ruffle

I [ˈrʌfəl]

1.

v.t.

1) рабаці́ць, мо́ршчыць (ваду́)

2) натапы́рваць, ашчаці́ньваць (поўсьць, пе́р’е)

The hen ruffled her feathers at the sight of the dog — Куры́ца натапы́рыла пе́р’е, паба́чыўшы саба́ку

3) зьбіра́ць у скла́дкі

4) упрыго́жваць фальбо́намі

5) выво́дзіць з раўнава́гі, злава́ць

Nothing can ruffle her calm temper — Нішто́ ня мо́жа вы́весьці яе́ з раўнава́гі

6) тасава́ць а́рты)

2.

n.

1) рабізна́ f. (на вадзе́); змо́ршчыны pl.

2) фальбо́на f.

3) мітусьня́, сумятня́ f.

without ruffle or excitement — безь мітусьні́ ці хвалява́ньня

II [ˈrʌfəl]

n.

бараба́нны дро́бат, по́шчак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

figure

[ˈfɪgjər]

1.

n.

1) лі́чба

Arabic figures and Roman figures — ара́бскія й ры́мскія лі́чбы

2) ко́лькасьць, ва́ртасьць f., кошт -у m.

3) Geom. фігу́ра f., це́ла n.

4) фігу́ра f., стан -у m., по́стаць, будо́ва f., вы́гляд -у m. (чалаве́ка)

5) фо́рма f., абры́с -у m.

6) выда́тная асо́ба, фігу́ра f. (у гісто́рыі), хара́ктар -а m. (у рама́не)

7) во́браз -у m.

figure of perfection — во́браз даскана́ласьці

8) малю́нак -ку m., дыягра́ма, ілюстра́цыя f.

9) узо́р -у m. (на ткані́не)

10) сы́мбаль -ю m., эмбле́ма f.

2.

v.t.

1) падлі́чваць; вылі́чваць

2) абазнача́ць лі́камі

3) перадава́ць, пака́зваць, адлюстро́ўваць, ілюстрава́ць

4) аздабля́ць, упрыго́жваць, убіра́ць (фігу́рамі, узо́рам або́ арнамэ́нтам)

5) сымбалізава́ць

6) informal ду́маць, меркава́ць

7) уяўля́ць сабе́

3.

v.i.

1) лічы́ць, рахава́ць

2) займа́ць ме́сца (у гісто́рыі), фігурава́ць

- a figure of speech

- figures

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

schön

1.

a

1) прыго́жы, цудо́ўны

sie ist ~ von Gestlt — у яе́ прыго́жая фігу́ра [по́стаць]

~e ugen mchen — каке́тнічаць

~e Wrte mchen — ліслі́віць

die ~en Künste — выяўле́нчыя маста́цтва і му́зыка

die ~e Literatr — маста́цкая літарату́ра

2) до́бры, цудо́ўны

die ~e Natr — прыго́жая прыро́да

ein ~es Stück Geld verdenen — разм. зарабі́ць до́брую су́му гро́шай

~sten Dank! — вялі́кае дзя́куй!

manch ~es Mal — не раз

ine ~e Beschrung [Geschchte]! — іран. ну і гісто́рыя [здарэ́нне]!

das wäre noch ~er! — іран. вось яшчэ́!

~ ist nders! — не магу́ сказа́ць, каб было́ до́бра!

2.

adv

1) прыго́жа, цудо́ўна

2) до́бра, цудо́ўна

~! — до́бра!, цудо́ўна! зго́дзен!

auf das ~ste — найле́пшым чы́нам

du hast ~ lchen! — табе́ до́бра смяя́цца!; у знач.узмацнення:

~ btten* — ве́льмі прасі́ць [запраша́ць]

btte ~! — калі́ ла́ска!; прашу́!

dnke ~! — дзя́куй!

sei ~ brav! — будзь разу́мным

~ mchen — упрыго́жваць, аздабля́ць

~ rden [tun*] — ліслі́віць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

set

[set]

1.

v.t. set, setting

1) ста́віць

to set the value of — ацані́ць што

to set a record — паста́віць рэко́рд

2) устаўля́ць, упраўля́ць

to set a broken bone — упра́віць злама́ную косьць

3) настаўля́ць, наво́дзіць

to set a clock — наве́сьці гадзі́ньнік

4) вызнача́ць, прызнача́ць (час для чаго́)

5) упрыго́жваць, аздабля́ць

a bracelet set with diamonds — бранзале́т аздо́блены дыямэ́нтамі

6) садзі́ць квакту́ху (на я́йкі)

7) Mus.

а) склада́ць, піса́ць мэлёдыю

б) аранжава́ць му́зыку

8) Print. набіра́ць (тэкст)

2.

v.i.

1) застыва́ць, гусьце́ць

jelly sets as it cools — кісе́ль застыва́е, калі́ ахало́джваецца

2) захо́дзіць

The sun sets in the west — Со́нца захо́дзіць на за́хадзе

3) сядзе́ць на я́йках (пра квакту́ху)

4) пасава́ць, падыхо́дзіць

That coat sets well — Гэ́нае паліто́ до́бра сядзі́ць (пасу́е)

3.

adj.

1) вы́значаны, усталява́ны, прыня́ты

set time — вы́значаны час

set rules — прыня́тыя пра́вілы

2) засты́лы, цьвёрды

3) нава́жаны

He is set on going today — Ён нава́жаны е́хаць сёньня

4.

n.

1) кампле́кт -у m., по́ўны набо́р m.; прыбо́р -у m.

a set of dishes — прыбо́р, кампле́кт по́суду

2) радыёапара́т, тэлевізар або́ тэлефо́нны апара́т

3) дэкара́цыя для п’е́сы або́ адно́й дзе́і

4) кіру́нак -ку m.; схі́льнасьць f.

the set of a current — кіру́нак плы́ні

5) за́вязь f.

- all set

- set about

- set against

- set a good example

- set apart

- set aside

- set back

- set forth

- set forward

- set free

- set loose

- set in

- set off

- set on

- set on fire

- set out

- set up

- set up for

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ра́са1 ’верхняе доўгае адзенне праваслаўнага духавенства’ (ТСБМ), сюды ж ра́сішча (ря́сище) ’падранае адзенне, лахманы’, pácce, ря́ссе ’транты, рыззё, зношанае адзенне’ (Нас., Мат. Маг., Юрч., ЛА, 5, Растарг.), ря́ска ’неахайная жанчына ў падранай вопратцы’ (хоцім., Янк. 2), ’зношаная адзежына’ (Юрч.); ст.-бел. рѧсы: рѧсы золотыи оучинимъ тобѣ (Альтбаўэр). Запазычана праз стараж.-рус. і ц.-слав. раса ’тс’ з с.-грэч. ράσον ’манашаскія шаты, убор’, н.-грэч. ρασο ’тс’; зыходнай формай лічыцца лац. rāsum (Фасмер, 3, 443–444, 538; БЕР, 6, 185). Формы з ‑я‑ (‑ѧ‑) другасныя, параўн. рус. ря́са ’убор святара, манаха’, укр. ря́са ’тс’, паводле Брукнера (6) з ням. Rasch ’грубая тканіна, камлот’; усходнебеларускія формы, магчыма, з’яўляюцца гіперычнымі (у мяккаэрых гаворках) або ўзніклі пад уплывам *ręsa ’махры; вісюлькі’ (гл. раса́2).

Ра́са2 ’групоўка людзей аднаго фізічнага тыпу’, ’парода’ (Некр. і Байк., ТСБМ). З ням. Rasse (праз польскую або рускую); зыходнай можа быць італ. razza ’тс’ і араб. raʼs ’галава, выток’ (Брукнер, 454; Фасмер, 3, 444; Сной₂, 602). Сюды ж расо́вы ’пародзісты, надзелены якасцямі добрай пароды’ (Скарбы), што з’яўляецца запазычаннем з польск. rasowy ’тс’.

Раса́1 ’вадзяныя кроплі на паверхні раслін’ (ТСБМ, Стан., Ласт., Сл. ПЗБ), pocа́ ’тс’ (ТС), расі́на ’капля расы; вельмі малая колькасць якой-небудзь вадкасці’ (Нас., Байк. і Некр., Ян.), расі́ца памянш. ’раса’ (Нас.), ро́ска ’капля вадкасці, якая выступае на саску ў каровы незадоўга перад цяленнем’ (ТС), параўн. ст.-бел. роса ’тс’ (Альтбаўэр), укр. роса́ ’раса’, рус. роса́ ’тс’, польск. rosa ’тс’, в.-луж., н.-луж. rosa ’тс’, чэш., славац. rosa ’тс’, ’пот’, ’сляза’, славен. rósa ’раса’, ’пот, сляза’, серб., харв. roòa ’раса’, балг. роса́ ’раса’, ’кропля поту’, макед. роса ’тс’, ст.-слав. роса ’тс’. Прасл. rosa, параўн. літ. rasa, лат. rasa ’тс’, ’дробны дождж’, грэч. δρόσος ’кропля расы’, ’вільгаць’, ст.-інд. rasā‑ ’сок раслінаў’, ’вільгаць’. Імаверна, аддзеяслоўная форма ад і.-е. асновы *res‑ ’цячы’ < *eres‑ ’тс’, параўн. хец. aršzi, ст.-інд. ársati ’тс’ (Міклашыч, 283; Фасмер, 3, 503; Скок, 3, 158; Бязлай, 3, 197; Шустар-Шэўц, 2, 1237; Глухак, 531; Сной, 545). Сюды ж раса́, роса́ ’пацёкі на вокнах’ (Сл. ПЗБ; чач., хойн., лельч., ЛА, 4) — метафарычны перанос, параўн. рус. пск. роса́ ’тс’, літ. rasóti ’пакрывацца расой’ і ’запацяваць (пра акно)’. Параўн. таксама як раса́ вісі́ць ’пра вялікую колькасць’ (Ян.).

Раса́2 ’жытняя кветка’ (Арх. Федар.): расуе жыта, што раса, калмаценька (дзятл., Сл. ПЗБ), ’цвіценне, красаванне’: расуе жыта, пускае расочкі — гэта раса (воран., Сл. ПЗБ), ре́сы ’парасткі на клубнях бульбы’ (драг., ЖНС), ра́сы ’махры, растрапаныя канцы, акраўкі’ (ТС), сюды ж расо́чка ’пылок кветкі жыта’ (Сл. ПЗБ), параўн. укр. ря́са ’каласок жыта ці аўса’, рус. дыял. ряса́, ря́са ’махры, кутасік’, польск. rzęsa ’вейка’, ст.-польск. rzęsa ’усялякія вісячыя ўпрыгожванні’, rząsa ’коцікі ляшчыны і альхі’, чэш. řasa ’вейка; складка (у тканіне)’, славац. riasa ’тс’, н.-луж. rěsa ’мужчынскія кветкі на вярбе, альсе, бярозе, што маюць форму завушніцы’, славен. resa ’асцюк; ніці, што вісяць па краі адзення’, серб.-харв. ре́а ’кіціца; махры, кутасік’, балг. реса̀ ’тычынка, суквецце арэха, ляшчыны, вярбы; фрэнзлік, кутасік’, макед. реси мн. л. ’водарасці (у Охрыдскім возеры)’. Ад прасл. *ręsa, што хутчэй за ўсё з *ręd‑sa < *ręd‑ (Фасмер, 3, 538; Бязлай, 3, 173; Сной, 534; Глухак, 525), роднаснага да *ręditiупрыгожваць’, ’нанізваць’, параўн. рус. наряжать, наряд, рядить. Іншыя версіі гл. Махэк₂, 529 (< *rępsáti ад кораня *ręp‑ ’драць, трапаць, згібаць’), Скок, 3, 131 (няпэўнае параўнанне з ст.-інд. raçana ’папружка, рэмень’, прапанаванага раней Младэнавым, 560). Няяснымі застаюцца адносіны да краса, красаванне ’цвіценне злакавых раслін’ (гл.). Спробы вытлумачыць семантычную эвалюцыю ад *krasa ’росквіт жыцця’ да *krasa > rasa ’кветка раслін’ не ўлічваюць розную якасць *r‑ (непалаталізаваны/палаталізаваны). Параўнанне краса ’ўпрыгожванне, паляпшэнне свайго выгляду, выстаўленне сябе на агляд’ і краса́, раса́ ’квітненне злакавых’, што супастаўляюцца з паралельнымі формамі з семантыкай ’выхваленне, праслаўленне, хвальба’ — ісл. hrosa ’хваліць, хваліцца’, hroesni ’хвальба, ліслівасць’, нарв. rose ’тс’, нарв. дыял. rösen ’статны, заўважны, відны’, швед. rosa ’праслаўляць’ (Общ. лекс., 144–146), не пераконваюць. Можна канстатаваць адваротнае развіццё раска > краска, падобна як сустракаецца пераасэнсаванне ветка > кветка і наадварот (Станкевіч, Зб. тв. 1, 442–443): арш. кветка аўсу, квяцісты авёс / гродз. ветка аўсу, вяцісты авёс, параўн. адарві кветку кляновую (Нас.). Гл. расаваць.

Раса́3 ’абрадавы выхад (святкаванне з рытуальнымі дзеяннямі і пачастункам) у поле на веснавога Юр’я’ (мін., Доўн.-Зап. 1), расу́ таптаць (Шлюб.), хадзіць на ро́су (лях., Архіў БЭЛА), росу трусыты/тэрусіць/гнать ’тс’ (пін., Агапкіна, Основы), Rasa ’Купанне’ (Федар. 1). Семантычная кандэнсацыя словазлучэнняў тыпу (ісці, пайсці, выйсці, хадзіць і пад.) на/у расу з далейшым пераасэнсаваннем назоўніка як каляндарнага тэрміна сферы традыцыйнай культуры. Параўн. рус. зах. роса́ ’свята Івана Купалы’ (Даль), калін. ро́сы мн. л. ’касьба раніцой або ўвечары’, уладз. па ро́су пойти ’пайсці на сенакос’. Да раса1 (гл.). Гл. Бел. міф., 424–426; Агапкіна, Основы, 417–418.

Раса́4: расы́ няма на яго ’пажаданне няшчасця’ (Ян.). Верагодна, аддалена звязана з народнымі ўяўленнямі аб расе як шкоднай вадкасці (амбівалентнымі звычайным пазітыўным, жыццядайным), якая набывае такія ўласцівасці пад чароўным уздзеяннем. Таксама імавернай падаецца метафарычная замена: (хваробны, смяротны) пот → раса. Параўн. рус. дыял. медвяная роса́ ’хвароба раслін, пры якой яны пакрываюцца саладкаватай жыжкай’, варонеж. ро́сный ’заражаны мучністай расой ці грыбковымі хваробамі (аб раслінах)’, а таксама укр. перегна́ти на ро́су (каго) ’даць каму-небудзь; выцяць’. Да раса1 (гл.). Гл. Бел. міф., 424. Параўн. росісць ’нешта дрэннае’: шоб вас поела росісць (ТС), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)