Рэшэме́та ’стаўная рыбалоўная пастка з уваходам у цэнтры: Рэшэмета — таке рэшэто з дзірочкой’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя рэшата і мятаць. Гл. рэшата.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супу́льны ’агульны, супольны’ (брасл., Сл. ПЗБ). Аўтары (там жа) параўноўваюць з польск. wspólny ’тс’; аднак тут, відаць, кантамінацыя супольны і wspólny.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трахамо́цце ‘лахманы, манаткі’ (Мат. Маг.), трахомо́цье ‘тс’ (ЛМТ). Кантамінацыя лексем траха́(ць) і (лах)мо́цце (гл.). Аналагічна ўтворана экспрэсіўнае рахамоцце, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́бахі ’вантробы’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). У выніку дысіміляцыі з бэбахі (гл.). Магчыма, таксама і кантамінацыя лелех ’жывот’ (маст., Сцяшк. Сл.) і бэбахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кні́пці ’кіпці, клешні, пазногці’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк. Сл.). Параўн. літ. knibliai ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 491). Кантамінацыя з кіпці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Культа́нка ’гудайера паўзучая, Goodyera repens L.’ (Кіс). Семантычная сувязь з куляць? (гл.) відавочная, але словаўтварэнне незразумелае. Ці не кантамінацыя з альтанка (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэдзо́вы ’жытні’ (смарг., Сл. ПЗБ). Магчыма, кантамінацыя лат. rudzi ’жыта’, rudzāji ’жытняя салома’ і разовы ’буйна змолаты’ (Сл. ПЗБ). Гл. яшчэ разоўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуўршнік ’ручнік’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, кантамінацыя выціра́льнік і рушні́к (з метатэзай уршні́к) з ы > у ў «моцна лабіялізаванай» пазіцыі (паміж в і у).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карбо́нка ’скарбонка, скрыначка з дзіркай у верхняй накрыўцы, куды кідаюць грошы’ (Бяльк.). Кантамінацыя да скарбонка і карбаваць. Параўн. у спецыфічным значэнні карбованец’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́мкаць 1 ’каркаць (пра крык гругана)’ (Нар. лекс.). Гл. крумкаць.

Кромкаць 2 ’выпрошваць’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, кантамінацыя кромкацьі (гл.) і канькаць ’выпрошваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)