[лац. jubilaeus (annus) = юбілейны год, ад ст.-яўр. jobel = бараноў рог]
гадавіна якой-н. падзеі, дзейнасці якой-н. асобы, існавання ўстановы, горада, а таксама святкаванне гэтай гадавіны.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
лі́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.
1. Рыса на плоскасці, паверхні або ў прасторы.
Прамая л.
Ломаная л.
2. Рыса, якая вызначае кірунак, мяжу, узровень чаго-н.
Берагавая л.
Л. гарызонту.
3. Размяшчэнне чаго-н. у адзін рад.
Л. ўмацавання.
4. Шлях (чыгуначны, водны і інш.) зносін, напрамак якіх-н. перадач.
Паветраная л.
Трамвайная л.
Тэлеграфная л.
5. Паслядоўны рад продкаў, нашчадкаў, аб’яднаных кроўнымі сувязямі.
Л. роду.
6.перан. Напрамак, спосаб дзеянняў, думак, поглядаў.
Л. паводзін.
7.перан. Галіна якой-н.дзейнасці.
Працаваць па грамадскай лініі.
8. Старая руская мера даўжыні, роўная 1/10 цалі.
◊
Весці (гнуць) сваю лінію (разм.) — дамагацца свайго.
Ісці па лініі найменшага супраціўлення — выбіраць найбольш лёгкі спосаб дзеянняў, ухіляючыся ад цяжкасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; стры́маны; зак.
1.каго-што. Спыніць, запыніць на хаду; затрымаць, запаволіць (рух, ход, дзеянне); стаць перашкодай на шляху.
Коней не с.
С. за руку.
С. крызіс.
С. націск ворага.
2.што. Абмежаваць, зменшыць ступень, сілу праяўлення чаго-н.
С. свой запал.
С. гнеўны тон.
3.перан., каго-што. Не даць праявіцца поўнасцю.
С. смех.
С. сябе (стрымацца).
◊
Стрымаць слова (абяцанне, клятву) — выканаць што-н. абяцанае — паводле значэння наступнага назоўніка.
|| незак.стры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.стрыма́нне, -я, н.істры́мліванне, -я, н.
○
Мера стрымання — прымусовая мера, якая прымяняецца следчымі і судовымі органамі да абвінавачанага з мэтай перашкодзіць злачыннай дзейнасці, ухіленню ад следства, суда і пад.
Меры стрымлівання агрэсара.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уча́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. Асобная частка якой-н. паверхні.
У. магістралі.
Пашкоджаны ў. скуры.
2. Частка зямельнай плошчы, занятая чым-н. або прызначаная для чаго-н.
4. Частка фронту, зона дзеяння якой-н. воінскай часці, вайсковага злучэння.
На ўчастку стралковага палка.
5. Галіна, сфера якой-н. грамадскай дзейнасці.
Адказны ў. работы.
6. У царскай Расіі: падраздзяленне, аддзяленне гарадской паліцыі.
Адвесці ва ў.
|| прым.участко́вы, -ая, -ае (да 3 і 6 знач.).
У. ўрач.
Участковая выбарчая кампанія.
У. ўпаўнаважаны.
У. інспектар (афіцэр міліцыі, адказны за парадак на даручаным яму ўчастку; у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шлях, -у, М на шляху́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Тое, што і дарога (у 1 знач.).
Шырокі ш.
Ш. у гарах.
Іх шляхі разышліся (перан.: яны рассталіся).
2. Месца, лінія ў прасторы, дзе адбываецца рух, перамяшчэнне.
Паветраны ш.
Чыгуначны ш.
Шляхі зносін.
3. Падарожжа, перамяшчэнне куды-н.
Небяспечны ш.
Ш. праз балота.
4. Напрамак, маршрут.
Збіцца са шляху.
Правільны ш. развіцця.
Кружным шляхам.
5.перан. Напрамак дзейнасці, развіцця чаго-н., спосаб дзеяння.
Накіраваць на правільны ш.
Мірным шляхам.
○
Дыхальныя шляхі — орган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма.
◊
Апошні шлях — пра пахаванне каго-н.
Быць на шляхуда чаго-н. — набліжацца да чаго-н.
Жыццёвы шлях — жыццё.
Стаяць на шляхучыім або ў каго — служыць перашкодай каму-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спецыяліза́цыя
(фр. spécialisation, ад лац. specialis = асаблівы)
1) набыццё спецыяльных ведаў у якой-н. галіне;
2) абмежаванне вытворчай дзейнасці якой-н. спецыяльнай галіной;
3) падзел працы на асобныя аперацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
факто́рынг
(англ. factoring)
разнавіднасць пасрэдніцкай дзейнасці, пры якой кампанія-пасрэднік за пэўную плату атрымлівае ад прадпрыемства права сыскаць ад пакупнікоў і залічыць на свой рахунак належную яму суму грошай.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
В’ЕТМІ́НЬ [поўная назва В’етнам док-лап донг-мінь — Ліга (фронт) барацьбы за незалежнасць В’етнама],
адзіны нац. фронт В’етнама ў 1941—51. Створаны ў маі 1941 пад кіраўніцтвам Камуніст. партыі Індакітая ва ўмовах яп. акупацыі краіны. Аб’ядноўваў сялян, рабочых, дробную і сярэднюю нац. буржуазію, патрыятычна настроеных памешчыкаў, прагрэс. інтэлігенцыю, навучэнцаў, жаночыя і рэліг. арг-цыі. Кіраваў партыз. вайной супраць японцаў (1941—45) і франц. каланізатараў (з 1946), пасля абвяшчэння Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (1945) паводле вынікаў усеагульных выбараў атрымаў 230 з 300 месцаў у Нац. сходзе (1946). Паліт. праграма В’етміня, распрацаваная і прынятая пад кіраўніцтвам Хо Шы Міна, прадугледжвала заваяванне нац. незалежнасці і стварэнне рэв. ўрада Дэмакр. Рэспублікі В’етнам, канфіскацыю зямель франц. каланізатараў і в’етн. памешчыкаў, перадачу ўсёй зямлі ў прыватную ўласнасць сялян, свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці для нац. буржуазіі і інш. У сак. 1951 зліўся з Льен-В’етам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАКРЫ́ННЫЯ ЗАЛО́ЗЫ (ад грэч. apokrinō аддзяляю),
залозы, у якіх пры ўтварэнні і выдзяленні сакрэту адрываюцца верхавінкавыя часткі залозістых клетак. Утвараюцца з эпітэліяльных зачаткаў, з якіх узнікаюць тлушчавыя залозы і валасы. У большасці млекакормячых размешчаны ў абваласелай скуры і некаторых інш. месцах. У чалавека і вышэйшых лакалізаваны ў падпахавых упадзінах, вонкавым слыхавым канале, каля грудных саскоў, лабка, ануса, палавых органаў; разам з узбуйненымі тлушчавымі залозамі ўтвараюць пахучыя залозы. Спецыялізаваныя апакрынныя залозы — малочныя залозы. Канчатковае развіццё і пачатак сакраторнай дзейнасці апакрынных залоз у чалавека супадаюць з палавым выспяваннем. Існуе цесная сувязь паміж апакрыннымі залозамі і перыядамі палавога развіцця (менструацыя, цяжарнасць, клімактэрый); фізіялагічная дзейнасць згасае ў старэчы перыяд. Сакрэт апакрынных залоз мае рэчывы, што абумоўліваюць пах, спецыфічны роду, віду, індывідууму. У жывёл з’яўляецца сродкам абароны, пошуку, пазначэння тэрыторыі, прываблівання асобін процілеглага полу, а таксама ідэнтыфікацыі асобін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПДАЙК ((Updike) Джон) (н. 18.3.1932, Шылінгтан, штат Пенсільванія, ЗША),
амерыканскі пісьменнік. Скончыў Гарвардскі ун-т (1954). На пачатку літ.дзейнасці пісаў фельетоны, апавяданні, вершы, эсэ, пародыі: зб-кі вершаў «Драўляная курыца і іншыя ручныя стварэнні» (1958), апавяданняў «Тыя ж дзверы» (1959), «Галубінае пер’е» (1962). Вядучая тэма творчасці — побыт, псіхалогія, маральныя каштоўнасці радавога амерыканца (аповесць «Ферма», 1965; раманы «Кірмаш у багадзельні», 1959; «Трус, уцякай», 1960; «Трус, які вылечыўся», 1979; «Трус разбагацеў», 1981, і інш.). У рамане Апдайка «Кентаўр» (1963) праблема смерці і бессмяротнасці пераплятаецца з пошукамі сэнсу жыцця, пераадоленнем адчужэння, са сцверджаннем дабрыні; у раманах «Месяц адпачынку» (1975), «Давай пажэнімся» (1976), «Іствікскія ведзьмы» (1984) і інш. імкненне перамагчы боязь смерці любоўю, сексуальным «адраджэннем»; раман-дыспут «Версія Роджарса» (1985) пра «навук. доказы быцця божага». Аўтар зб.апавяд. «Даверся мне» (1986).