1.зінф. Аддаць загад. Прыйшоўшы ў роту, лейтэнант загадаў збірацца да выступлення.Мележ.// Распарадзіцца, наказаць. Чалавек загадаў брыгадзе заразжа адчапіць паравоз і пускаць яго на бліжэйшы мосцік.Паслядовіч.Настаўніца загадала вывучыць на памяць верш.Шахавец.
2.Разм. Апавясціць (аб сходзе). Загадаць на сход.
загада́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прапанаваць загадку або пытанне для разгадка адказу. Загадаць загадку. Загадаць рэбус.
2. і без дап. Задумаўшы што‑н., імкнуцца знайсці адказ, угадаць вынік па картах, па якіх‑н. прыметах. [Бабка Параска] загадала: калі азірнецца [Лабановіч], дык з ім нічога благога не здарыцца ў дарозе, і ён шчасліва вернецца назад.Колас.//Разм. У думках спыніцца на чым‑н., выбраць што‑н. Загадаць лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Дастаць, выцягнуць усе, многае або вялікую колькасць чаго‑н. Падаставаць кнігі з шафы. □ Невядомы.. падаставаў цвічкі, якія трымалі шкло, выняў шыбу і, прасунуўшы руку ў сярэдзіну, адшчапіў кручок.Курто.[Антон Аўдзеевіч:] Колькі.. [лейтэнант] падаставаў мін, колькі разоў хадзіў па краю бездані...Кірэенка.//(1і2ас.неўжыв.). Выняць што‑н. схаванае — пра ўсіх, многіх. Апусцела пляцоўка: адны пайшлі абедаць у сталоўку, другія падаставалі загорнутыя ў газеты пакуначкі, паселі на шпалы і са смакам падмацоўваліся.Дадзіёмаў.Канвойнікі спыніліся пад вярбою, заразжа падаставалі кісеты і пачалі вярцець папяросы.Колас.
2.(1і2ас.неўжыв.). Набыць, раздабыць што‑н. — пра ўсіх, многіх. — Нашы хлопцы немаведама скуль падаставалі стрэльбы і давай жарыць.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прыгаварыць да якога‑н. пакарання; вынесці рашэнне (пра суд). Прысудзіць да турэмнага зняволення. □ Нядошлага хлопчыка-сірату панскі суд у гміне прысудзіў да пакарання розгамі.Брыль.З Сурвілам [Гушка] ўжо расквітаўся, суд прысудзіў заразжа аддаць і доўг і працэнты.Чорны.//Разм. Вынесці судовы прыгавор аб перадачы каго‑, чаго‑н. каму‑н. — Суд хату мне прысудзіў, бо сын са мною застаецца.Чорны.
2. Вынесці рашэнне аб прысваенні, уручэнні каму‑н. чаго‑н. (узнагароды, звання і інш.). Прысудзіць Дзяржаўную прэмію. □ Абедзеюм [брыгадам] можна было прысудзіць першае месца, але ў брыгадзе Данілюка ў апошні час назіраліся выпадкі недысцыплінаванасці, дык таму ёй прысуджаецца другое месца.Гаўрылкін.Міколу прысудзілі самую вышэйшую прэмію — патэфон.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць прытомнасць. Галіна Адамаўна самлела, у яе здарыўся сардэчны прыступ.Шамякін.// Анямець ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Зірнуў я і аж самлеў — за авечкамі з ашчэранай пашчай здаравенны рыжы воўк бяжыць.Ляўданскі.Паварушыліся [хлопцы] — і заразжа храснуў леташні сухі чаротнік. Самлелі хлопцы, затаілі дыханне, прыслухаліся — нічога.Маўр.
2. Здранцвець, страціць адчувальнасць. Доўга Міхалка пісаў. Самлела, моцна зайшлася ў яго рука.Лужанін.
3. Знясілець ад стомленасці, спёкі і інш. Дзед адцягвае Лазара ад мяшка, і рукі ў Лазара дрыжаць мацней, вось-вось самлеюць пальцы і пусцяць мяшок.Галавач.[Гарпіна:] Ой, не, адпачнём пакуль у садзе, а то я так самлела ў спякоце, што хоць у бочку з вадой лезь...Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адра́зу, прысл.
1. У той самы момант, неадкладна, заразжа. Чытаць пачаў ён [Богут] і адразу Агнём успыхнуў яго твар.Колас.Маці, стомленая за дзень, адразу засынае.Бядуля.// Адначасова. Коннікі ўварваліся ў цэнтр мястэчка адразу з усіх пяці вуліц.Брыль.// Непасрэдна за чым‑н. (у прасторавых і часавых адносінах). Адразу за агароджай, што высілася побач з ліцейным цэхам, пачыналася поле.Шыцік.Завіхурыла адразу пасля каляд.М. Стральцоў.
2. За адзін раз, з першага разу. [Люсан:] — У сумцы змяшчалася вялікая акумулятарная батарэя, здольная аддаць адразу ўвесь.. зарад.Шамякін.[Апанас:] — Малады ты яшчэ, Зэнак. Як гэта ты адразу зробіш, каб усё было як мае быць...Чорны.
3. З самага пачатку, ад першага разу. Хлопец адразу не спадабаўся Мажэйку.Шахавец.Вялізны санаторый адразу здаўся Казанцаву сапраўдным лабірынтам.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снег, ‑у, М снезе; мн. снягі, ‑оў; м.
Атмасферныя ападкі ў выглядзе белых камячкоў, якія складаюцца з крышталікаў, падобных на зорачкі. Падаў першы снег, весела мітусіліся ўвішныя сняжынкі, усцілалі перад .. [Васілём і Лідай] шлях.Мележ.Засвістаў і загуў у камінах зімовы вецер; камякамі пухкімі, мокрымі снег паваліў.Мурашка.// Суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае якую‑н. прастору. Як толькі згоніць снег,.. [Самабыль] заразжа выходзіць у свой гародчык, дзе ста[я]ць сліва, ігруша і дзве яблыні, і тут распачынае работу.Колас.Ногі коўзаліся па сухім спрасаваным снезе.Шамякін.Зімой суровыя завеі намяталі высокія гурбы снегу.В. Вольскі.
•••
Зімой снегу не дастацьгл. дастаць.
Снег саломаю тушыцьгл. тушыць.
Як леташні снег (патрэбен) — зусім не патрэбен.
Як снег на галаву — зусім нечакана, раптоўна (з’явіцца, прыбыць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
FußIm -es, Füße
1) нага́ (ступня);
mit blóßem ~e басано́ж;
zu ~ géhen* ісці́ пе́шшу [пехато́ю];
auf éinem ~e hínken кульга́ць на адну́ нагу́;
mit j-m auf gútem ~ stéhen* быць у до́брых адно́сінах (um) з кім-н.;
stéhenden ~es тут жа, за́разжа;
auf fréien ~ sétzen выпуска́ць каго́-н. на свабо́ду;
j-m auf dem ~e fólgen прасле́даваць каго́-н. [ісці́ за кім-н.] па пя́тах;
◊
láufen, was éinen die Füße hálten können бе́гчы з усі́х ног
2) но́жка (стала)
3) падно́жжа (гары)
4) матэм. асно́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
неўзабаве, хутка, скора, зараз, блізка; вось-вось, во-во, раз-два, тут жа (разм.); сейміга (абл.) □ у хуткім часе, у недалёкім часе, не ў далёкім часе, блізкім часам, не сёння заўтра, не за гарой, на парозе, на носе, не агледзішся
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Паслаць, адправіць у розныя месцы. Разаслаць пісьмы. Разаслаць запрашэнні. □ Стараста разаслаў ганцоў ва ўсе куты вёскі Ямішчы.Колас.Заразжа пасля нарады Грамабой разаслаў пасланцоў — дзяўчыну, жонку, Міколу.Крапіва.
1. Разгарнуўшы, паслаць на якой‑н. паверхні. Дзед разаслаў на траве пінжак і прылёг.Шашкоў.Першае, што Ніна зрабіла, — гэта паздзірала газеты з акон, са стала, фіранкі павесіла, настольнікі разаслала.Лобан.// Раскласці тонкім слоем па якой‑н. паверхні. — Ну, як там лён? — тонам гаспадара спытаў Віктар. — Увесь разаслалі?Кулакоўскі.//перан. Распаўсюдзіць на паверхні чаго‑н. Ранак выдаўся які! Паглядзі на гоні: Сонца, нібы ручнікі, Разаслала промні.Смагаровіч.
2. Разабраць для сну (пра ложак, пасцель). Думалася і нам выспацца. Мы і пасцелі разаслалі, і от.. прыселі пагаварыць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́ршы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім‑н. па званню, пасадзе, службоваму становішчу. Старшая медыцынская сястра. Старшы навуковы супрацоўнік. Старшы пілот. □ Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго.Ваданосаў.
2.узнач.наз.ста́ршы, ‑ага, м.; ста́ршая, ‑ай, ж. Той, хто стаіць на чале якой‑н. групы людзей; начальнік. Трэба выбраць старшага, — сказаў .. [Красуцкі]. — Магчыма, я буду адлучацца, ён мяне заменіць.Навуменка.Над паляўнічымі ў раёне .. [Булка] быў старшы: правяраў білеты, прысылаў позвы.Пташнікаў.— Ага, Ланкевіч, — заўважыў яго старшыня. — Добра, што прыйшоў. Бяры харчу на тыдзень і заразжа паедзеш на аб’ект. Стаўлю цябе старшым.Асіпенка.
3. Такі, які блізкі да выпуску, да заканчэння вучобы (пра клас, курс і пад. у навучальнай установе). Вучні старшых класаў рабілі кармушкі для птушак, шпакоўні.«Беларусь».
•••
Старшы лейтэнантгл. лейтэнант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)