1. Рабіць знаёмым каму‑н.; прадстаўляць аднаго другому (другім). Паходня на гэты раз ахвотна знаёміў Зараніка з людзьмі, шмат паказваў і расказваў, але асаблівай прыязнасці да сябе Заранік не адчуваў.Хадкевіч.
2.зчым. Даваць каму‑н. звесткі аб чым‑н. Знаёміць з рашэннямі партыі. Знаёміць з творчасцю пісьменніка. Знаёміць экскурсантаў з экспанатамі музея.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1962). Першая кніга — зб. апавяданняў «Вялікі шар» (1963). У зб-ках апавяданняў «Аптэкарскі востраў» (1968), аповесцяў «Дачная мясцовасць» (1967), «Спосаб жыцця» (1972), «Дні чалавека» (1976), «Нядзельны дзень» (1980), цыкле аповесцяў «Роля» (1976), раманах «Малады Адоеўцаў» (1976), «Пушкінскі дом» (1987), «Апантаныя» (ч. 1—3, 1995) і інш. — філас.-этычныя і эстэт. праблемы, унутраны свет сучаснага інтэлігента. Для стылю пісьменніка характэрна спалучэнне белетрыстыкі і эсэістыкі, прасякнутай лірызмам. Аўтар дзённікаў-падарожжаў («Адна краіна», 1961; «Урокі Арменіі», 1967—68; «Азарт», 72), літ.-біягр. партрэтаў («Падарожжа да сябра дзяцінства», 1966), нататкаў пра л-ру і мастацтва («Выбар натуры», 1971—73; «Ахілес і чарапаха», 1975), філас.-публіцыстычных нарысаў («Птушкі, або Новыя звесткі пра чалавека», 1971—75, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р НАРЭКАЦЫ́ (каля 945 — 949 — 7.10.1003),
армянскі паэт. З сям’і царк.пісьменніка Хасрова Андзевацы. Скончыў школу пры манастыры Нарэка і стаў манахам. Выкладаў у манастырскай школе. Пісаў гандзы (духоўныя гімны ў гонар Бога і святых), тагі (песні), панегірыкі і інш. Яго творы, рэлігійныя па задуме, прасякнуты жывым эмацыянальным успрыманнем прыроды і чалавека. Лірыка-містычная паэма «Нарэк» («Кніга смутку», выд. 1673) выдавалася на арм. мове больш за 30 разоў; перакладаў на англ., франц., італьян., рус., араб. і інш. мовы. У форме споведзі-малітвы (усяго 95 частак) выступаў і як паэт-гуманіст, абаронца роду людскога, і як містык, які бачыў сэнс жыцця і духоўнага самаўдасканалення чалавека ў яднанні з Богам. Творы яго адметныя ўвядзеннем рыфмы, багаццем метрыкі нар. песень і маст. тропаў.
амерыканскі пісьменнік. У 1815—32 жыў у Еўропе, быў выдаўцом, дыпламата.м, амер. паслом у Мадрыдзе. І. — першы амер. пісьменнік, які заваяваў еўрап. прызнанне. Гіст. хроніка «Гісторыя Нью-Йорка» (1809) — пародыя, вострая сатыра на амерыканцаў і тагачаснае жыццё Нью-Йорка. «Кніга эскізаў» (1819—20) і «Брэйсбрыдж-хол» (1822) сталі першымі творамі амер. рамантызму, для якіх характэрна іранічная трактоўка традыц.рамант. сюжэтаў, цікавасць не так да гіст. падзей, як да іх уплыву на нар. жыццё. Стварыў новы жанр тыповага амер. «кароткага апавядання» (зб-кі «Апавяданні падарожніка», 1824; «Альгамбра», 1832). Аўтар біягр. кніг пра Калумба (1828), англ.пісьменніка О.Голдсміта (1840), Дж.Вашынгтона (1855—59).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЦЯ́ЕВА (Антаніна Дзмітрыеўна) (7.11.1909, прыіск Южны Зейскага р-на Амурскай вобл., Расія — 12.11.1991),
руская пісьменніца. Скончыла Літ.ін-т у Маскве (1947). Друкавалася з 1935. Аўтар аповесці «Калымскае золата» (1936), кн. нарысаў «Былі Алдана» (1937) пра жыццё і працу сібірскіх старацеляў, шахцёраў-гарнякоў. У раманах «Фарт» (1940), «Таварыш Ганна» (1946), «Дар зямлі» (1963), трылогіі «Іван Іванавіч» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Дружба» (1954), «Адвага» (1958) тэмы кахання, сям’і, грамадскага прызначэння чалавека, перамены ў сац. і духоўным жыцці народаў Поўначы. Гісторыка-рэв. раман «На Урале-рацэ» (кн. 1—2, 1969—78) прысвечаны падзеям грамадз. вайны. Дакументальна-публіцыстычныя нарысы К. у зб-ках «Па слядах Ермака. З дзённіка пісьменніка» (1972), «Палымяныя кветкі пустыні» (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУФКО́ (Эдуард Станіслававіч) (4.3.1921, с. Славоціна Селіжараўскага р-на Цвярской вобл., Расія —17.10.1998),
бел. жывапісец. Вучыўся ў Яраслаўскім маст. вучылішчы (1938—39). У 1946—53 рэпрэсіраваны і зняволены. Працаваў у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Творчай манеры ўласцівы экспрэсіўнасць, выразнасць каларыту, арыгінальнасць кампазіцыйнай пабудовы, шырокае выкарыстанне сімволікі. Героіка-трагедыйным гучаннем вызначаюцца творы антыфаш. цыкла: «Праклён фашызму» (1960), «Уцёкі» (1961), «Правда» (1963), «Няскораны» (1969), «Асвенцім» (1974), «Памяці вязняў Ламсдорфа» (1977) і інш. Аўтар партрэтаў («Маці партызана», 1957; Ф.Дастаеўскага, 1972; партызана М.А.Хлебнікава, 1979; пісьменніка У.А.Калесніка, 1980; ганаровага грамадзяніна Брэста В.П.Ласковіча, 1988), шэрагу краявідаў Прыбалтыкі і Каўказа, нацюрмортаў, карцін на сучасныя тэмы. Сталінскім лагерам прысвяціў карціны «Іван Дзянісавіч» (1984), «У памяці маёй» (1987), «Аўтапартрэт» (1989) і інш.