Катля́р ’меднік’ (Касп., Нас.). Вядома ва ўсіх слав. мовах са значэннем ’меднік, лудзільшчык, кацельшчык і да т. п’. Параўн. рус. котляр, укр. котляр, кітляр, чэш. kotlár, славац. kotlär, в.-луж. kótlar, н.-луж. kótlar, польск. kotlarz, серб.-харв. кдтлар, котлдр, макед. котлар, балг. котлар. Трубачоў (Эт. сл., 11, 215–216) лічыць, што гэтыя словы працягваюць прасл. *kotblʼarъ ’тс’ (утварэнне суфіксам ‑arь ад *kotbfe ’кацёл’, запазычанага з герм. моў). Магчыма, што гэта так. Але Трубачоў не выключае і іншае тлумачэнне:⇉прасл. *kotbUarъ поўнасцю ўзята з герм. *katilarja‑ ’тс’ (разам з суфіксальнай часткай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)