АНДРУХО́ВІЧ Сцяпан Адамавіч (1.1.1909, в. Губіна Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 5.4.1989),

бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Працаваў у станковым жывапісе. Сярод твораў: «Веснавая сяўба» (1947), «Коні. На лузе» (1953), «Калгасны табун» (1958), лірычныя і індустр. пейзажы «Жыта» (1947), «Мінскае мора» (1954), «Новалукомль» (1966), «Пейзаж з лодкай» (1973), «Перад дажджом» (1975), партрэт Я.​Купалы (1979) і інш.

С.Андруховіч. Партрэт Я.​Купалы. 1979.

т. 1, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЧЫМБО́ЛЬДА (Arcimboldo) Джузепе (1527, Мілан — 11.7.1593),

італьянскі мастак. Жыў у Вене, Празе, Мілане. Майстар фрэсак, жывапісец, тэатр. дэкаратар, графік. У маньерыстычным кірунку вынайшаў свой алегарычны стыль адлюстравання, звязаны з парадаксальнай фантазіяй. Выканаў серыі партрэтаў, складзеных з раслін, прадметаў, сімвалаў і г.д. Сярод вядомых работ: «Лета», «Зіма» (1569), «Флора» (1589), «Партрэт Рудольфа II» (1590) і інш. Творчасць мастака — унікальны прыклад позняга маньерызму.

Я.​Ф.​Шунейка.

Дж.Арчымбольда. Зіма. 1569.

т. 1, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛІМБА́ЕВА Айша Гарыфаўна (н. 11.1.1918, г. Ісык, Казахстан),

казахскі жывапісец. Нар. мастак Казахстана (1967). Вучылася ў Алма-Ацінскім маст. вучылішчы (1939—43) і Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (1943—49). Аўтар жывапісных работ: «Партрэт Абая» (1949), «Праводзіны сына Джамбула на фронт» (1951), «Народныя таленты» (1957), «Песня Казахстана» (1962), «Піяла кумысу» (1967); эскізаў касцюмаў да фільмаў, малюнкаў для альбома «Казахскі народны касцюм» (1959).

Г.​А.​Фатыхава.

т. 4, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБАЎСКО́Й Мікалай Ніканоравіч (17.12.1859, г. Новачаркаск, Расія — 28.2.1918),

рус. жывапісец-пейзажыст. Скончыў Пецярбургскую АМ (1881). Правадз. чл. Пецярбургскай АМ (1900; з 1911 праф. — кіраўнік пейзажнай майстэрні). З 1886 чл. Т-ва перасоўных част. выставак (гл. Перасоўнікі), з 1890-х г. адзін з яго кіраўнікоў. Імкнуўся да эпічна-абагульненага адлюстравання прыроды («Дубы» і «Прыціхла», абодва 1890; «На Волзе», 1892; «Радзіма», каля 1903—05).

М.Дубаўской. Прыціхла. 1890.

т. 6, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЛНРАЗЕ (Kalnroze; canp. Розенбергс, Rozenbergs) Валдзіс (17.11.1894, г. Кулдыга, Латвія — 1993), латышскі жывапісец-пейзажыст. Нар. маст. Латвіі (1970). Вучыўся ў Латв. АМ (1927—32) у В.Пурвіта. Аўтар лірычных пейзажаў, выкананых у вытанчанай серабрыстай колеравай гаме: «Даўгава» (1935), «Восеньскі пейзаж» (1942), «Мора» (1956), «У рачным заліве» (1957), «Восень ва Угале» (1958), «Старая Рыга» і «Пара квітнення» (1970-я г.) і інш.

В.Калнразе. Восень ва Угале. 1958.

т. 7, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМАРО́Ў Дзмітрый Іванавіч (21.9.1880, с. Латонава Мацвеева-Курганскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 1.7.1970),

жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1917). Выкладаў у Віцебскім маст. вучылішчы (1925—26, 1928—29), Бел. тэатр.-маст. ін-це (1958—63). Аўтар твораў «Пры домне» (1917), «Коксавыя печы» (1932), «Малацьба ў калгасе «Іскра» (1937), «На калгасным пчальніку» (1940), «Каля доменнай печы» (да 1959), партрэтаў А.​Стаханава (1935), даяркі Сечнай (1938) і інш.

т. 7, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЕ́ЦКІ Уладзімір Мікалаевіч (10.9.1905, г.п. Халмы Карукаўскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 26.5.1968),

украінскі жывапісец. Нар. маст. Украіны (1960). Чл.-кар. АМ СССР (1967). Пасля сканчэння Кіеўскага маст. ін-та (1928), выкладаў у ім (з 1947 праф.). Майстар жанравай карціны. Творы вызначаюцца дасканалай распрацоўкай сюжэта, псіхалаг. пераканаўчасцю характараў: «Допыт ворага» (1937), «Т.​Шаўчэнка ў ссылцы. Пасля муштры» (1939), «Вяртанне» (1945—1947) і інш.

У.Касцецкі. Вяртанне. 1945—47.

т. 8, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УС Барыс Назаравіч (5.2.1929, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 19.2.1997),

бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1960). Творы адметныя выразнасцю жывапіснай мовы. У сюжэтных палотнах значнае месца займаюць ваен.-патрыят. тэма, прац. будні: «Знайшлі таварыша» (1960), «Думы салдата» (1965), «Кастрычнік» (1970), «Хвіліна маўчання» (1979), «Родныя далі» (1981), «Дарога вайны» (1984), «Клятва» (1985). Аўтар партрэтаў Я.​Купалы (1983), нацюрмортаў і інш.

Л.​Ф.​Салавей.

т. 16, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФОГТ Фёдар Адольфавіч (1889, С.-Пецярбург — 1939),

расійскі і бел. графік і жывапісец, педагог. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1911—15). У 1928—39 выкладаў у Віцебскім маст. вучылішчы. Прадстаўнік рус. рэаліст. школы. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай дакладнасцю, публіцыстычнасцю. Аўтар жывапісных палотнаў «Карнавал» (1930), «Пакаранне смерцю венгерскага рэвалюцыянера Коламана Валіша» (каля 1937), серыі літаграфій («Архітэктурныя матывы Віцебска»), ілюстрацый да твораў М.​Гогаля, Г.​Браўнінга.

А.​Г.​Лісаў.

т. 16, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХЕ́ДА, Геда (Heda) Вілем Клас (каля 1594, г. Харлем, Нідэрланды — каля 1680), галандскі жывапісец. Працаваў у Харлеме. Зазнаў уплыў П.Класа. Яго сціплым нацюрмортам, т.зв. сняданкам, у якіх, як правіла, перададзены невял. набор прадметаў хатняга начыння і трапезы, уласцівы тонкае майстэрства ў перадачы фактуры рэчаў, стрыманы серабрыста-карычневы каларыт: «Сняданак з ажынавым пірагом» (1631), «Сняданак з крабам» (1648), «Вяндліна і сярэбраны посуд» (1649).

В.К.Хеда. Нацюрморт. 1633.

т. 17, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)