Сярпу́ха ’расліна Serratula L.’ (ТСБМ, Кіс.), серьпуха ’нейкая расліна’ (“употребляется обыкновенно для желтѣнія под зеленый цвѣт”; Меер Крыч.), сюды ж таксама сярпо́к ’Serratula L.’ (Байк. і Некр.), што адносяць да іншай расліны ’Falcaria Beruh.’ (Кіс.). Параўн. укр. серпу́ха, серпо́к ’Serratula L.’, рус. серпу́ха ’тс’, польск. sierpik, чэш. srpek, славац. sŕpok, славен. srpek, серб.-харв. ср́пац, балг. сърпе́ц ’тс’, што выводзяцца ад *sьrpь (гл. серп) з-за падабенства лістоў раслін да сярпоў, параўн. таксама назву расліны Бакала: укр. серпорі́з, рус. реза́к. Гл. ЕСУМ, 5, 221, 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлума́чыць ’даваць тлумачэнне, высвятляць, каментаваць’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Касп., Ласт., Некр. і Байк., ТС, Цых.), ’расказваць, гаварыць, апавядаць’ (шальч., смарг., гродз., Сл. ПЗБ), ’перакладаць’ (Вруб., Цых.; маст., стаўб., Сл. ПЗБ). З польск. tłumaczyć ’выясняць, інтэрпрэтаваць, абгрунтоўваць; перакладаць’, старое і дыял. tłomaczyć ’тс’, што да *tl̥mačiti ’перакладаць з адной мовы на другую; выясняць, інтэрпрэтаваць’, параўн. укр. товма́чити ’тс’, рус. толма́чить ’тс’, чэш. tlumočit ’тс’, серб.-харв. тума́чити, дыял. толма́чити ’выясняць, перакладаць; распавядаць, разумець’, макед. дыял. тумачи ’тс’; утворана ад прасл. *tl̥mačь (Борысь, 635), гл. талмач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тма ’цемра, змрок, туман; мноства, безліч’ (Нас.), ст.-бел. тма ’цемра’, ’мноства, процьма’ (XV ст., КГС), сюды ж тмець (тмѣць) ’цямнець’, тміць ’марочыць’: не тми моей головы (Нас.), тму́шчы (тму́щий) ’шматлікі’: тмущее стадо погнали воловъ (там жа). Параўн. укр. дыял. тма ’цемра’, тми́ти ’зацямняць, рабіць цёмным’, чэш. tma ’цемра; 10 тысяч’, славац. tma ’цемра’, палаб. tåma ’тс’, славац. tema ’цемень; мноства’, tmina, tma ’цемра’, серб.-харв. та́ма ’мгла, цемра; мноства’, tmȁ ’тс’, балг. тъма́ ’тс’, макед. тмурен ’пахмурны; хмурны’, ст.-слав. тъма ’мноства, процьма’. Гл. цьма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рны ’наезджаны, гладкі, роўны’ (ТСБМ; лун., Шатал.; Мат. Гом.), ’утаптаны, убіты’ (Байк. і Некр., Бяльк.; рагач., Сл. ПЗБ; Пятк. 2): на торным двары (Полымя, 1970, 2, 127), ’дрэнны, (разбіты?)’: дарога вельмі торная, ісці нават цяжка (стаўб., Жд. 1). Рус. то́рный ’гладкі, роўны’, серб. то̑рни ’які адносіцца да пастаўніка’, балг. то́рен ’угноены’. Утвораныя ад тор 1 або то́рыць (гл.) пры дапамозе суф. *‑ьn‑ъ, падобнае паходжанне прапануецца і для паўднёваславянскіх слоў (Скок, 3, 512); значэнне ’ўгноены’, верагодна, развілася на базе ’утоптаны жывёлай, якая доўга стаяла на гэтым месцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траі́цца ’раздзяляцца на тры часткі’, ’утройвацца, павялічвацца ў тры разы’ (ТСБМ), укр. трої́ти(ся), рус. трои́ть(ся), польск. troić się, н.-луж. tšojś, в.-луж. trojić, славен. trojíti ’дзяліць на тры часткі’, ’павялічвацца ў 3 разы’, серб. тро̀јити (се). Прасл. *trojiti (sę) утворана ад асновы *troj‑ зборнага лічэбніка *trojі (м., ж. р.), *trojе (н. р.) ’трое’, які развіваўся (пад уплывам *dъvojь) з і.-е. *trei̯ó‑ ’трое’ < *tréi̯es ’тры’ (Покарны, 1092; Сной₂, 786). Сюды ж траі́ць ’дзяліць на тры часткі’, ’злучаць у адно з трох’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэпэ́р ‘цяпер’ (кам., Сл. ПЗБ), тепе́р ‘тс’ (Вруб.), памянш. тэпэ́рачка ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. теперь, тепере, теперя, теперечи ‘тс’ (ГСБМ). Гл. таксама тапер, тіпіро, цяпер — варыянтныя формы першаснага спалучэння ўказальнага займенніка *tъ або часціц *to,*te (гл. ESSJ SG, 2, 684) і прыметніка *p​ьr̥vъ/p​ьr̥vь, параўн. укр. тепе́р, тапе́р, це́пер ‘тс’, рус. тепе́рь, топе́рь ‘тс’, чэш. teprv(e) ‘толькі’, серб. то̀прв ‘толькі, толькі што’ і інш. (Фасмер, 4, 44; ЕСУМ, 5, 547; Арол, 4, 61). Звязана з той, тый, тэй і первы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іспы́т ’праверка ведаў, экзамен’, ’выпрабаванне, праверка’ (ТСБМ, Гарэц.). Рус. испыта́ние ’праверка, даследаванне’, ’экзамен’, ’цяжкае перажыванне, няшчасце, жыццёвая нягода’, дыял. испы́т ’спроба, проба’, испы́тка ’выпрабаванне, праверка’, ’спроба’, укр. і́спит ’выпрабаванне’, ’экзамен’, іспіта́ння ’выпрабаванне’, серб.-харв. ѝспит ’экзамен’, ’допыт’, ’заручыны’, балг. и́зпит ’экзамен’, ’выпрабаванне’, макед. испит ’тс’. Ст.-рус. испытъ ’расследаванне, дазнанне’, ’проба, праверка’ < ст.-слав. испытъ ’выпрабаванне, даследаванне’ поруч з испытание ’выпрабаванне, даследаванне, расследаванне’. Бязафікснае ўтварэнне ад испытати (відаць, калька ст.-грэч. ἐξ‑ετάξω ’даследаваць, выпрабоўваць’ з ἐξ‑ ‑ис, ἐτάξω‑ пытаю), гл. Шанскі, 2, I, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бры́дкі. Рус. (зах.) бридко́й ’рэзкі вецер’, укр. бридки́й ’дрэнны, агідны, брыдкі’, польск. brzydki, чэш. břidký (ст.) ’рэзкі; агідны’, ст.-слав. бридъкъ, серб.-харв. бри̏дак ’востры, рэзкі’ і г. д. Прасл. *bridbkъ < *bridъ (а гэта ўтварэнне суфіксам ‑d‑ ад *bri‑ ’брыць, рэзаць’, гл. брыць; і.-е. *bher‑ ’рэзаць вострым’); Бернекер, 86; Мейе, Études, 325; Слаўскі, 1, 47; Брукнер, 46; БЕР, 1, 78. Іншая версія (услед за Нідэрманам, IF, 37, 145 і наст.; Гуерам, LF, 44; 226) у Махэка₂, 73: роднаснасць з ням. bitter ’горкі’ (*bhid‑ró‑s); у славян розныя метатэзы (непераканаўча).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бушава́ць, у розных значэннях (БРС, Шат., Касп.). Рус. бушева́ть, укр. бушува́ти, польск. buszować (лічыцца запазычаннем з укр., гл. Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51), балг. бушу́вам. Параўн. далей серб.-харв. бӳшити ’ўпасці з шумам’, славен. búšiti (аб агні) і да т. п. Як дзеяслоў, які азначае ’шумець і да т. п.’, звязана з *bux!, *buxati (Слаўскі, 1, 51; БЕР, II, 95; параўн. і Брукнер, 50). У значэнні ’буйна расці, разрастацца’, можа, звязана з слав. *buxnǫti ’набухаць, набракаць’, *bujьnъ ’буйны’ (гл. Праабражэнскі, 1, 57; Брукнер, 50; Фасмер, 1, 256; Шанскі, 1, Б, 242).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варо́нка ’адтуліна; лаз на гару, ход у склеп і г. д.’ (Тарн., Маш., Сцяшк. МГ, Жд., 2); ’дупло’ (Шатал.). Укр. воро́нка, рус. воро́нка ’варонка’, ворона́ ’адтуліна ў карме судна, дзе праходзіць руль’, польск. wrona, wronka ’адтуліна ў бочцы’, чэш. vrana, vranka ’тс’, балг. вра́на ’корак, затычка’, серб.-харв. вра̑њ ’затычка ў бочцы’. Прасл. *vorna ’прылада для закрывання і адкрывання пасудзіны (затычка і адтуліна)’; утварэнне ад кораня *u̯er‑: *u̯or‑, які выступае ў прасл. *verti ’адкрываць, закрываць, утыкаць, хаваць’ (параўн. варо́ты) (Фасмер, 1, 354; Міклашыч, 382; Шанскі, 1, В, 167; Брукнер, 632 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)