Жэнь ’матуз для пад’ёму бортніка на дрэва’ (ельск., Анох.), ’прыстасаванне для гэтага ж’ (КСТ). Рус. женьпрыстасаванне (вяровачная лесвіца) для пад’ёму бортніка на дрэва’ (Даль), ’матуз для пад’ёму бортніка на дрэва’ (ніжнегар., кастрам.), укр. жень (Грынч.), палес. же̂нь, жінь, жинь (Ніканчук, Матеріали до лексичного атласу укр. мови. Київ, 1979, с. 214–215) ’прыстасаванне для пад’ёму бортніка на дрэва’, ст.-чэш. žině ’грубая нітка, матуз з воўны’ (Махэк), славац. žínka ’матуз’, славен. žínjica ’конскі волас, матуз з конскіх валасоў’, серб.-харв. žińica ’кайма’ (RJA). Рэканструкцыя прасл. формы выклікае пэўныя цяжкасці: галосны мог бы быць (укр. дыялекты ведаюць на яго месцы не толькі i, але і e; славен. дыялекты ведаюць i). Гэтаму не пярэчыць і балт. ei ў роднасных утварэннях: літ. geinỹs, лат. dzeinis ’матуз для пад’ёму бортніка на дрэва’. Аднак > > *a (пасля ), а калі < *oi, перад ім не ўзнікае , а *dz > *z. Гэтаму адпавядае польск. dzieńić ’карыстацца дрэвам у бортніцтве’ (SJP, 2, 582: пад dzień II), dzianek ’дрэва, якім карыстаюцца бортнікі’, дыял. dzianka ’борць у старой сасне’ (Карловіч). У форме *žěnь, што адлюстравалася ў бел., рус., укр., чэш., славац., славен., узнікла, магчыма, пад уздзеяннем *žica; польск. dzień уступала ва ўзаемадзеянне з dziać (< *děti) ’рабіць’ (у тым ліку вуллі ў дрэве), што садзейнічала захаванню dz у dziany, якое страчвала сувязь з dzień і атрымлівала з dziać (гл. Bartnictwo ў Глогера, Encyklopedia staropolska, І, 121). На сувязь балт. слоў з рус. указана ўжо ў Мюленбаха–Эндзеліна (1, 540), а Махэк₂ (728) адзначыў роднаснасць ст.-чэш. і славац. з балт. і лац. funis ’канат, матуз’ (дзе можа быць з *oi, Эрну-Мейе, 262). Тады жэнь роднаснае жычка (гл.), прычым можа ўзыходзіць да і.-е. кораня *g​hei̯: g​ (Покарны, 1, 489) і рэканструявацца як *g​hoi̯n‑i‑s. Гл. яшчэ жыла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коўш

(літ. káušas)

1) драўляная або металічная пасудзіна з ручкай для чэрпання вады, квасу і інш.;

2) вялікае механічнае прыстасаванне для зачэрпвання і пераносу да месца разгрузкі грунту, разлівання расплаўленага металу і інш. (напр. к. экскаватара).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

му́фта

(рус. муфта, ад ням. Muffe)

1) прыналежнасць жаночай вопраткі ў выглядзе цёплага, адкрытага з двух бакоў мяшочка для сагравання рук;

2) тэх. прыстасаванне для пастаяннага або часовага злучэння канцоў труб, валоў, стальных канатаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

растр

(ням. Raster, ад лац. rastrum = граблі)

1) сістэма ліній, нанесеных у пэўным парадку на якую-н. паверхню аптычным, графічным, механічным або іншым спосабам;

2) прыстасаванне, якое складаецца з сістэмы адпаведна размешчаных ніцей, палос, прызмаў, лінзаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

турніке́т

(фр. tourniquet)

1) прыстасаванне ў выглядзе рухомай крыжавіны, што ўстанаўліваецца ў праходах, каб наведвальнікі маглі праходзіць па адным;

2) кроваспыняльны жгут у выглядзе зробленай з матэрыі або скуры пятлі, што скручваецца з дапамогай рычага (палачкі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

jaw1 [dʒɔ:] n.

1. скі́віца;

the top/upper jaw ве́рхняя скі́віца;

the bottom/lower jaw ні́жняя скі́віца

2. падбаро́дак;

He’s got a very determined jaw. У яго вельмі рашучы падбародак.

3. pl. jaws рот; па́шча

4. pl. jaws tech. заціскно́е прыстасава́нне; абцугі́

in the jaws of death у кіпцюра́х сме́рці;

smb.’s jaw dropped/fell/sagged рот разя́віўся ад здзіўле́ння;

the jaws of a tunnel ву́зкі ўвахо́д у тунэ́ль (які выглядае небяспечным)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

adaptacja

adaptacj|a

ж.

1. адаптацыя, прыстасаванне, пераробка; экранізацыя (літаратурнага твора);

~a dzieła do użytku szkolnego — адаптацыя твора для выкарыстання ў школе;

~a budynku mieszkalnego na biuro — перабудова жылога памяшкання пад офіс;

2. біял. адаптацыя;

zdolność ~i — здольнасць да адаптацыі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пя́ла ’галіна, дубец; жэрдачка ў варотах’ (Сцяшк. Сл.), звычайна ў мн. л. пя́лы экспр. ’ногі’ (ветк., Мат. Гом.), пя́ло ’планка ў баране, у якую ўбіваюць зубы’ (петрык., Шатал.), пʼя́ло ’трыножка, на якую вешалі калыску ў полі; распорка’ (ТС), ’кроква ў будане’ (лельч., Нар. сл.), пя́лы ’косці тазасцегнавая сустава’ (калінк., Сл. ПЗБ), пʼя́лыпрыстасаванне для вышывання ў выглядзе рамы’ (Ян.), ’дужкі ў кошыку’, ’дужкі ў рыбалоўнай снасці’, ’прыстасаванне для прымацавання сотаў у калодачным вуллі’ (светлаг., SOr, 39, 356), укр. пʼя́ло ’распорка для расцягвання скуры’, рус. пя́ло ’тс’, ст.-чэш. padla ’прылада для катаванняў’, чэш. мар. padlo, piadlo ’рамка для вышывання; дошка, на якой расцягваюць скуру’, славац. piadlo ’распорка, якую устаўляюць у рот жывёле, каб не ссала, не кусала і пад.’ Сюды ж серб.-харв. пропе́ло ’распяцце’, славен. razpélo ’тс’. Прасл. *pędlo, утворана ад *pęti ’нацягваць, расцягваць’, як шыла ад шыць і пад., гл. пяць, пну, роднаснае літ. pinklas ’павязка’, лат. pineklis ’путы, кайданы’ (Фасмер, 3, 423; Махэк₂, 425). Параўн. пя́льцы (гл.) і іншыя прыстасаванні для расцягвання, распінання, растапыраныя, тырчачыя прадметы. Сумнеўнае вывядзенне Грынавяцкене і інш. пя́лы ’ногі’ з літ. piaũlai ’тс’ (Сл. ПЗБ), хутчэй наадварот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАНЧА́РНЫ КРУГ,

станок (прыстасаванне) для фармоўкі ганчарных вырабаў, дзеянне якога заснавана на цэнтральным вярчэнні ў адной плоскасці пры дапамозе верт. восі. Напачатку карысталіся ручным ганчарным кругам, пазней вынайдзены нажны. З паяўленнем ганчарнага круга ганчарства ператварылася ў рамяство з вылучэннем спецыялістаў-ганчароў. Цяпер ганчары карыстаюцца пераважна нажным ганчарным кругам з рухомай воссю на падшыпніках, на прамысл. прадпрыемствах — з электрамех. прыводам. Першыя ганчарныя кругі з’явіліся ў 4—3-м тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу, у 2—1-м тыс. да н.э. пашырыліся ў Еўропе, з 1-й пал. 1-га тыс. н.э. — у некат. усх.-слав. плямён, з 9—10 ст. — у Стараж. Русі. На Беларусі вядомыя з 10 ст. Ручны ганчарны круг — драўляны дыск, які насаджваўся на дубовую або жалезную вось, убітую ў зямлю (калоду, плашку, крыжавіну). Пры вярчэнні дыска рукой загладжвалі паверхню зробленай уручную пасудзіны або з камяка гліны выцягвалі полае цела патрэбнай формы. Пазней узнік ручны ганчарны круг з крыжавінай, спіцамі, двума дыскамі. З сярэдзіны 16 ст. бытаваў нажны ганчарны круг, які складаўся з двух злучаных спіцамі дыскаў, насаджаных на нерухомую вось. Ніжні дыск прыводзіўся ў рух нагамі, а на верхнім рукамі фармаваўся выраб. Больш дасканалым стаў нажны ганчарны круг з рухомай воссю, якая ўпіралася ніжнім канцом у падстаўку з гняздом — порпліцу. Нажныя ганчарныя кругі з сярэдзіны 18 ст. выкарыстоўвалі і для вытв-сці фаянсавых вырабаў.

В.​М.​Ляўко.

Ганчарныя кругі: 1 — ручны з нерухомай воссю; 2 — нажны з нерухомай воссю; 3 — нажны з рухомай воссю.

т. 5, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ле́свіца ’пераноснае (або трывалае) прыстасаванне для пад’ёму і спуску, прыстаўныя драбіны’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ле́свічка ’драбінка’ (Др.-Падб., Гарэц.), ле́сніца ’лесвіца’ (Бяльк., Сцяшк.; в.-дзв., Шатал.; швянч., Сл. паўн.-зах.), ле́сва ’тс’ (LKŽ, 7). Укр. лістви́ця, лістви́на, рус. ле́ствица, ле́свица ’тс’, чэш. lestvice ’вешалка для сушкі адзення ў выглядзе астровы’, ’паліца для посуду’, lestnice ’драбіны ў шахце’, славен. lȇstva, lȇstvica, lesníca, серб.-харв. ље̏стве, листва, макед. лествица ’лесвіца’, балг. старое лествица, ст.-слав. лѣствица. Прасл. lěs‑tv‑ica. Да лезці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)