МО́ВА ПІСЬМЕ́ННІКА,

сістэма па-мастацку асэнсаваных агульнаўжывальных і індывід. моўных сродкаў, якая служыць для выражэння ідэй, думак, пачуццяў пісьменніка ў маст. і публіцыст. творах. Асн. элементамі М.п. з’яўляюцца словы, сукупнасць якіх складае слоўнік мовы пісьменніка (напр., «Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я.​Коласа», 1993; «Слоўнік мовы Янкі Купалы», т. 1, 1997). Расшырэнне і ўдасканаленне слоўніка — адна з умоў дакладнага, індывідуальна непаўторнага адлюстравання з’яў рэчаіснасці. Багацце М.п. характарызуецца колькасцю слоў, глыбінёй і разнастайнасцю індывід. аўтарскага выкарыстання іх спалучальных магчымасцей, сэнсавых адценняў, гукапісных і выяўл. сродкаў, якія дае мова для стварэння маст. вобразаў. Індывідуальнасць М.п., яе адметнасць — спосабы эстэт. асваення мовы, выкарыстанне яе стыляў, лексікі, вобразных сродкаў. Мяжа паміж словамі як моўнымі адзінкамі ва ўласным сэнсе і словамі М.п. ў галіне маст. пісьменніцкага ўжывання вельмі рухомая. Пры вылучэнні пераносных значэнняў, адценняў слоў у творах таго ці інш. пісьменніка тлумачацца стылістычныя асаблівасці яго маст. словаўжывання, апісваюцца факты адлюстравання і выкарыстання лексікі ў маст. творах. У гэтым сэнсе можна гаварыць аб тым, што пісьменнік прадстаўляе мову свайго часу. Аднак шматлікія сэнсавыя ўскладненні, каламбурныя і знарок супярэчлівыя адценні, якія атрымлівае слова ў кампазіцыі маст. твора, пераносныя ўжыванні, выкарыстанне фразеалагічных злучэнняў і інш. індывідуалізуюць мову кожнага пісьменніка. Поўнасцю індывідуальным, непаўторным элементам М.п. выступае сістэма вобразных сродкаў. Паняцце М.п. ўключае і сінтаксічна-стылістычныя асаблівасці пабудовы сказаў, якія вызначаюць манеру пісьменніка, яго стыль. Сінтакс. і рытмічная будова маст. тэксту набывае ў М.п. функцыі маст. сродкаў: «Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну...» (Я.​Колас). Спалучэнне поліфункцыянальнасці і канкрэтнасці моўных сродкаў, дакладнасці і адчувальнасці вобразаў, сінтакс. і стылістычнай арганізацыі маст. тэксту дае магчымасць майстрам слова ствараць непаўторныя па сіле эстэт. ўздзеяння на чытача маст. творы.

Літ.:

Янкоўскі Ф. Слова і яго ўжыванне // Янкоўскі Ф. Роднае слова. 2 выд. Мн., 1972;

Стыль пісьменніка. Мн., 1974;

Храпченко М.Б. Творческая индивидуальность писателя и развитие литературы. 4 изд. М., 1977.

Л.​А.​Антанюк.

т. 10, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

слоўнік мовы пісьменніка

т. 15, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пісьме́ннік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пісьме́ннік пісьме́ннікі
Р. пісьме́нніка пісьме́ннікаў
Д. пісьме́нніку пісьме́ннікам
В. пісьме́нніка пісьме́ннікаў
Т. пісьме́ннікам пісьме́ннікамі
М. пісьме́нніку пісьме́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пісьме́ннік-рама́нтык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пісьме́ннік-рама́нтык пісьменнікі-рамантыкі
Р. пісьменніка-рамантыка пісьменнікаў-рамантыкаў
Д. пісьменніку-рамантыку пісьменнікам-рамантыкам
В. пісьменніка-рамантыка пісьменнікаў-рамантыкаў
Т. пісьменнікам-рамантыкам пісьменнікамі-рамантыкамі
М. пісьменніку-рамантыку пісьменніках-рамантыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

nom de plume [ˌnɒmdəˈplu:m] n. (pl. noms de plume) псеўдані́м пісьме́нніка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пакланя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак., каму-чаму (высок.).

Адносіцца да каго-, чаго-н. з глыбокай пашанай, павагай.

П. таленту пісьменніка.

|| наз. паклане́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасмяро́тны, -ая, -ае.

Які ажыццёўлены або ўзнік пасля смерці (пра што-н., што адносіцца да дзейнасці нябожчыка).

Пасмяротнае выданне твораў пісьменніка.

Узнагароджаны пасмяротна (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пісьме́нніцтва, ‑а, н.

Разм. Дзейнасць, занятак пісьменніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрв’юі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго (кніжн.).

Узяць (браць) у каго-н. інтэрв’ю.

І. пісьменніка.

|| зак. таксама праінтэрв’юі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палі́тра, -ы, ж.

1. Дошчачка, на якой мастак змешвае фарбы.

2. перан. Падбор фарбаў у карціне, колеравая гама.

3. перан. Сукупнасць выяўленчых сродкаў мастака.

Багатая п. пісьменніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)