Калупа́с, кылупас ’чалавек, які не спяшаецца, робіць марудна’ (Яўс.). Мясцовае ўтварэнне ад калупаць ’рабіць марудна’. Утворана экспрэсіўпым суфіксам ‑ас, параўн. яшчэ вырвас ’хапуга’, які, апрача магілёўскіх, вядомы яшчэ шэрагу беларускіх гаворак, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пячка́р (печка́р) ’пячнік’. Ад пе́чка (гл. печ) па тыпу лажкар ’майстар па вырабу ложак’ і пад., параўн. аналагічнае балг. печка́р ’чалавек, які робіць ці рамантуе печкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́кала ‘глухі’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, у выніку семантычнага пераносу з ту́кала ‘неслух, які нічога не робіць без лаянкі на яго’ (Нас.). Да ту́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выплатны́, ‑ая, ‑ое.

Які праводзіць, робіць выплату. Выплатны пункт. // Прызначаны для выплаты. Каса была маленькая: выплатное акенца, столік каля яго. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

своеўла́дны, ‑ая, ‑ае.

Які робіць што‑н. па сваёй волі, па свайму нораву; свавольны. Своеўладны чалавек. // Уласцівы такому чалавеку. Своеўладны характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штампо́ўшчык, ‑а, м.

1. Рабочы, спецыяліст па штампоўцы.

2. перан. Разм. Пра чалавека, які робіць што‑н. па гатовых збітых узорах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

commanding

[kəˈmændɪŋ]

adj.

1) кама́ндуючы (афіцэ́р)

2) кіру́ючы; ула́дны, мо́цны

commanding influences — мо́цныя ўплы́вы

3) аўтарытэ́тны; які́ імпану́е, ро́біць ура́жаньне

a commanding voice — аўтарытэ́тны го́лас

4) які́ даміну́е або́ ўзвыша́ецца (напр. узго́рак)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пасціжо́р

(ад фр. postiche = прыстаўны, фальшывы)

спецыяліст, які робіць парыкі, вусы, бароды для акцёраў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стальма́х, стэ́льмах

(ст.польск. stelmach, stalmach, ад ням. Stellmacher)

рамеснік, які робіць калёсы, сані.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фармацэ́ўт

(гр. pharmakeutes = які робіць лякарства)

аптэчны спецыяліст з вышэйшай або сярэдняй фармацэўтычнай адукацыяй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)