1. Глухі гук, шамаценне, шорганне ад лёгкага руху, дотыку, сутыкнення чаго‑н. з чым‑н. Са сваёй бакоўкі Веньямін прыслухоўваўся да шорахаў, што даляталі з Асінага пакойчыка.Навуменка.
2.перан. Дрыжыкі ад страху. Чуваць, як у вёсцы нехта крычыць, — нема, як толькі можа... Пасля стукае кулямёт — як хто, не перастаючы, б’е каменнем у шчыты. Ад гэтага па спіне ідзе шорах і дранцвеюць рукі.Пташнікаў.Успомніўшы чорта, у Юстапа бывала аж шорах па целе пойдзе.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hear
[hɪr]1.
heard[hɜ:rd]
v.t.
1) чуць
one can hear — чува́ць
2) слу́хаць, выслухо́ўваць (ска́ргу, пара́ду)
he will not hear of it — ён і слу́хаць пра гэ́та не захо́ча
3) слу́хаць, праслухо́ўваць (ле́кцыю, канцэ́рт)
4) чу́ць (ве́стку), даве́двацца пра што
2.
v.i.
мець ве́стку, ліст ад каго́
Have you heard from your brother? — Ці вы ме́лі які́я ве́сткі ад бра́та?
3.
interj. hear! hear!
слу́шна! пра́вільна!
•
- hear out
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
несціха́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не сціхае, не змаўкае, не спыняецца доўгі час; які чуваць бесперапынна. Несціханы гул. Несціханы крык. □ Сінее высокі абрыў. На кручы стагоднія дрэвы. Над імі паводка зары, Вятроў несціханых напевы.Танк.У вушах стаяў несціханы звон, быццам ля кожнага вуха хтосьці настойліва, да знямогі, біў у нешта жалезнае, гулкае.Шахавец.
2. Які не праходзіць, не сунімаецца (пра боль і пад.). Змардаваны на допыце.. і пакутуючы ад несціханага болю, Шурка туліўся да вільготнай і халоднай сцяны.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́гна, прысл.
З вялікай ахвотай, жаданнем. Чалавек прагна піў ваду, і з кожным глытком яе да яго нібы варочалася страчаная моц.Лынькоў.Павел, які сядзеў на канапе і прагна курыў, уздрыгнуў і баязліва паглядзеў на сястру.Шамякін./уперан.ужыв.Языкі полымя прагна пачалі лізаць здабычу.Новікаў.//перан. З вялікай цікавасцю, інтарэсам; нецярпліва. Аленка прагна, але дарэмна ловіць словы — нічагутк[і] не чуваць.Колас.Як там, на далёкай чужыне, Так прагна ён вестак чакаў. Ад родных сваіх і ад сына.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трубы (у 1 знач.). Трубны дым.// Які звязаны з вытворчасцю труб. Трубны завод. Трубны цэх.
2. Які ўтвараецца трубой (у 2 знач.). Трубныя гукі.// Які па сіле, тэмбру і пад. нагадвае гукі трубы. Як толькі чытанне рэзалюцыі было скончана, Бабека, як арол, акінуў вачамі залу і трубным голасам аддаў загад: — Асуджанага Лабановіча Андрэя Пятровіча зараз жа ўзяць пад варту!Колас.Над галавой, дзесьці высока ў небе, чуваць трубныя крыкі адлётных жураўлёў...Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́гут ’глушэц’ (Мат. Гом.). Параўн. укр.когут ’цецярук’. Перанос назвы пеўня на іншую птушку (ЕСУМ, 2, 489). Што датычыць назвы пеўня, то ўкр.когут, відаць, запазычана з польск.kogut. Бел.когут выклікае рад сумненняў. Па-першае, слова зафіксавана толькі ў адной крыніцы. Па-другое, форма кагут (Мат. Гом., 190) выведзена няправільна. Параўн. ілюстрацыю «Ва ўсіх дварах быў чуваць спеў кагутуноў». Значыць, можна толькі гаварыць аб зыходнай форме кагутун, якая ўтварылася ад дзеяслова кагутаць. Такім чынам, эвентуальнае бел.когут ’певень’ было таксама польскага паходжання. Польск.kogut у сваю чаргу разглядалася як запазычанне з чэш.kohout, славац.kohút. Мясцовая назва Kochutouo ў Вроцлаўскай буле 1245 г. сведчыць не толькі супраць пазнейшай чэшскай крыніцы, але і на карысць еднасці чэшска-сілезскага арэала, адкуль слова магло пазней распаўсюдзіцца на іншыя рэгіёны Польшы. Лінгвагеаграфія слова дэманструе няпэўнасць праславянскай рэканструкцыі. Параўн. Слаўскі, 2, 328; Басай–Сяткоўскі, SFPS, 7, 23–24; Папоўска–Таборска, SFPS, 8, 60. Нельга лічыць праўдападобнай гіпотэзу пра паходжанне kogut ад прасл.kokotъ (Атрэмбскі, Slavia, 20, 236; Слаўскі, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
глуш, ‑ы, ж.
1. Густа зарослы ўчастак лесу. Перасяляюцца штодня з глушы Лясной К нам ліпы ў мінскія алеі.Астрэйка.Пайшоў мядзведзь па лесе, Далёка ў глуш залез..Журба.
2. Аддаленае ад паселішчаў пустыннае месца. А раней тут была глуш. Шэсцьдзесят кіламетраў трэба было ехаць на балаголы, каб трапіць на адну з бліжэйшых чыгунак.Ермаловіч.// Аддалены ад культурных цэнтраў населены пункт; захалусце. Дзяцінства і юнацтва Змітрака Бядулі прайшлі ў вясковай глушы.Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́кат, ‑у, М ‑каце, м.
Раскацістыя гукі, якія зліваюцца ў манатонны гул. Рокат матора, .. рэзкі шум барабана зліліся ў суцэльны гул.Хадкевіч.Недалёка бліснула маланка, і праз лязгат гусеніц данёсся рокат грому.Мележ.Мора бушавала, яго рокат аглушыў юнака, ахапіў усю істоту.Жычка.// Густое, прыглушанае гучанне галасоў. Гудзе сход, як цёмная пушча пад напорам буры. Асобных слоў не чуваць, адзін густы рокат поўніць школьную залу.Колас.// Меладычныя, пералівістыя гукі. Беларусь гукае, кліча Больш, чым нечых мораў шквал, Сваёй даллю маляўнічай, Сваім рокатам цымбал.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрып, ‑у, м.
Рэзкі гук, які ўзнікае пры трэнні адзін аб адзін прадметаў ці іх частак. Скрып варот. Боты са скрыпам. □ Чуваць было, як стукнула аб прабой засаўка, пачуўся скрып іржавых завесаў.Пальчэўскі.Фурманка ўжо зусім блізка. Вось яна параўнялася з Панасам, абмінула яго і паехала далей гасцінцам, пакідаючы за палазамі саней пісклявы скрып умёрзлага снегу.Галавач.
•••
За адным скрыпам — разам, адным заходам. Пойдзем за адным скрыпам, мне ўсё роўна ў магазін трэба... — сказала .. [Арына].Карпаў.
Са скрыпам — з цяжкасцю або нехаця, марудна (рабіць што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́каць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі пры ўдары аб што‑н. шкляное, металічнае, пры хадзьбе па бруку і пад. Чуваць, як чокаюць абцасы, Нібы ходзікі, І танга плаўнае кранае слых.Чарняўскі.На яліне крывой дзяцел стукаў яму. Па суку дзюбай цвёрдаю чокаў: — Падымайся, салдат! Не ўцякаеш чаму?Бялевіч.
2. Абзывацца гукамі, падобнымі на «чок-чок» (пра некаторых птушак і жывёл). Чокае вавёрка на суку.
чо́каць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Спец. Вымаўляць гук «ч» на месцы гука «ц».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)