КУ́ТАС Алёна Мікалаеўна (н. 12.1.1949, в. Дудкі Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біятэхналогіі раслін. Д-р біял. н. (1997). Скончыла Мінскі пед. ін-т (1974). З 1974 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі (з 2003 заг. сектара). Навук. працы па распрацоўцы тэарэт. асноў і шляхоў практычнага выкарыстання кланальнага мікраразмнажэння інтрадуцэнтаў.
Тв.:
Эколого-биологические особенности жизнедеятельности растений в условиях интерьеров. Мн., 1984;
Комнатные растения. Мн., 1993;
Клональное микроразмножение новых плодово-ягодных растений. Мн., 1996 (разам з Я.А.Сідаровічам).
т. 18, кн. 1, с. 416
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)