Мыс, мы́сік, мысок ’вострая частка сушы, якая выходзіць у мора, возера, раку’ (ТСБМ), ’вугал, насок, край’ (Гарэц., Нас., Бяльк.), ’нос лодкі’, ’лязо нажа’ (Касп.), мы́сікіканцы завязанай хусткі’ (стаўбц.). Рус. мыс, мысок, мысочек, мысик ’мыс’, ’выступ, вугал прадмета’, ’узвышша з вельмі крутымі схіламі’, ’край лесу’, ’адгор’е’, ’востраў’, ’галава рыбы’, ’грудзі каровы’. Бел.-рус. ізалекса (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27). Прасл. mysъ генетычна звязана з мыса ’морда’, ’рыла’ (як, напрыклад, kopъkopa і інш. пары, гл. аб гэтым Ільінскі, AfslPh, 29, 162 і наст.). Параўн. адпаведнікі мыса ў іншых слав. мовах: чэш. mys < рус. мыс, славац. mys з чэш.; чэш. cip і польск. cypel з с.-в.-ням. zipf (суч. ням. Zipfel ’носік, насок’), балг. нос, серб.-харв. р̑т, славен. ŕt, макед. ’рт (што фармальна адпавядае бел. рот).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плётка1 ’раменны, вяровачны ці іншы бізун’ (ТСБМ; Нас.; Бяльк.; ТС; даўг., Сл. ПЗБ); ’сплецены з трох ці болей столак матуз’ (Варл.), ’нізка грыбоў’ (міёр., ЛА, 1), ’пляцёнка цыбулі’ (полац., шуміл., ЛА, 2), ’пляцёнка цыбулі’, ’матузок у фартуху’, ’сплеценая каса льну’, ’сплеценыя канцы асновы, краёў пасля датыкання’ (Сл. ПЗБ), ’каснік’ (жытк., мазыр., Мат. Гом.). Прасл. *plet‑ъka ад *plesti > бел. пле́сці (гл.).

Плётка2, плёткі ’ілжывая чутка’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бес., Шат., Касп., Варл., Сл. ПЗБ), плёткі/cплёткі ’тс’ (Растарг.), бых. плётка ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (ЛА, 3). З польск. plotka, plotki ’ілжывыя чуткі’, якое узыходзіць да plotka ’нешта сплеценае’ < прасл. *plet‑ъka. Сюды ж плётка, плётнік ’пляткар’ (Нас.). Семантычна суадносіцца з *plesti ’плявузгаць, гаварыць лухту’, гл. пле́сці ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́зік ’конік’ (Ласт.), укр. пруз, пру́сик, пру́зик ’тс’, рус. дыял. пру́зик, прус ’дробная саранча; конік’. Утварэнні на базе ст.-рус. пруг, мн. л. пру́зи ’саранча’, ст.-сл. прѫжиѥ ’конікі’, што да *prǫgъ, роднаснага с.-н.-ням. spranke, sprinke ’конік’, другой частцы ст.-в.-ням. howespranca ’тс’ (літаральна ’які скача па сене’), аснова якіх выступае ў ст.-в.-ням. springen ’скакаць’, ст.-ісл. springan ’тс’ (Фасмер, 3, 387; БЕР, 5, 815; ЕСУМ, 4, 616). Разглядаецца як іменны дэрыват ад дзеяслоўнага кораня *pręg‑, для якога характэрнае значэнне ’напінаць, напружваць’ (ESJSt, 12, 730). Сюды ж, магчыма, і полёвы прус ’невялікае насякомае з дзвюма вострымі выпусткамі на канцы, якімі шчыпае’ (беласт., Ніва, 1979, 16 снеж.). Гл. пруг, пругкі. Аднак адзінкавая фіксацыя ў слоўніку Ластоўскага не дае падстаў лічыць слова народным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танк ’баявая бронемашына’, ’цыстэрна для транспарціроўкі і захоўвання вадкасцей’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’баявая бронемашына’ (Некр. і Байк., Вруб.), та́нка ’тс’ (Янк. 2, Сцяшк. Сл., Мат. Маг.). У славянскія мовы (як і ў заходнееўрапейскія: франц. tank, ням. Tank паралельна з Panzer і інш.) — з англ. tank ’вадаём; цыстэрна, бак, чан’, а ў канцы 1916 г. — ’танк’; спецыялізацыя значэння звязана са знешнім падабенствам. Англ. tank у першасным значэнні звязваюць з с.-англ. stanc ’басейн, сажалка’ (Фасмер, 4, 19) або парт. tanque ’рэзервуар; вадаём; затока’, якое этымалагічна звязана са ст.-франц. estanc, франц. étang ’затока’, лац. stagnum ’балота; затока; вада, што выйшла з берагоў; лужына; штучная затока; басейн’ (Чарных, 2, 228). Менш пераконваюць меркаванні, што англ. tank ’баявая машына’ паходзіць ад прозвішча вынаходніка Танка (Фасмер, 4, 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

красаві́к м. Aprl m - і -s;

у красавіку́ ме́сяцы im (Mnat) Aprl;

у пача́тку красавіка́ nfang Aprl;

у сярэдзіне красавіка́ Mtte Aprl;

у канцы́ красавіка́ nde Aprl;

у красавіку́ міну́лага го́да im Aprl ltzten [vrigen] Jhres, ltzten Aprl;

у красавіку́ гэ́тага го́да im Aprl dieses Jhres;

у красавіку́ бу́дучага го́да im Aprl nächsten Jhres, (im) nächsten Aprl;

пажартава́ць з каго-н пе́ршага красавіка́ j-n in den Aprl schcken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АРТАЗІ́ДЫ (Ortheziidae),

чарвяцы, група найб. прымітыўных хобатных насякомых атр. раўнакрылых. Больш за 1,6 тыс. відаў. Жывуць пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі кашаніль польская занесена ў Чырв. кнігу.

Даўж. ад некалькіх мм да 1 см. На целе ў маладых і дарослых спінны шчыт з воска- і смолападобных рэчываў сакрэту скурных залоз. Галава звычайна з добра развітымі вусікамі і вачамі. Ногі адна- або двухчленікавыя з кіпцюром на канцы. Лічынкі («бадзяжкі»), выходзячы з-пад матчынага шчытка або яйцавага мяшка распаўзаюцца ў розных напрамках ці пераносяцца ветрам. Жывуць на раслінах, кормяцца іх сокам. Рэзка выяўлены палавы дымарфізм. Самка бяскрылая, лічынкападобная, самцы крылатыя. Многія з мучністых артазідаў — шкоднікі раслін, асабліва субтрапічных (напр., цытрусавых). Ёсць каштоўныя: артазіды лакавыя даюць ізаляцыйны матэрыял шэлак, кермесы — чырв. фарбу кармін. Некаторыя ахоўваюцца.

Да арт. Артазіды. Кашаніль польская: 1 — самец; 2 — самка.

т. 1, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЫ́ЙЦЫ, арыі,

індаеўрапейскія плямёны, што ў 4—3-м тысячагоддзях да нашай эры насялялі стэпавую зону паўднёва-ўсходняй Еўропы (паводле іншых звестак — Поўдзень Сярэдняй Азіі і прылеглую да яго тэрыторыю Іранскага плато). Размаўлялі на мове, якая была ранняй формай санскрыту. У канцы 2-га тысячагоддзя да нашай эры. Арыйцы праніклі ў Іран і Індыю, што паводле адной з версій, прывяло да гібелі Інда даліны цывілізацыі і распаўсюджання культуры шэрай размаляванай керамікі. Арыйцы эпохі «Рыгведы» (канец 2-га — пачатак 1-га тысячагоддзя да нашай эры) яшчэ не ведалі жалеза і карысталіся меднымі прыладамі працы, посуд выраблялі ўручную. У іх існавалі культы каня, птушак і агню. Разглядаюцца як непасрэдныя продкі сучасных індаіранскіх і большасці еўрапейскіх народаў. Ад слова «арыйцы» паходзіць шэраг геаграфічных і этнічных назваў (Іран, даліна Ганга Ар’яварта і іншыя). Гл. таксама Арыйская раса.

Ж.​А.​Коршун.

т. 2, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРО́ЎНА,

вёска ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Астроўна». За 33 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы, 25 км ад Віцебска, 28 км ад чыг. ст. Віцебск. 1173 ж., 554 двары (1994).

У 1520-я г. ў Астроўне заснаваны замак, у 1622 — манастыр дамініканцаў. Уласнасць Сапегаў. З 1772 у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Сенненскага пав. У канцы 18 ст. ў Астроўне 97 ж., 19 двароў, штогадовы кірмаш. У час вайны 1812 у ваколіцах Астроўны адбыўся бой паміж франц. авангардам Ж.​Мюрата і часткай сіл Зах. арміі М.​Б.​Барклая дэ Толі, у выніку якога мястэчка было разбурана. У 1888 у Астроўне 569 ж., 70 дамоў. У 1969 — 851 ж., 264 двары.

Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму.

т. 2, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́БСЛЕЙ (англ. bobsleigh),

від спорту, скорасны спуск з гары па ледзяным жолабе на спарт. санях спец. канструкцыі. Сані (наз. таксама бобслей) маюць суцэльнаметал. кузаў абцякальнай формы, замацаваны на 2 парах палазоў-канькоў: пярэдняя рухомая з рулём, задняя нерухомая з тормазам. Спаборніцтвы праводзяцца для 2-месных і 4-месных бобслеях. Ёсць пэўныя абмежаванні па даўжыні саней і агульнай масе экіпажу. Траса (жолаб) даўж. 1500—2000 м, шыр. 1,5—2 м, глыб. — 0,5 м з віражамі, перапад вышыняў 130—150 м. Скорасць саней на спуску дасягае 100—130 км/гадз.

Узнік бобслей у канцы 19 ст. ў Швейцарыі. Спачатку ўдзельнічалі і жанчыны, з 20 ст. толькі мужчыны. З 1924 існуе Міжнар. федэрацыя бобслея і табагана (ФІБТ), з 1924 бобслей у праграме Алімпійскіх гульняў, — з 1930-х г. праводзяцца чэмпіянаты свету і Еўропы.

Да арт. Бобслей. Спартсмены ў час старту.

т. 3, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРЖБАЛО́ВІЧ (Вербіч) Барбара Іванаўна

(1901—8.1.1967),

бел. спявачка (мецца-сапрана). Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1933), Бел. кансерваторыю (1938). У канцы 1930 — пач. 40-х г. салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, стварыла вобразы ў нац. спектаклях «Міхась Падгорны» Я.​Цікоцкага (Матка), «Кветка шчасця» А.​Туранкова (Ведзьма), а таксама ў класічных операх. У час акупацыі Беларусі ням.-фаш. захопнікамі жыла ў Мінску, выступала як эстрадная спявачка, у 1943 выканала партыю Свацці ў оперы «Лясное возера» М.​Шчаглова-Куліковіча. З чэрв. 1944 у эміграцыі ў Германіі, працавала ў тэатр. групе «Жыве Беларусь» (пазней наз. Бел. т-р эстрады). З 1950 у ЗША, канцэртная спявачка, адна з актывістак і кіраўнікоў бел. жаночага руху ў ЗША. Пазней у Мюнхене, з 1954 працавала сакратаром, дыктарам у бел. рэдакцыі радыё «Свабода», запісала некалькі грампласцінак.

А.​С.​Ляднёва.

т. 4, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)