СМІРНО́Ў Анатоль Іванавіч (6.5.1920, в. Сцяпурына Іванаўскай вобл., Расія — 1.6.1986),
расійскі і бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі кіравання. Д-р тэхн. н. (1972), праф. (1976). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1938—41). Скончыў Ленінградскую інж. ваенна-паветр. акадэмію (1946). З 1974 у Маскоўскім інж.буд. ін-це (з 1975 заг. кафедры). З 1980 заг. кафедры Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па асновах дыскрэтнай матэматыкі, пабудовы АСК і метадах аналізу іх надзейнасці. Распрацаваў метад логіка-тапалагічнага мадэліравання складаных сістэм.
Тв.:
АСУ в строительстве. М., 1979.
У.С.Муха.
т. 18, кн. 1, с. 458
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)