make a fool of oneself ста́віць сябе́ ў дурно́е стано́вішча;
play the fool дурэ́ць, стро́іць ду́рня;
A fool and his money are soon parted. Дурань і яго грошы хутка развітваюцца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wacha
1) які́ не спіць;
~ wérden прачну́цца;
~ bléiben* не спаць
2) жва́вы, бадзёры, ке́млівы;
er hátte die ~ste Empfíndung у яго́ было́зусі́мя́снае адчува́нне;
ein ~er Kopf жывы́ ро́зум
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прысто́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае прынятым правілам прыстойнасці. Прыстойныя паводзіны. □ З прыстойным далікацтвам.. [Тоўхарт] з усімі развітаўся.Чорны.[Госці] шумелі, крычалі, рагаталі, адпускалі не зусім прыстойныя жарты.Колас.// Добра выхаваны; сумленны, не здольны на дрэнныя ўчынкі. Нейкі прыстойны малады чалавек устаў і даў.. [Зосі] месца.Карпаў.— А ты.. ты прыстойны чалавек, ты не станеш дамагацца кахання замужняй жанчыны.Шамякін.
2. Дастаткова добры, нядрэнны. З самага краю вуліцы, па левым яе баку, стаяла падбудаваная, яшчэ зусім прыстойная хата.Гартны.Асабняк прыстойны — шэсць пакояў, зашклёная веранда, яблыневы сад.Навуменка.Першага ганарару хапіла не толькі на прыстойны касцюм, але і на неблагі капялюш.Васілёнак.// Такі, якім належыць быць. Прыстойны выгляд.// Дастатковы па велічыні, памерах. У кожным разе барсук быў пастаўлены на стол хоць не цалкам (без галавы і кумпякоў), але ў вельмі прыстойнай колькасці.Дубоўка.На гэтай паляне, акружанай сасновым лесам, высяцца сярод агародаў, на прыстойнай адлегласці адзін ад аднаго, некалькі новых драўляных будынкаў.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здо́рава, прысл.
Разм.
1. Добра, умела, па-майстэрску. Зроблена здорава.
2. Вельмі моцна. — І здорава ж бухаюць [гарматы] — ціха прамовіў Раман і сам сабе паківаў галавою.Колас.Асабліва здорава, зусім па-хатняму, пахла ў зямлянцы цыбуля.Брыль.
3.узнач.вык. Вельмі, надзвычай добра. — Ох, і здорава ж! Глядзіш, а ў цябе ад захаплення аж дух займае.Ракітны.— Вось гэта здорава! — не вытрымаў Рухавіты. — Значыць, самі рашылі змагацца са сваім злом?Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блі́зу, прыназ.
Разм.
1.зР. Каля. Нехта згадаў, што блізу [крыніцы], на самым узлессі, была магіла трох братоў.Дубоўка.Блізу рэчкі пан і кажа: — Ты, — кажа, — паставіш каня ды ад таго канца зойдзеш, а я буду цябе ля чыстага плёса чакаць.Скрыган.
2.зН. Амаль. У выглядзе высокага бялявага маўчуна амаль зусім не было нічога семіцкага і ён вось пратрываў ужо блізу два гады ў палоне.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буржуазі́я, ‑і, ж.
1. Пануючы клас капіталістычнага грамадства, які з’яўляецца ўласнікам прылад і сродкаў вытворчасці і жыве капіталістычным даходам, атрымліваючы прыбавачную вартасць эксплуатацыяй наёмнай працы. З усіх класаў, якія процістаяць цяпер буржуазіі, толькі пралетарыят прадстаўляе сабой сапраўды рэвалюцыйны клас.Маркс і Энгельс.
2. У феадальным грамадстве — саслоўе гараджан.
•••
Дробная буржуазія — дробныя ўласнікі, якія валодаюць сродкамі вытворчасці і карыстаюцца наёмнай працай у нязначнай ступені або зусім не карыстаюцца ёю.
[Фр. bourgeoisie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звар’яце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Захварэць на псіхічнае расстройства, страціць розум. Значна пазней Павел даведаўся, што Сеня звар’яцеў у вронкаўскай адзіночцы.Брыль.Калі суседка даведалася, што гэта быў яе сын, яна звар’яцела, доўга блукала па горадзе, а потым бясследна знікла.Гурскі.
2.Разм. Страціць развагу, раз’юшыцца, ашалець. Гаспадар спужаўся, пачуўшы пра немцаў, а гаспадыня зусім звар’яцела: крычыць немым голасам на ўсю вуліцу і гатова горла мне перагрызці за карову.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрэ́нна,
1.Прысл.да дрэнны.
2.безас.узнач.вык. Пра неспрыяльныя абставіны, цяжкае становішча. Адно было дрэнна: ноч была цёмная.Чарнышэвіч.— Вось выганяць са школы, дык будзе зусім дрэнна.Лынькоў.
3.безас.узнач.вык., каму. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан. Хвораму зрабілася дрэнна.
4.узнач.наз.дрэ́нна, нескл., н. Адзнака, якой ацэньваюць нізкі, нездавальняючы ўзровень ведаў. Атрымаць дрэнна па матэматыцы.
•••
Дрэнна кончыцьгл. кончыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыха́р, ‑а, м.
1. Той, хто пражывае дзе‑н.; насельнік. На партах сядзеў чалавек у цёмнай вопратцы, зусім не падобнай да футравай вопраткі жыхароў поўначы.Шамякін.[Ніна] цяпер гарадскі жыхар, студэнтка універсітэта!Лупсякоў./ Пра жывёл, птушак, рыб і пад. Сярод лясных жыхароў .. [людзі] былі самыя слабыя, самыя няшчасныя.Маўр.
2. Той, хто жыве ў памяшканні; жылец. З парога .. [гаспадыня] баязліва паглядзела на тонкую перагародку майго пакоя, за якой ужо жылі новыя жыхары, Грачовы.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невядо́масць, ‑і, ж.
Кніжн.
1. Уласцівасць і стан невядомага (у 1 знач.). З горкай трывогай .. [Ракуцька] падумаў аб невядомасці той будучыні, якая раней ужо здавалася яму зусім яснай.Чорны.
2. Адсутнасць звестак, ведаў аб кім‑, чым‑н. Невядомасць цягнулася трое сутак.Краўчанка.Многа было розных чутак, сумных і радасных, але ўпэўнена ніхто нічога не ведаў, і гэтая невядомасць была найвялікшай пакутай.Шамякін.
3. Сціплае, непрыкметнае існаванне. Жыць у невядомасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)