на рынку. Адрозніваюць Н. вытворчае (расшыраецца і ўдасканальваецца працэс матэрыяльнай вытв-сці) і невытворчае (развіваецца і ўдасканальваецца невытв. сфера). Памеры Н. залежаць ад аб’ёму нацыянальнага даходу, узроўню прадукцыйнасці працы, эканомнага выкарыстання рэсурсаў, памераў замежных субсідый і займаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЗМЕННАЯ МЕТАЛУ́РГІЯ,
галіна металургіі, у якой для атрымання і апрацоўкі металаў і сплаваў выкарыстоўваюць нізкатэмпературную (~104К) плазму. Пачала развівацца ў 1950-я г. ў СССР, Японіі, ЗША і інш. краінах.
Уключае здабыванне з руды металаў, іх плаўку, плазменна-дугавы пераплаў, плазменна-дугавое рафінаванне, атрыманнеметал. парашкоў і гранул, плазменна-дугавое награванне металаў, вырошчванне метал. монакрышталёў. Каб здабыць з руды метал, яе падвяргаюць тэрмічнай дысацыяцыі ў плазме. Плаўку сталей і гарачатрывалых сплаваў на нікелевай аснове, хімічна актыўных металаў (тытану, цырконію і інш.) вядуць у плазменных печах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
voucher[ˈvaʊtʃə]n.
1.BrE тало́н, карашо́к (білета);
a luncheon voucher тало́н на абе́д;
a tra vel voucher пуцёўка;
a gift voucher квіто́к-падару́нак
2. квіто́к, квіта́нцыя;
a cash voucher распі́ска за атрыма́нне гро́шай; ка́савы чэк
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
*Ла́бар, ла́бор ’чалавек, які ходзіць па вёсках і мястэчках і збірае ахвяраванні па царкву’ (Гарад.). Усечаная форма з грэч.τό λαββώνιον або λαββώνιος ’чашка, келіх’ — першапачаткова, відаць, збіралі ахвяраванні ў чашу. Магчыма, лексема звязана з грэч.λαβή ’атрыманне’; суфікс яна атрымала пад уплывам усх.-слав.лобур/ лобырь, параўн. укр.лобур, лобурисько, ло́бурка, лобуряка ’тс’, ’гультаявалі, бяздзейны чалавек’, а таксама ўкр.харк.лобурь, рус.кур.лобур ’нязграбны, хмурны чалавек, які глядзіць з-пад ілба, буркун’, лобырь ’(дакорліва) мажны чалавек’. Апошнія, аднак, да лоб1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Bestéchungf -, -en по́дкуп, ха́бар;
der ~ zúgänglich прада́жны, падку́пны;
passíve ~юрыд.атрыма́нне ха́бару;
aktíve ~ да́ча ха́бару
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
канкурэ́нцыя
(с.-лац. concurrentia)
1) спаборніцтва, барацьба за дасягненне найлепшых вынікаў, пераваг;
2) эканамічная барацьба, саперніцтва паміж разрозненымі вытворцамі прадукцыі за атрыманне найбольшых прыбыткаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЮ́ТНАЯ СПЕКУЛЯ́ЦЫЯ,
захады банкаў і фірмаў, разлічаныя на атрыманне прыбытку ад змены курсу валют на валютных рынках. Ажыццяўляецца пэўнымі валютнымі аперацыямі ці наўмысным устрыманнем ад іх. Прасцейшая форма валютнай спекуляцыі — валютны арбітраж: валюта адной краіны па нізкім курсе купляецца за валюту другой краіны і рэалізуецца там, дзе курс гэтай валюты больш высокі; атрыманы барыш і ёсць спекуляцыйны даход. Валютная спекуляцыя можа прымаць і больш складаныя формы — маніпуляцыі па наўмысным зніжэнні курсу валют. Валютная спекуляцыя звязана з валютнай рызыкай, яе вынік залежыць ад правільнасці ацэнкі перспектыў вагання валютнага курсу. Мерапрыемствы па стрымліванні валютнай спекуляцыі звычайна ажыццяўляюць цэнтр. (нац.) банкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛГРА́ДСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1793БЯЛГРА́ДСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1739. Падпісаны 29 вер. ў Бялградзе паміж Расіяй і Турцыяй, завяршыў руска-турэцкую вайну 1735—39. Паводле дагавора за Расіяй замацавана права на Азоў, Запарожжа, землі паміж Паўд. Бугам і Северскім Данцом. За Турцыяй засталіся Сербія і Малая Валахія. Вялікая і Малая Кабарда прызнаваліся нейтральнымі. Расіі забаранялася трымаць флот на Азоўскім і Чорным морах, гандаль на Чорным м. яна магла весці толькі на тур. караблях. Умовы міру не адпавядалі поспехам рус. войск і не вырашалі гал. задачы рус. дыпламатыі — атрыманне выхаду да Чорнага м. Ануляваны Кючук-Кайнарджыйскім мірам 1774.