КУРЭ́ЙЧЫК Канстанцін Пятровіч (н. 20.8.1947, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне інфарм. тэхналогій. Д-р тэхн. н. (1990). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973), дзе працаваў у 1975—77. У 1977—92 у БДУ. З 1996 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па інфарм.-вымяральных сістэмах. Развіў новы навук. кірунак — імпульсную атамную спектраметрыю, стварыў новы клас спектральных прылад.

Тв.:

Импульсная атомная спектрометрия. Мн., 1989;

Газоразрядные источники света для спектральных измерений. Мн., 1987 (у сааўт);

Архитектура персональных ЭВМ. Мн., 1999.

т. 18, кн. 1, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́ТАС Алёна Мікалаеўна (н. 12.1.1949, в. Дудкі Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біятэхналогіі раслін. Д-р біял. н. (1997). Скончыла Мінскі пед. ін-т (1974). З 1974 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі (з 2003 заг. сектара). Навук. працы па распрацоўцы тэарэт. асноў і шляхоў практычнага выкарыстання кланальнага мікраразмнажэння інтрадуцэнтаў.

Тв.:

Эколого-биологические особенности жизнедеятельности растений в условиях интерьеров. Мн., 1984;

Комнатные растения. Мн., 1993;

Клональное микроразмножение новых плодово-ягодных растений. Мн., 1996 (разам з Я.​А.​Сідаровічам).

т. 18, кн. 1, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́ТЭРБУР (Lauterbur) Пол (н. 6.5.1929, г. Сідні, ЗША),

амерыканскі вучоны ў галіне радыялогіі. Чл. Нац. АН ЗША (1985). Д-р філасофіі (1962). Скончыў Тэхнал. ін-т (1951, г. Кліўленд). З 1969 праф. Нью-Йоркскага, з 1985 — Ілінойскага ун-таў, адначасова дырэктар біямед. магнітна-рэзананснай лабараторыі ў мед. каледжы ун-та. Навук. працы па атрыманні з дапамогай градыента магн. поля двухмерных відарысаў аб’ектаў, якія не паддаваліся візуалізацыі інш. метадамі. Стварыў метад надзейнага, няшкоднага, неінвазіўнага даследавання ўнутр. органаў чалавека — магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Нобелеўская прэмія 2003 (з П.Мэнсфілдам; гл. Дадатак).

П.Лотэрбур.

т. 18, кн. 1, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЖЭ́ЙКА Людміла Фёдараўна (н. 15.8.1958, в. Пігановічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (2003). Скончыла Бел. мед. ун-т (1984), дзе і працуе (з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па акушэрстве і гінекалогіі, эндаскапічнай хірургіі.

Тв.:

Акушерские кровотечения, экстренная помощь. Мн., 1997 (разам з Г.​І.​Герасімовічам, Т.​М.​Калгушкінай);

Основные методы исследования и оперативные вмешательства в гинекологии. Мн., 1999 (у сааўт.);

Гинекологические нарушения у детей // Справочник врача женской консультации. Мн., 2001.

т. 18, кн. 1, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУ́РАД (Murad) Ферыд (н. 14.9.1936, г. Уайтынг, ЗША),

амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-р філасофіі (1965). Скончыў Кліўлендскі ун-т (1965). З 1971 дырэктар Цэнтра навук. даследаванняў, адначасова праф. (з 1975) Віргінскага ун-та (г. Шарлатсвіл). У 1981—89 праф. Станфардскага, з 1988 Чыкагскага ун-таў. Навук. працы па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме. Выявіў, што ў арганізме аксід азоту выдзяляецца пры распадзе нітрагліцэрыны, і дапусціў, што менавіта ён расшырае крывяносныя сасуды. Нобелеўская прэмія 1998 (з Р.Фурхгатам і Л.Ігнарай; гл. Дадатак).

Ф.Мурад.

т. 18, кн. 1, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕМЯНЁНАК Баляслаў Мечыслававіч (н. 5.11.1950, в. Павяцце Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне каляровай металургіі і ліцейнай вытв-сці. Д-р тэхн. н. (2000). Скончыў БПІ (1972). З 1974 у Бел. нац. тэхн. ун-це (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па кіраванні працэсамі крышталізацыі алюмініевых сплаваў, атрыманні другасных сілумінаў і павышэнні іх фізіка-мех. уласцівасцей, распрацоўцы экалагічна чыстых спосабаў рафінавання каляровых сплаваў.

Тв.:

Теория и практика комплексного модифицирования силуминов. Мн., 1999;

Проблема пористости при модифицировании силуминов стронцием // Литье и металлургия. 1999. № 1.

т. 18, кн. 1, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВІКАВА Ірына Аляксандраўна (н. 3.8.1956, г. Каўнас, Літва),

бел. вучоны ў галіне імуналогіі і алергалогіі. Д-р мед. н., праф. (2002). Скончыла Віцебскі мед. ун-т (1979), дзе і працуе з 1986. Навук. працы па метадах дыягностыкі і карэкцыі імунапаталаг. станаў.

Тв.:

Современные аспекты иммунодиагностики и иммунокоррекции в гнойной хирургии. Витебск, 2001 (разам з В.​П.​Булаўкіным);

Подходы к лабораторному прогнозированию эффективности экстракорпоральной иммунофармакотерапии (разам з К.​С.​Афанасьевай, А.​І.​Скрабло) // Мед. новости. 2001. № 9;

Комплексная лабораторная оценка иммунного статуса. Витебск, 2003.

т. 18, кн. 1, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДУ́ТАЎ Уладзімір Яўгенавіч (н. 4.7.1963, Мінск),

бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-р біял. н. (2003). Скончыў Гомельскі ун-т (1985). З 1986 у Ін-це лесу Нац. АН Беларусі (з 2002 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні этапаў відаўтваральнага працэсу, удакладненні ўнутры- і міжвідавой сістэматыкі хвойных раслін і ацэнкі папуляцыйна-генет. рэсурсаў елкі і хвоі на Усх. Еўропе і Сібіры.

Тв.:

Генетические ресурсы сосны и ели в Беларуси. Гомель, 2001;

Популяционная и эволюционная генетика елей Палеарктики. Гомель, 2001 (разам з Р.​Р.​Ганчарэнкам).

т. 18, кн. 1, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМІРНО́Ў Анатоль Іванавіч (6.5.1920, в. Сцяпурына Іванаўскай вобл., Расія — 1.6.1986),

расійскі і бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі кіравання. Д-р тэхн. н. (1972), праф. (1976). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1938—41). Скончыў Ленінградскую інж. ваенна-паветр. акадэмію (1946). З 1974 у Маскоўскім інж.буд. ін-це (з 1975 заг. кафедры). З 1980 заг. кафедры Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па асновах дыскрэтнай матэматыкі, пабудовы АСК і метадах аналізу іх надзейнасці. Распрацаваў метад логіка-тапалагічнага мадэліравання складаных сістэм.

Тв.:

АСУ в строительстве. М., 1979.

У.​С.​Муха.

т. 18, кн. 1, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУПРУ́Н Лідзія Якаўлеўна (н. 3.3.1929, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (1984), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыла Віцебскі мед. ін-т (1956), дзе і працуе з 1962 (у 1986—99 заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе і лячэнні эндаметрыёзу, запалення геніталій, кантрацэпцыі і інш.

Тв.:

Эндометриоз. Мн., 1987;

Хронические воспалительные заболевания придатков матки. Витебск, 1998 (разам з С.​М.​Занько, А.​М.​Косінцам);

Эндометриоидная болезнь (патогенез, диагносгика и лечение). Витебск, 2000 (разам з Л.​Я.​Радзецкай).

т. 18, кн. 1, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)