венгерскі дырыжор, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Венскай кансерваторыі (1866—73). З 1874 скрыпач венскага прыдворнага аркестра. З 1878 другі дырыжор і хормайстар, у 1882—89 гал. дырыжор опернага т-ра, у 1902—07 выкладчык кансерваторыі ў Лейпцыгу. Кіраваў Бостанскім сімфанічным аркестрам (1889—93), аркестрам Гевандхаўза (з 1895), адначасова Берлінскім і Гамбургскім філарманічнымі аркестрамі, Оперным т-рам у Будапешце (1893—95) і інш. Дырыжыраваў на памяць. Яго творчасць вызначалася моцным тэмпераментам, вял. свабодай і адначасова строгасцю і дакладнасцю ў апрацоўцы дэталей. Адыграў, вял. ролю ў прапагандзе творчасці П.Чайкоўскага ў Еўропе і Амерыцы. У рэпертуары таксама творы Л.Бетховена, А.Брукнера, Г.Малера, М.Рэгера, Р.Штрауса, Р.Шумана, Ф.Ліста, Р.Вагнера, І.Брамса. Аўтар кантаты, арк. твораў, стр. квартэта і інш.
Літ.:
А.Никиш и русская музыкальная культура. Л., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у 1586—1758 пры Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. Найб. вядома яго дзейнасць у 18 ст. У 1750-я г. т-рам кіраваў Ю.Катэнбрынг. На лац. і польск. мовах ставіліся п’есы, якія звычайна змяшчалі пралог, асн. сюжэт (да 3 актаў), хоры, інтэрлюдыі, балеты і эпілог. Сярод пастановак панегірык «Відовішчы свету» (1723), драмы «Дух бураў, які выкліканы з віннага склепа сярод пенных чашаў лютасцю тырана» (1730), «Залатая свабода без свабоднай улады царства мудрых» (1732), «Шчаслівыя выгнаннікі Эрэзій і Фруменцый» (1748), трагедыі «Смерць Менсея — вакханалія» (1737), «Сіроэс» (1758) і трагедыя-балет «Марнасць над марнасцю, або Томас Паўнд» (1755, абедзве Катэнбрынга), камедыя «Дзікі амерыканец, альбо Прастата, якая кіруецца светам прыроджанага розуму» (1758) і інш.
Літ.:
Гісторыя беларуская тэатра. Т. 1. Беларускі тэатр ад вытокаў да Кастрычніка 1917 г.Мн., 1983;
Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII в. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́ПЧЫК (Леанід Цімафеевіч) (14.11.1933, Мінск — 7.12.1998),
бел. пісьменнік. Скончыў Ціміразеўскую с.-г. акадэмію (Масква, 1958). Хадзіў матросам на рыбалавецкім траўлеры, настаўнічаў, быў журналістам, працаваў у саўгасе на Піншчыне, на Бел. тэлебачанні, рэжысёрам мультфільмаў на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкаваўся з 1958. Аўтар кніг краязнаўчых нарысаў «Даўгінаўскія вёрсты» (1977), «Ў краі Налібоцкай пушчы», «Ёсць у сэрцы запаветны куток» (абедзве 1979), «Адкуль у вёскі імя» (1981), «Дрэмле памятка дзён» (1991). Апісаў многія літ.-гіст. мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю В.Дуніна-Марцінкевіча, Я.Чачота, Ядвігіна Ш., З.Бядулі і асабліва Я.Купалы. П’еса П. (з Дз.Кальчанкам) «Князь Наваградскі» паст. Гродзенскім драм. т-рам у 1988 (на яго лібрэта кампазітар А.Бандарэнка напісаў аднайм. оперу, паст. 1992). Па сцэнарыях П. Бел. тэлебачанне і «Беларусьфільм» паст. фільмы «Наваградак, чытаючы Міцкевіча» (1980), «Налібоцкія пчаляры» (1982), «Круіз на кані» (1990), «Напалеон Орда» (1991), «Беларускія ратушы» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сатні (Прынісла Калида рышато блиноў Ды начоўки сатнёў — віц., Рам., 8, 129). Гл. сачэнь (сачні > сацні > сатні), відавочна, з т‑ гіперкарэктным у цокаючых гаворках.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стырча́ць ‘тырчэць’, ‘вытыркацца, высоўвацца’ (Некр. і Байк., Рам. 6, Ян.), стырч, стырчком ‘сторч, тарчмаком’ (Ласт.), стырч ‘палявы хвошч’ (лельч., ЛА, 1). Да тырчаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўтарэ́ня ’імя каровы, што нарадзілася ў аўторак’ (КЭС, лаг.), аўтурэня ’тс’ (Рам.). Ад аўторак, табуістычная назва, параўн.: «Для таго, каб ведзьмы не адбіралі малако ў кароў, ім даюцца мянушкі… па днях тыдня, у якія яны ацяліліся…» (Рам., 8, 180). Адносна суфіксацыі ўласных імён на ‑еня (‑эня) гл. Бірыла, Бел. антр. назвы, 44–46, а таксама Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 20), якая лічыць суфіксацыю на ‑еня ў беларускай мове літоўскага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лянта́р ’упрыгожанне з янтару’ (гом., Рам. 1, 2). Да янта́р (гл.). Аб пераходзе й > лʼ гл. люстра. Аналагічна ў рус.арханг. гаворках лентарь ’тс’, ’пацеркі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцю́дзень ’квашаніна, халадзец’ (Нас., Бяльк., Шн., Рам. 8–9, Малч., Мат. Гом., Сл. ПЗБ). Гл. студзень4 ’тс’ з другасным памякчэннем т, параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уго́льшчына Месца, дзе выганялі дзёгаць і выпальвалі драўняны вугаль (Бых.Рам. 1912, 3). Тое ж уголле (Бых.Рам. 1912, 3).
□ вв. Угольшчына, Уголле Бых. (Рам. 1912, 3).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Вурца́ць ’бурчаць’ (віц., Рам., 8). Да вурча́ць ’тс’ з цоканнем (пра распаўсюджанне гэтай з’явы на тэрыторыі Беларусі і суседніх тэрыторыях гл. Бузук, Спроба, 41, карта № 8).