Гарта́нь ’гартань’ (БРС), рус. горта́нь, укр. гирта́н, герта́нь, ст.-слав. грътань і г. д. Лічыцца вытворным з суф. ‑t‑an‑ ад асновы *g​er‑ ’з’ядаць, паглынаць’ (параўн. *gъrdlo; гл. го́рла). Трубачоў, Эт. сл., 7, 213–214.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́лем прыслоўе ’чарадой, гуртам’ (Шатал.). Рус. дыял. гилем ’тс’. Магчыма, звязана з рус. гиль ’смута, мяцеж’, ’лухта’ і далей з рус. гуло́м, огу́лом. Гл. Фасмер, 1, 405; Буга, РФВ, 70, 250; Трубачоў, Эт. сл., 7, 221.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіме́ць ’гусці’ (КЭС). Рус. дыял. гиме́ть ’тс’, ги́ми́ть ’гусці; шумець, рабіць шум пры перамяшчэнні’. Трубачоў (Эт. сл., 7, 222) рэканструюе прасл. *gyměti, *gymiti, якое, магчыма, мае гукапераймальны характар, але даўнасць і далейшыя сувязі гэтых лексем няясныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзя́дзька ’дзядзька’. Параўн. укр. дя́дько, рус. дя́дя. Усх.-слав. лексемы. Лічыцца, што яны ўзніклі асіміляцыяй з дѣдѧ (< *dědъ). Гл. Фасмер, 1, 561; Трубачоў, История терм., 85; Бернекер, 1, 191; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 230–231.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гру́каць ’грукаць’ (БРС), дыял. грю́каць (Нас.). Рус. дыял. гру́ка́ть, грю́кать, укр. грю́кати, гру́каты. Параўн. балг. гру́кам ’рохкаць’ і г. д. Прасл. *grukati — дзеяслоў гукапераймальнага паходжання. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 154–155. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 466.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абыто́к ’востраў’ (Др.-Падб.) < аб‑цячы, параўн. востраў і струя, струмень. Маецца на ўвазе рачны востраў. Беларускае слова дакладна супадае з рэканструкцыяй Трубачова на аснове анамастычных даных, гл. Трубачоў, Дополн., 3, 101; параўн. Мартынаў, SlW, 61–62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іко́тка (Нас., Касп., Мат. Гом.). Рус. ико́тка, дыял. смал., пск. ико́тка. Утварэнне з суф. ‑k‑a ад *jьkota, якое Трубачоў (Эт. сл., 8, 216–217) лічыць прасл. вытворным ад *jьkati (гл. ікаць) + суф. ‑ota. Параўн. ікавіца, ікаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́юсны (аб ікры) (ТСБМ). З рус. паю́сный, якое з па́юс ’торбачка з ікрой у рыбы’ < ст.-рус. паюзъ < прасл. pa‑ǫzъ < vęzati > вязаць (гл.) — Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 1962, 32–34; Этимология–1976, 168; Борысь, Prefiks., 18–20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махотка ’маленькі гаршчочак’, ’макацёр’, ’збанок’, (Бяльк., Мат. Гом., Растарг., Мат. Маг., Ян.; маст., Сцяшк. Сл.; усх.-маг., КЭС), укр. ма́хітка; паўд.-рус. махотка ’маленькі гаршчок’. Экспрэсіўнае ўтварэнне ад маханькі, махоткі < малы́ (гл.). Гэтаксама Трубачоў (Ремесл. терм., 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карата́ць ’скарачаць, праводзіць час’, укр. коротати ’тс’, рус. коротать ’тс’, балг. кратам се ’канчаць. Няма ўпэўненасці ў праславянскім характары слова (балгарская паралель семантычна адменная ад усходнеславянскіх). Найбольш верагодная версія: да *kortъ ’кароткі’ (Трубачоў, Эт. сл., 11. 97–98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)