ФОГТ Фёдар Адольфавіч (1889, С.-Пецярбург — 1939),
расійскі і бел. графік і жывапісец, педагог. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1911—15). У 1928—39 выкладаў у Віцебскім маст. вучылішчы. Прадстаўнік рус. рэаліст. школы. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай дакладнасцю, публіцыстычнасцю. Аўтар жывапісных палотнаў «Карнавал» (1930), «Пакаранне смерцю венгерскага рэвалюцыянера Коламана Валіша» (каля 1937), серыі літаграфій («Архітэктурныя матывы Віцебска»), ілюстрацый да твораў М.Гогаля, Г.Браўнінга.
А.Г.Лісаў.
т. 16, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)