1. Упэўненасць у чым‑н., у здзяйсненні, ажыццяўленні чаго‑н. Вера ў свае сілы. □ Вера гартавала волю, надавала мужнасці.Шамякін.Маці больш не галасіла, Хоць з мякіны хлеб пякла, Бо адчулі рукі сілу, Вера ў сэрцы ажыла.Грахоўскі.Без меры няма веры.Прыказка.
2. Перакананне ў дадатных якасцях каго‑н. Ні суцяшэння, ні пажаданняў не трэба — Не, я не страціла чыстае веры ў людзей...Тарас.Цудоўны верш, наскрозь прасякнуты верай у чалавека і болем за яго.Бярозкін.
3. Перакананне ў рэальным існаванні звышнатуральных сіл. Вера ў бога.// Рэлігійнае вучэнне; веравызнанне. Каталіцкая вера.
•••
Браць (узяць) на веруштогл. браць.
Вачам веры не давацьгл. даваць.
Мера і верагл. мера.
Мець веруўкаго-штогл. мець.
Сімвал верыгл. сімвал.
Служыць верай і праўдайгл. служыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́ласць, ‑і, ж.
1. Здольнасць успрымаць знешнія раздражненні органамі пачуццяў. Чуласць пальцаў музыканта. □ [Нявідны] абярнуўся ў нежывога, страціўшага чуласць і прытомнасць чалавека.Колас.// Тонкае, вострае ўспрыманне. Вясна і праца выгналі з думак [Зосі] рэшткі хваравітай чуласці да ўспамінаў.Чорны.З чуласцю прыслухоўваецца .. [Ілька] да вясковых зыкаў, як скрыпяць вароты і стукаюць цапы, як спяваюць вясковыя, дзяўчаты.Каваль.// Адчувальнасць. Унутраная чуласць да навакольнага памагае герою зліць душу з прыродай, і, наадварот, тонкае адчуванне прыроды выклікае прыліў унутраных сіл і творчасці.Гіст. бел. сав. літ.Паэт валодае павышанай чуласцю да хараства жыцця, ён улюбёны ў родную прыроду, ва ўсё светлае, чыстае, высакароднае.Перкін.
2. Увага да людзей; спагадлівасць, спачувальнасць. Максім быў маўклівы, і за маўклівасцю яго недзе глыбока ў душы хавалася чуласць.Брыль.Максім Танк — паэт-лірык, які заўсёды вызначаўся чуласцю да гора і радасці народа.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меціцца; зак.
1. Стаць іншым, змяніцца. Характар перамяніўся. Надвор’е перамянілася. □ Многае перамянілася за апошнія два гады ў калгасе.Дуброўскі.Як [Зоня] перамянілася, як папрыгажэла за гэты час!..Кулакоўскі.//дакаго. Змяніць свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Да .. [Івана] раптам перамяніліся ўсе дружбакі.Быкаў.Я доўга думаў, што б такое зрабіць, каб мама перамянілася да іх [Алежкі і Федзі], і нават раіўся з сябрукамі.Скрыпка.
2.Разм. Замяніцца, змяніцца іншым, новым. — Не адзін полк за той час у тым горадзе перамяніўся.Чорны.— Яе ж у калгасе сустрэлі ў штыкі .. Перамянілася восем мужыкоў — старшынь, не хапала яшчэ бабы...Васілевіч.// Абмяняцца кім‑, чым‑н. з кім‑н. Чамусьці сюды захацеў перасесці Горык Шаблоўскі. Ён пачаў прасіць Васю Чэпелева перамяніцца з ім месцамі.Сапрыка.//ушто. Разм. Пераадзецца. Перамяніцца ў чыстае. Перамяніцца ў будзённае. □ Гальвас, не маючы ўжо і бялізны перамяніцца, стараўся адчапіцца ад свайго слугі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́пуск, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. прапускаць — прапусціць (у 1 знач.).
2.‑у. Адсутнасць, выключэнне чаго‑н. Чытаць з пропускамі. □ Собіч, не адрываючыся, сачыў, каб не асталося дзе прапускаў, бо часамі подпіс павінен быць толькі на версе, а часамі і на адвароце, часамі на адным экземпляры, а часамі і на двух.Скрыган.// Незапоўненае месца сярод тэксту. Пропуск паміж радкамі.
3.‑а. Дакумент на права ўваходу, уезду куды‑н., праходу або праезду праз што‑н. Паказаць пропуск. Праверыць пропуск. □ — Я ж усё-такі актрыса, маю сякое-такое дачыненне да тэатра, ды ў мяне і пропуск на дваіх у ложу дырэкцыі.Рамановіч.— У мяне сумленне чыстае, і я спакойны. Толькі б дастаць ёй у Гродне пропуск за граніцу.Карпюк.//Уст. Пароль. Ведаць пропуск.
4.‑у. Няяўка на заняткі, сходы і пад. Наведваць лекцыі без пропускаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разло́жысты, ‑ая, ‑ае.
1. Развесісты, раскідзісты, шырокі (пра дрэва, крону, галіны і пад.). А колькі самабытнага хараства ў гэтых адзінокіх разложыстых дубах, раскіданых па краях лесу, і гэтых пышна-купчастых хвоях у полі.Колас.З-пад цяжкіх, разложыстых шатаў струменіць духмянае і чыстае, як крынічная вада, паветра.Гамолка.Ад шляху пайшла бярозавая алея і ўперлася ў разложысты сад.Пестрак.// Які пашыраецца, расходзіцца кверху; развілісты. Буйвалы, важна несучы разложыстыя рогі, павольна цягнулі скрыпучую арбу.Самуйлёнак.Сям-там выглядалі з-пад .. [лістоў] запозненыя, разложыстыя кветкі белых лілей.Арочка.
2. Шырокі, пакаты; адкрыты, роўны. Добры луг там быў, трава расла, як чарот. Месца ўдалае, роўнае, разложыстае.Скрыган.І толькі ўздоўж рэчкі Пітамкі ляжалі разложыстыя паплавы.Асіпенка.
3. Які далёка чуецца, адбіваючыся рэхам. Магутны разложысты выбух скалануў вагон.Паслядовіч.Неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак і расколвалі разложыстыя ўдары грому.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кружо́к
1. Невялікае балота сярод поля (Зах. і Цэнтр. Палессе Талст., Пар.) або ў лесе (Пар.).
2. Зараснік хмызняку; гай (Палессе Талст.).
3. Невялікае месца, якое зарасло травой, ягаднікам; чыстае месца (Стол.).
4. Крынічае месца, на якім расце купкамі ярка-зялёная асака Carex coespitosa L.; месца, прыгоднае для капання калодзежа (Слаўг.).
□ ур. Кружкі́ (крынічнае багністае месца) каля в. Кулікоўка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
1. Аказацца патрэбным, спатрэбіцца; падысці. [Арлоўскі] добра разумеў, што яго ваенныя веды і вопыт вельмі прыдаліся б там, у Іспаніі, у барацьбе супроць фашызму.Паслядовіч.[Мілючок:] — У добрай гаспадарцы ўсё прыдасца.Брыль.— Дзякую за [з]ычлівае слова, — пачціва адказаў Лабановіч, — не ведаю толькі, як прыдамся да працы.Колас.
2. Выдацца, здарыцца. Сена, як на тое, прыдалося мурожнае, з дзяцелінай і хвошчыкам.Сачанка.Я дабра не спадзяваўся, Я там праўды не чакаў... Нешчаслівы дзень прыдаўся: У той дзень волю пахаваў.Колас.
прыда́цца2, ‑дасца; пр. прыдаўся, ‑далася, ‑далося; зак.
1. Дадацца, далучыцца да каго‑, чаго‑н.; перадацца. Змалку Макар быў упарты, а душой як чыстае дзіця — кожны пакрыўдзіць. Цяпер ўпартасці прыдалося.Асіпенка.— Ад тужлівага вока гора малому прыдасца.Савіцкі.
2. Здацца, уявіцца. Як Ганне Сымонаўне прыдалося, яны — старэйшы з маладзейшым — і размаўлялі, а ўсе іншыя проста слухалі.Дубоўка.Я знячэўку падхапіўся нават: Можа, гэта проста прыдалося?Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́жасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан свежага. Свежасць кветак. Свежасць бялізны. Свежасць думак. □ Пахне свежасцю лясной, Борам, соснамі, смалой.Дзеружынскі.
2.Чыстае, халаднаватае паветра; прахалода. Даносіў вецер з Волгі свежасць.Свірка.// Адчуванне прахалоды, чыстаты. — А-аах, такая свежасць па ўсяму целу [пасля купання]... Як бы на свет нанава нарадзіўся... — задаволена сказаў Вадзім.Ставер.
3. Свежы, здаровы выгляд. [Трахім] да звычайнай порцыі сну дабавіў яшчэ гадзін пяць-шэсць, і дзеля гэтага твар яго не вызначаецца асаблівай свежасцю і прыгажосцю.Крапіва.Свежасць шчок, якая была ў яе [Галіны], можна было сустрэць толькі ў малых дзяцей.Васілевіч.
4. Адчуванне бадзёрасці, жыццярадаснасці. Свежасць і маладосць прабівалася ў кожным яе [Анэткі] руху, у кожным слове, у смеху і ў іскрыстым бляску чорных вачэй.Колас.
5. Непасрэднасць, шчырасць, чысціня пачуццяў, успрыманняў і пад. Нічога я ад гэтага не страціў: Ні шчырасці, ні свежасці сваёй.Танк.
•••
Не першай свежасці — а) нясвежы (аб прадуктах харчавання). Мяса не першай свежасці; б) бруднаваты, не вельмі чысты. Кашуля на мне была не першай свежасці.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́ла
1. Паляна, вялікае адкрытае месца сярод лесу (Глуск.Янк. I, Жытк., Кобр., Нар., Пар., Пол., Палессе Талст.). Тое ж га́ло́ (Жытк.).
2. Шырокая балотная сенажаць без зарасніку ці з асобнымі кустамі, дрэвамі (Глуск.Янк. I, Пух.).
3. Куп'істая балотная сенажаць сярод лесу (Браг., Пол.).