Праявіць, выказаць якім‑н. чынам свае адносіны да каго‑, чаго‑н. [Нявідны] адразу паставіўся варожа да свайго допыту і ўзяў курс на тое, каб меней гаварыць і нічога не расказваць аб тым, што іх будзе найбольш цікавіць.Колас.Нарэшце і Марынка не так ужо непрыхільна паставілася да таго, што планы, пра якія.. [Паходня] гаварыў ёй пры сустрэчах і пісаў, разышліся з сапраўднасцю.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбядня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Прыкідвацца бедным, менш забяспечаным, чым у сапраўднасці. — Ат, швагер, не прыбядняйся, — прамовіў Карусь Дзівак. — Кавалак хлеба і да хлеба ты маеш, а што больш трэба?С. Александровіч.Потым Марцініха так пачала прыбядняцца, што выходзіла: дапамагаць трэба не сям’і Враніслава, а сям’і Марцінавай.Карпюк.// Перамяншаць свае заслугі, магчымасці і пад. — Вы ўжо, Стась, не прыбядняйцеся. Вы б і за Зеўса маглі сысці, — сказала Галя.Сабаленка.— Можна, не хвалячыся і не прыбядняючыся, сказаць: тое-сёе зрабілі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэтэндава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., нашто.
1. Прад’яўляць свае правы на што‑н., дамагацца чаго‑н. [Берднікаў] не прэтэндаваў на кіруючую ролю ў той арганізацыі, якая была створана пры яго бліжэйшым удзеле.Мікуліч.Наплыў быў вялікі. На адно месца прэтэндавала да дваццаці чалавек.Губарэвіч.У нас ёсць яшчэ асобы, якія прэтэндуюць толькі на чын, на званне, а не на карысную для грамадства працу.Паслядовіч.
2. Дамагацца прызнання за сабой якасцей, асаблівасцей, якіх звычайна няма. Прэтэндаваць на талент. Прэтэндаваць на інтэлігентнасць.
[Ад лац. praetendere.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разява́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑вацы, Т ‑вакай (‑аю), ж.
Разм.
1. Той, хто бяздумна прыглядаецца да каго‑, чаго‑н. Збягаліся цікаўныя да сенсацый разявакі, газетныя рэпарцёры і ўсякі іншы народ.Лынькоў.На тратуарах спыняліся разявакі, праводзячы вачыма салдат.Гурскі.
2. Тое, што і разява. — Няхай не будзе разявакам і кладзе грошы так, каб не губляць, — даводзіў Толя.Пальчэўскі.Азіраюся назад, на свае сляды, і бачу на тым месцы, дзе круціўся, раздушаны грыб. А-я-яй, разявака...Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскі́дзісты, ‑ая, ‑ае.
1. Шырока раскінуты ў бакі. Сядзібу .. [Казачэнкі] аздабляе старая бяроза з раскідзістым, як шацёр, голлем.Навуменка.Грозна схіліўшы свае раскідзістыя рогі, .. [алень] з сілай ударыў імі аб зямлю і кінуўся да ворагаў.В. Вольскі.// З шырока раскінутымі галінамі (пра дрэва, куст). Цьмяна чарнелі паблізу абрысы дрэў, высокіх, вастраверхіх, і нізкіх, раскідзістых, якія ціха, але неспакойна шумелі.Мележ.
2. Раскінуты, размешчаны на вялікай прасторы. Мястэчка відаць адсюль як на далоні, — вялікае, раскідзістае, яно цягнецца праз усю раўніну ад лесу да лесу.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяшлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны часта, з усялякага выпадку смяяцца. Цяпер Жэнька быў другім, зусім не падобным да таго вясёлага, смяшлівага хлопца.Шамякін.// Уласцівы такому чалавеку. Смяшлівы характар.//Разм. Такі, пры якім хочацца смяяцца. Смяшлівы настрой.
2. Які выражае гатоўнасць да смеху, смяшлівасць, весялосць. — У пана настаўніка і грэчкі няма, — сказала Ядвіся і ўскінула на настаўніка свае вясёлыя смяшлівыя вочы.Колас.Сяргей павярнуўся на голас. Яго абветраны твар адразу зрабіўся смяшлівым.Капусцін.
3. Такі, што можа выклікаць смех; смешны. [Медзведзяняты] лагодненькія, калмаценькія, смяшлівыя.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спачы́ць, ‑чну, ‑чнеш, ‑чне; ‑чнём, ‑чняце; зак.
1. Правесці некаторы час адпачываючы, аднавіць свае сілы ў адпачынку. Я вярнуся спачыць пасля цяжкіх дарог...Таўбін.На аселіцы.. [сябры] ўгледзелі сцірту саломы. Тут і засталіся спачыць.Кухараў.//Разм. Паспаць; аднавіць сілы сном. А там горац, пакінуўшы [статак], Лёг на ўзвышшы спачыць да зары.Гурло.
2.перан.Высок. Памерці, супакоіцца. Не будуць дзеткі Знаць, дзе татка іх спачыў.Колас.Імёны, імёны, імёны... Хто ўчора спачыў, хто даўно...Чэрня.
•••
Спачыць на лаўрах — задаволіўшыся дасягнутым, спыніць работу, дзейнасць і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стратэгі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які задавальняе патрабаванні стратэгіі, важны для ажыццяўлення асноўных ваенных задач. Стратэгічнае будаўніцтва. Стратэгічны пункт. Стратэгічныя рэзервы.// Які мае адносіны да дзеяння буйных воінскіх злучэнняў або ўсёй арміі. Стратэгічны фронт. Стратэгічная авіяцыя. Стратэгічны тыл.
2. Які мае адносіны да стратэгіі, звязаны са стратэгіяй. Стратэгічныя планы. □ Хітры Пацяроб і ў гэты раз паказаў у поўным бляску свае стратэгічныя здольнасці.Зарэцкі.
3.перан. Істотны, важны для дасягнення агульнай генеральнай мэты на якім‑н. этапе. Стратэгічны план партыі.
•••
Стратэгічная сыравінагл. сыравіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Únseresub:
der ~ (die ~, das ~, die ~n) наш (на́ша, на́шае, на́шы); пры ўказанні на прыналежнасць да дзейніка свой (свая́, сваё, свае́);
das ~ сваю́ маёмасць;
wir tun das ~ мы зро́бім сваё [што ў на́шых сі́лах];
die ~n на́шы, на́шы блі́зкія [ро́дныя]; на́шы [свае́] лю́дзі [прыхі́льнікі]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Медзь, міедь, мідь ’вязкі і коўкі метал чырванаватага колеру’, ’выраб з медзі’, ’медныя грошы’ (ТСБМ; драг., КЭС; Бес.). Укр.мідь, рус.медь, польск.miedź ’медзь’, н.-луж.měź ’тс’, ’бронза’, ’латунь’, в.-луж.mjedź ’руда’, а значэнне ’медзь’ — з чэш. мовы (Шустар-Шэўц, 12, 920); чэш.měď, славац.meď ’медзь’, славен.mẹ̑d ’медзь’, ’латунь’, серб.-харв.mjȅd, макед., балг.мед, ст.-слав.мѣдь ’медзь’. Прасл.mědь не мае генетычна блізкіх і.-е. адпаведнікаў. Яе збліжаюць са ст.-ісл.smiðr, ст.-в.-ням.smid ’каваль’, з ірл.mēin(n) ’метал руды’, ст.-грэч.σμίλα ’нож для вырэзвання’ (Міклашыч, 194; Аткупшчыкоў, Из истории, 157). Бернекер (2, 46) параўноўваў яе з ц.-слав.смѣдь ’цёмны, шэры’. Больш падрабязна літаратуру гл. Фасмер (2, 591), Покарны (697). Абаеў (Зб. Младэнаву, 321) выводзіць лексему mědь з назвы краіны Мідзія са ст.-іран.Māda‑ праз ст.-грэч.іян.Μηδία, з якой медзь іянійцы прывозілі ў свае калоніі на Чорным моры (Ольвія і інш.). Аналагічна лац.cuprum ’медзь’ < ст.-грэч.Κύπρος ’Кіпр’. Сюды ж медзякі ’медныя грошы’ (Яруш., ТСБМ) (відаць, з разм. рус.медяки), ме́дны, медзя́ны, медзяні́сты ’які мае адносіны да медзі: зроблены з медзі, падобны колерам на медзь або да іншых каляровых металаў’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), ме́дзень ’медны кацёл’ (паўд.-усх., КЭС).