УС Барыс Назаравіч (5.2.1929, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 19.2.1997),
бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1960). Творы адметныя выразнасцю жывапіснай мовы. У сюжэтных палотнах значнае месца займаюць ваен.-патрыят. тэма, прац. будні: «Знайшлі таварыша» (1960), «Думы салдата» (1965), «Кастрычнік» (1970), «Хвіліна маўчання» (1979), «Родныя далі» (1981), «Дарога вайны» (1984), «Клятва» (1985). Аўтар партрэтаў Я.Купалы (1983), нацюрмортаў і інш.
Л.Ф.Салавей.
т. 16, с. 259
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)