ПЫ́ТАЛЕЎ (Фёдар Дзямідавіч) (н. 14.2.1938, в. Усушак Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. кампазітар, педагог. Скончыў Бел. кансерваторыю (1966, клас М.Аладава). У 1966—67 выкладаў у Брэсцкім, з 1969 у Мінскім імя М.Глінкі муз. вучылішчах. Найб. творчыя дасягненні ў сімф. музыцы. Для яго твораў характэрны лірыка-філас. накіраванасць, інтэлектуальны пачатак, разнастайнасць вобразнага зместу, апора на нац. фальклор, выкарыстанне бел.нар. песні, увага да тэмбравага боку музыкі. Сярод твораў: 10 сімфоній (1967, 1970, 1972, 1974, 1979, 1980, 1983, 1987, 1990, 1991), 2 уверцюры (1973, 1975), паэмы для сімф.арк. «Беларусь партызанская» (1975), «Радзіма» (1977), кантата «Наш край» (сл. Я.Коласа, 1966, канчатковая рэд. 1985), Скерца для сімф.арк. (1975), Паэма для фп. (1975), санаты для скрыпкі, віяланчэлі і фп., для габоя і фп., трыпціхі для кантрабаса і фп., для фп., цыклы п’ес для фп. «Дзіцячы сшытак» (1971), для віяланчэлі з фп. (1982) і інш. Аўтар шматлікіх песень, музыкі для дзяцей, да дакумент. фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЎЁЎ-СЯДО́Й (сапр.Салаўёў) Васіль Паўлавіч
(25.4.1907, С.-Пецярбург — 2.12.1979),
расійскі кампазітар, муз.-грамадскі дзеяч; адзін з буйнейшых майстроў сав. песні. Нар.арт.СССР (1967). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1936). У 1948—64 старшыня праўлення Ленінградскага аддзялення Саюза кампазітараў Расіі. У 1957—74 сакратар Саюза кампазітараў СССР, з 1960 — Саюза кампазітараў Расіі. Яго муз. стыль вылучаюць рус.нац. склад, апора на традыцыі нар. і быт. музыкі, глыбокі лірызм, прастата выказвання. Сярод твораў: балет «Тарас Бульба» (1940); аперэты «Самае запаветнае» (1951), «Алімпійскія зоркі* (1962) і інш.; музыка да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў, песні, у т. л. «Вечар на рэйдзе» (1941), «На сонечнай паляначцы» (1943), «Салаўі» (1944), «Дзе ж вы цяпер, сябры-аднапалчане» (1947), «Падмаскоўныя вечары» (1956), «Балада пра салдата» (1961) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947. Ленінская прэмія 1959.
Літ.:
Кремлев Ю. В.П.Соловьев-Седой: Очерк жизни и творчества. Л., 1960;
Хентова С.М. Соловьев-Седой в Петрограде-Ленинграде. Л., 1984.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Во́сланкі ’збітыя дошкі, якія кладуць на дно воза’ (Шатал.). Рус.ослоны ’жэрдкі, на якія кладуць снапы для прасушкі’, укр.ослін, ослонок ’прадаўгаватая лаўка’, польск.osłonka ’дошка на дне воза’, у польск.дыял. на чэшскай тэрыторыі uosu̯ony‑osłony ’бакавыя дошкі на калёсах’, чэш.oslon ’чалеснікі в.-луж.wosłon ’дошкі’, серб.-харв.óslon ’апора падтрымка’, славен.oslon ’дошкі для пасцілкі ў калёсах’. Прасл.oslonъ ’дошка, жэрдка’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *osloniti (Махэк₂, 419). Гл. засланіць.
узброенае выступленне апазіц. сіл у Нікарагуа ў маі—ліп. 1979, якое прывяло да падзення дыктатуры А.Самосы Дэбайле. Падрыхтавана ў выніку актывізацыі дзеянняў (з 1977) партыз. атрадаў Сандзінісцкага фронту нацыянальнага вызвалення і згуртавання інш.апазіц. сіл пасля інспіраванага ўладамі забойства нікарагуанскага выдаўца газет П.Дж.Чаморы (1978). У маі 1979 сандзіністы (гал. сіла рэвалюцыі) пачалі ген. наступленне на сталіцу, у ходзе якога яны занялі больш за 20 гарадоў, 12 чэрв. атакавалі сталічны аэрапорт Манагуа. Пад іх ударамі фактычна перастала існаваць Нац. гвардыя — гал.апора Самосы. 4 чэрв. ў краіне пачалася ўсеаг. забастоўка, ЗША (знешнепаліт. саюзнік нікарагуанскага рэжыму) рэкамендавалі Самосе пайсці ў адстаўку, і 17 ліп. дыктатар пакінуў краіну. У вызваленую да 19 ліп. сталіцу 20 ліп. прыбыў Часовы дэмакр. ўрад нац. адраджэння (створаны 17 ліп. з прадстаўнікоў апазіц. сіл краіны) на чале з Д.Артэгам Сааведрам, які пачаў радыкальныя сац.-эканам. пераўтварэнні.
Літ.:
Никарагуа: путь борьбы и победы: [Сб.]. М., 1984;
Идейное наследие Сандино: (Сб. док. и материалов): Пер. с исп. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНІРО́ЎШЧЫК,
машына для планіроўкі (выраўноўвання) с.-г. зямель і адхонаў меліярац. каналаў. Бываюць прычапныя, паўпрычапныя і навясныя, доўга- і кароткабазавыя.
П.-выраўноўвальшчыкі прызначаны для паслойнай планіроўкі зямель пры буд-ве меліярац. сістэм, культуртэхнічных работах і інш. П. каўшовыя — для планіроўкі паверхні меліяраваных зямель зразаннем грунту на ўзвышэннях і перамяшчэннем яго ў паніжэнні; бываюць з мех., гідраўл. і электрагідраўл. прыводам, з капірнай і бескапірнай сістэмамі аўтаматыкі, рабочы орган — бяздонны коўш. П. адхонаў — навясныя рабочыя органы да трактароў. П.-рыхліцелі актыўнага дзеяння робяць планіроўку, рыхленне і прыкочванне паверхняў адхонаў перад гідрасяўбой траў, навешваюцца на каналаачышчальнік; П. пасіўнага дзеяння выпускаюцца як зменныя рабочыя органы да бульдозераў.
На Беларусі выкарыстоўваюцца П.-рыхліцелі актыўнага дзеяння і паўпрычапныя каўшовыя П. канструкцыі Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства (умяшчальнасць каўша 3,5 м³).
В.М.Кандрацьеў.
Планіроўшчыкі: а — многаадвальны (1 — колавыя цялежкі, 2 — гідрацыліндры кіравання, 3 — адвалы); б — каўшовы (1 — колавыя цялежкі, 2 — планіравальныя элементы, 3 — гідрацыліндры кіравання, 4 — адвал); в — кароткабазавы канструкцыі БелНДІМіЛ (1 — рама навясная, 2 — апора, 3 — коўш, 4 — колавая цялежка).