цар Іберыі (Картлі). Змагаўся за цэнтралізацыю дзярж. улады. Пры ім перабудаваны Тбілісі для перанясення сюды сталіцы з Мцхеты. Вёў працяглую барацьбу з сасанідскім Іранам за незалежнасць Картлі. У 484 узначаліў вялікае антысасанідскае паўстанне грузінаў і армян. Празваны персамі Гаргасалам — «Воўчай галавой» за тое, што насіў шлем з такой выявай. Забіты ў баі з персамі. Груз. народ склаў пра яго песні і вершы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НЕНСКІ (Інакенцій Фёдаравіч) (1.9.1856, г. Омск — 13.12.1909),
рускі паэт. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1879). Аўтар трагедый «Меланіпа-філосаф» (1901), «Цар Іксіён» (1902), «Лаадамія» (1906), «Фаміра-кіфарэд» (выд. 1913), заснаваных на сюжэтах ант. міфалогіі. Паэзіі Аненскага (зб-кі «Ціхія песні», 1904; «Кіпарысавая шкатулка», 1910; «Пасмяротныя вершы» 1923) уласцівыя дэкадэнцкае светаўспрыманне, адзінства інтэлектуальных і маральных пачаткаў. Выступаў як перакладчык і крытык («Кніга адлюстраванняў», т. 1—2, 1906—09).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫЁХ IIIВялікі
(грэч. Anciochos Megas; 242—187 да н.э.),
цар дзяржавы Селеўкідаў (223—187), праўнук Селеўка I. У 212—205 падпарадкаваў парфян і Бактрыю, у 203 адваяваў у Егіпта Палесціну. Пацярпеўшы паражэнне ад Рыма ў Сірыйскай вайне 192—188, заключыў мір, т.зв. Апамейскі дагавор 188, пасля якога Селеўкідскае царства стала другараднай дзяржавай. Забіты ў Элімаідзе ў час рабавання яго войскамі храма бога Бэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЕСІЛА́Й II (каля 442 — каля 358 да н.э.),
царСпарты [401—358 да н.э.], палкаводзец, дыпламат. У 396—394 паспяхова ваяваў з Персіяй, але адкліканы ў сувязі з Карынфскай вайной (395—387). Пасля Анталкідава міру 387 (або 386) аднавіў гегемонію Спарты ў Грэцыі. У 378—362 ваяваў з Эпамінондам, у 361—360 удзельнічаў у вайне егіпцян з персамі. Памёр у час вяртання з Егіпта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗА́НДЭ (Azande),
пласкагор’е ў Цэнтр. Афрыцы, на тэр.ЦАР, Заіра і Судана, водападзел паміж бас.р. Конга (Заір), воз. Чад і р. Ніл. Сярэднія выш. 600—900 м, найб.выш. 1388 м (г. Нгая). Характэрны купалападобныя горы, астанцавыя гранітныя хрыбты. Складзена са стараж.-крыштал. парод (граніта-гнейсы, габра-амфібаліты). Радовішчы золата і алмазаў. Высакатраўная саванна з плямамі рэдкастойных лістападных лясоў. Уздоўж рэк вечназялёныя галерэйныя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАРХАДО́Н (асір. Ашурахіддзін),
цар Асірыі ў 680—669 да нашай эры. Уступіў на трон у выніку перамогі ў грамадз. вайне. Аднавіў разбураны яго бацькам Сінахерыбам г. Вавілон, вярнуў шэрагу гарадоў прывілеі, увёў падаткі на карысць храмаў, вёў войны ў Аравіі, Фінікіі і Егіпце. Пасля заваявання г. Мемфіс прыняў егіп. царскія тытулы. У 673—672 да нашай эры рабіў паходы ў Шубрыю (на граніцы з Урарту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНІ́Д (Leōnidas; 508 ці 507, Спарта — 480 да н.э.),
царСпарты ў 488—480 да н.э. У час грэка-персідскіх войнаў узначаліў у 481 да н.э. аб’яднанае войска грэч. гарадоў супраць перс. цара Ксеркса I, які ўварваўся ў Грэцыю. Загінуў у бітве каля Фермапілаў, калі з невял. атрадам прыкрываў адыход асн. часткі грэч. войска. У ант. л-ры імя Л. — сімвал патрыятызму і воінскай доблесці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБАНІ́Д,
апошні цар Вавілонскага царства, правіў у 556—539 да н.э. Паходзіў з арамеяў. Захапіў прастол пасля смерці цара Лабашы-Мардука. Імкнуўся аб’яднаць усе арамейскія плямёны Пярэдняй Азіі ў адзіную дзяржаву для барацьбы супраць Персіі. Заваяваў г. Тайма ў цэнтр. Аравіі і перанёс туды сваю рэзідэнцыю, намеснікам Вавілоніі пакінуў свайго сына Валтасара. Праводзіў рэліг. рэформы. У 539 Вавілонію захапілі персы, Н. трапіў у палон і загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СТАР (Nestor),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар Піласа (у Месеніі). Лічыўся сынам Нелея (заснавальніка Піласа) і ўнукам Пасейдона. Вылучаўся мудрасцю і красамоўствам. Паводле «Іліяды» Н. — адзін з правадыроў грэч. войска ў Траянскай вайне. З-за старасці амаль не ўдзельнічаў у баях, але дапамагаў грэкам мудрымі парадамі. У сусв. л-ры імя Н. — сімвал мудрай старасці.
Літ.:
Кун Н.А. Легенды и мифы Древней Греции. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́Й МІХА́ЙЛАВІЧ (19.3.1629—29.1.1676),
рускі цар [1645—76]. З дынастыі Раманавых. Сын Міхаіла Фёдаравіча. Выхоўваўся баярынам Б.І.Марозавым, які з 1645 фактычна правіў у Маскве. Аляксей Міхайлавіч пачаў правіць краінай з 1648, калі паабяцаў маскоўскім паўстанцам адхіліць Марозава ад спраў. Удзельнічаў у складанні і зацвярджэнні Саборнага ўлажэння 1649. Для ўзмацнення цэнтралізацыі кіравання дзяржавай у 1654 стварыў «Прыказ тайных спраў». Правёў пасадскую (1649—52), царкоўную (гл.Раскол), мытныя (гл.Гандлёвы статут 1653, Новагандлёвы статут 1667), грашовую (1654—63) і інш. рэформы, рэарганізаваў узбр. сілы, прыцягваў на службу іншаземцаў. Пры ім адбыліся паўстанні гараджан у Ноўгарадзе і Пскове (1650), Салавецкае паўстанне 1668—76, Сялянская вайна 1670—71. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 на чале адной з армій заняў у 1654—56 каля 200 бел. гарадоў, мястэчак, замкаў, у т. л. Вільню, пасля чаго стаў тытулаваць сябе «ўсяе Вялікія, Малыя і Белыя Русі самадзержцам»; раздаваў бел. землі рас. дваранам і баярам, прымусова перасяляў жыхароў Беларусі (асабліва рамеснікаў) у Расію. Вёў таксама вайну Расіі са Швецыяй 1656—58 і інш. Аўтар няскончаных мемуараў пра вайну 1654—67.