літоўскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1973). Скончыў тэатр. вучылішча ў Каўнасе (1931), тэатр. студыю ў Парыжы у Ш.Дзюлена (1937). У 1937—38 вучыўся ў Лондане. У 1931—37 акцёр Шаўляйскага драм.т-ра, з 1938 кіраўнік тэатр. студыі ў Каўнасе, у 1940—80 (з перапынкам) маст. кіраўнік, гал.рэжысёр Панявежскага драм.т-ра. У 1954—59 рэжысёрЛіт. кінастудыі. Творчасці ўласцівы імкненне да філас. інтэлектуальнай трактоўкі п’есы. Сярод пастановак: «Вальпоне» Б.Джонсана (1941, іграў роль Вальпоне), «Рэвізор» М.Гогаля (1946, 1978), «Прытворна хворы» Мальера (1950, роль Аргана), «Смерць коміваяжора» А.Мілера (1958), «Іванаў» А.Чэхава (1960), «Макбет» У.Шэкспіра (1961), «Франк У» Ф.Дзюрэнмата (1969), «Плюс не быў разумны» Ю.Грушаса (1974), «Цар Эдып» Сафокла (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ Леў Дзмітрыевіч (24.7.1928, с. Яшкіна Кемераўскай вобл., Расія — 30.7.1980),
расійскі оперны рэжысёр, педагог. Нар.арт. Расіі (1970). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1953), з 1970 выкладаў у ім. З 1953 рэжысёр, гал.рэжысёр Новасібірскага т-ра оперы і балета, з 1960 — маскоўскага Муз.т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Упершыню паставіў некалькі опер У.Рубіна, А.Тактакішвілі, В.Губарэнкі. Сярод найб. значных пастановак: «Ярмак» А.Касьянава (1957), «Яе падчарка» Л.Яначака (1958), «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча і «Хары Янаш» З.Кодая (1963), «Вірынея» С.Сланімскага (1968), «Цаной жыцця» А.Нікалаева (1965), «Вайна і мір» (1975) і «Любоў да трох апельсінаў» (1979) С.Пракоф’ева, «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1976), «Поргі і Бес» Дж.Гершвіна (1980). Аўтар кн. «Сем раздзелаў пра тэатр» (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІЧЭ́НКА Мікалай Аляксеевіч (н. 27.12.1934, г. Белгарад, Расія),
спявак (барытанальны тэнар), акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Мін-ве культуры Расіі (1972). З 1951 акцёр, з 1970 адначасова рэжысёр, з 1977 гал.рэжысёр Маскоўскага цыганскага т-ра «Рамэн». Сярод роляў: Васіль («Цыганка Аза» М.Старыцкага), Іван Кале («Рамбора» Шведава). Паставіў спектаклі: «Грушанька» М.Штока паводле М.Ляскова (1973; сыграў ролю маладога цыгана, Князя, Галавана), «Мы — цыгане» І.Ром-Лебедзева і С. (1976), «Непаклонаў» М.Мірашнічэнкі (1977; сыграў гал. ролю), «Вогненныя коні» Ром-Лебедзева (1979; роля чытальніка), «Браты» З.Таболкіна (1980), «Жывы труп» Л.Талстога (1984; сыграў ролю Федзі Пратасава) і інш. Выканаўца цыганскіх рамансаў, эстр. песень. Аўтар кн. «Нарадзіўся я ў табары» (2-е выд., 1987). Дзярж. прэмія СССР 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІВА́К Міхаіл Львовіч (6.12.1913, Кіеў — 27.8.1971),
расійскі і бел.рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1937). Працаваў у т-рах Масквы, Ташкента і інш. З 1954 рэжысёр, у 1960—64 гал.рэжысёрДзярж.рус.драм.т-ра Беларусі. Майстар манум. сцэнічных палотнаў. Своеасаблівасць рэжысёрскага мыслення выявілася ў скульптурнай акрэсленасці мізансцэн, дасканалай распрацоўцы масавых сцэн, арган. сінтэзе рэжысуры, сцэнаграфіі і акцёрскай ігры. Сярод пастановак у рус.драм. т-ры: «Мёртвая хватка» Дж.Голсуарсі і «Гандляры славаю» М.Паньёля, П.Нівуа (1956), «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча і «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1957), «Далі неабсяжныя» М.Вірты (1958), «Барабаншчыца» А.Салынскага (1959), «Улада цемры» Л.Талстога (1960), «Акіян» А.Штэйна (1961), «Дзень нараджэння Тэрэзы» Г.Мдывані (1962), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАЛЕ́ЎСКАЯ Любоў Іванаўна (25.1. 1903, в. Каўшова Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 18.7.1964),
бел.рэжысёр, актрыса. Засл. дз. маст. Беларусі (1957). Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—30 і 1936—51 актрыса і рэжысёрБел.т-ра імя Я.Коласа, у 1952—55 рэжысёр-пастаноўшчык Бел.т-ра імя Я.Купалы. У 1930—36 на кінастудыі «Савецкая Беларусь», у 1953—59 выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це. Арганізатар і ў 1955—61 і 1963—64 гал.рэжысёрБел.т-ра юнага гледача. Характарная актрыса, стварыла каларытныя псіхал. адметныя сцэн. партрэты: Караліна («Вайна вайне» Я.Коласа), Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Сцепаніда («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), фру Алвінг («Здані» Г.Ібсена). Як рэжысёр дамагалася гарманічнага суладдзя аўтарскай задумы і яе сцэнічнага ўвасаблення. Паставіла: у т-ры імя Я.Коласа «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1946, з Самбуравым), «Аксамітны сезон» М.Пагодзіна (1948), «Напярэдадні» паводле І.Тургенева (1950); у т-ры імя Я.Купалы «Макар Дубрава» А.Карнейчука (1952), «Даходнае месца» А.Астроўскага (1953), «Чайка» А.Чэхава (1954), «Пакуль вы маладыя» І.Мележа (1957); у т-ры юнага гледача «Мінулася кату масленіца» (1956) і «Свае людзі — паладзім» (1964) Астроўскага, «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І.Козела, «За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля, «Не верце цішыні» І.Шамякіна (абедзве 1958), «Рэвізор» М.Гогаля (1960, з Л.Біруковай). Здымалася ў кіно.
румынскі рэжысёр. Нар.арт. Румыніі (1959). У тэатры з 1913. З 1947 гал.рэжысёрНац.т-ра ў Бухарэсце, з 1967 дырэктар Драм.т-ра ў Брашове. Садзейнічаў уключэнню ў рэпертуар нац. драматургіі, развіццю рэаліст. традыцый: «Безыменная зорка» М.Себасцьяна, «Рэвізор» М.Гогаля, «Самадуры» К.Гальдоні. Дзярж. прэміі Румыніі 1954 («Згубленае пісьмо» І.Л.Караджале) і 1957 («Асабістая справа» А.П.Штэйна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛУНАН (Alunāns) Адольф (11.10.1848, г. Елгава, Латвія — 5.7.1912),
латышскі акцёр, рэжысёр, драматург; заснавальнік нац.т-ра і драматургіі. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1866. Працаваў у ням. т-рах у Тарту, Таліне, Пецярбургу. Выконваў пераважна камедыйныя ролі. Арганізатар, кіраўнік і рэжысёр першага нац.т-ра (Рыга, 1870—85), перасоўнай трупы ў Елгаве (1885—1904). Аўтар п’ес: «Дамарослы», «Радасць і гора», «Нашы продкі» і інш., артыкулаў пра тэатр. мастацтва, успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕВА Таццяна Міхайлаўна (н. 15.6.1920, Мінск),
бел.рэжысёр радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыла Ленінградскі тэатр.ін-т (1945). У 1941—42, 1946—49 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, потым у Белдзяржфілармоніі, на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1956—76 на Бел. радыё (з 1971 гал.рэжысёр рэдакцыі для дзяцей і юнацтва). Радыёпастаноўкі Аляксеевай дакладна раскрываюць маст. якасці твора, вызначаюцца глыбокай распрацоўкай характараў, нац. каларытам, выхаваўчай накіраванасцю.
англійскі акцёр, рэжысёр тэатра і кіно. Вучыўся ў Цэнтр. школе дэкламацыі і драм. мастацтва ў Оксфардзе (1924—25). На сцэне з 1922, у кіно з 1930. З 1926 выступаў у рэпертуарных т-рах Англіі, у т. л. ў «Олд Вік» (з 1937, у 1944—49 яго кіраўнік), у 1963—73 у Нац. т-ры (Лондан, дырэктар т-ра). Ставіў п’есы У.Шэкспіра, творы класічнай і сучаснай драматургіі. Адзін з лепшых выканаўцаў цэнтр. роляў у п’есах Шэкспіра «Гамлет», «Рычард III», «Генрых V» (усе і ў кіно, у апошнім — акцёр, рэжысёр і сцэнарыст), «Карыялан», «Кароль Лір», «Макбет», «Атэла» і інш. Сярод інш. работ у кіно: адмірал Нельсан («Лэдзі Гамільтан»), «Тры сястры» паводле А.Чэхава (рэжысёр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Дзмітрый Аляксеевіч (26.9.1903, Масква — 18.6.1969),
акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1940). Праф. (1961). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1925). У 1936—51 акцёр і рэжысёрДзярж.рус.драм.т-ра Беларусі. У 1948—69 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, дасканалага прафес. майстэрства: Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), цар Фёдар Іаанавіч (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Чайка («Што пасееш, тое і пажнеш» В.Палескага). Пастаноўкі Арлова вызначаліся тэатр. культурай, раскрыццём аўтарскай задумы твора: «Дзядзя Ваня» А.Чэхава (1949), «Шалёныя грошы» А.Астроўскага (1961) і інш. Здымаўся ў кіно («Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы» і інш.).
Літ.:
Вішкароў Б. Акцёр, рэжысёр, педагог (Дз.А.Арлоў) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960;
Бурьян Б., Лисневский И. На театральных перекрёстках. Мн., 1967.