track

[træk]

1.

n.

1) чыгу́начная каляя́, чыгу́начныя рэ́йкі

2) сьлед -у m.

animal’s tracks — сьляды́ зьвяра́

3) каляі́на f.

4) сьце́жка f., глуха́я даро́жка

5) бегава́я даро́жка, трэк -у m.

6) гу́сеніца f. (тра́ктара, та́нка)

2.

v.t.

1) высо́чваць (зьвяра́)

2) напада́ць на сьлед

to track down a criminal — вы́сачыць злачы́нца

3) сьлядзі́ць

Don’t track mud into the house — Не сьлядзі́, не нано́сь гра́зі ў ха́ту

•

- jump the track

- keep track of

- lose track of

- make tracks

- off the track

- on track

- on the track of

- the beaten track

- the wrong side of the tracks

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

runner

[ˈrʌnər]

n.

1) бягу́н бегуна́ m., удзе́льнік спабо́рніцтваў у бе́гу

2) паслане́ц, гане́ц -ца́ m.

3) по́лаз -а m. (са́няў)

4) лязо́ n. (канька́)

5) палаві́к -а́ m., даро́жка f.

6) кантрабанды́ст -а m.; кантрабанды́сцкі вадапла́ў

7) па́растак паўзу́чай расьлі́ны, ато́жылак -ка m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сце́жка Вузкая пешаходная дарожка; прыкметная лясная пуцінка (БРС); пагон (Слаўг.); глухая дарога (Жытк.). Тое ж сцёжка (Ветк., Рэч.), трапі́нка (Докш., Лёзн., Стол.), трапі́на (Жытк.), тропка (Зах. Бел. Др.-Падб.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

папяро́чка Папярочны ўчастак поля, палоска, папярочная баразна, наогул папярочнае ворыва, якім закругляюць доўгі загон (Слаўг., Стаўбц. Прышч.); папярочная дарожка (Стаўбц.. Прышч.). Тое ж папярэчка (Слаўг., Стаўбц. Прышч.), пяра́к (Пух. Шат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Сця́га ’нізіна са сцёкам’ (ТС), сця́гліна ’дол, упадзіна, лагчына’ (паст., Сл. ПЗБ); да сцягнуць < цягнуць, г. зн. месца, якое сцягвае ваду або якое цягнецца на пэўную адлегласць.

Сцяга́ ’сцежка’ (Ласт., Рам. 8–9, Касп.; рас., Шатал.), ’дарога, шлях’ (Сл. ПЗБ), сціга́ ’тс’: за гумном ідзець сціга, вы той сцягой ідзіці (рас., ЛА, 4), ’троп’: сцегі́ ваўчыныя (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. стега́ ’сцежка’. Прасл. *stьga, звязанае чаргаваннем галосных са сцігаць (гл.), параўн. роднасныя лат. stiga ’сцежка, пешаходная дарожка’, ст.-в.-ням. stëg ’тс’, з іншай ступенню вакалізма гоц. staiga ’дарога’, ст.-в.-ням. steiga, алб. shtek ’сцежка, праход’, што да і.-е. *steigh‑ ’крочыць, падымацца’ (Фасмер, 3, 752; Скок, 3, 331; Глухак, 583). Гл. таксама сцежка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапа́ ’сцежка’ (Бяльк., Адм.), трапі́на ’тс’ (бярэз., Сл. ПЗБ), тропі́на ’тс’ (Мат. Гом.), тро́па ’сцяжынка’ (ігн., Сл. ПЗБ), трапі́нка ’тс’ (Ян.), тропі́нка ’тс’ (ТС), тропэ́на ’дарога’ (драг., Ск. нар. мовы), тро́пка ’сцяжынка’ (Нас., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі, Др.-Падб.). Укр. тропа́, троп, тріп ’след’, ’вузкая горная сцежка’, ’шлях, кірунак’, укр. гуц. трапа́ш ’зімовая дарога, вытаптаная авечкамі’, рус. тропа́ ’сцежка, дарожка’, стараж.-рус. тропа ’шлях, дарога’, польск. trop ’след, каляіна’. Дапускаюць прасл. *tropa, відавочна, звязанае з тра́паць, тро́паць ’стукаць нагамі, тупаць’ (гл.), параўн. роднасныя лат. trapa ’натоўп, куча’, алб. trap ’сцежка’, ст.-грэч. ἀτραπός ’сцяжынка’ (Фасмер, 4, 105; Чарных, 2, 496–497; Брукнер, 577; ЕСУМ, 5, 649). Гл. таксама троп ’дарога, след’, трэп ’дарога, сцежка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Bahn f -, -en

1) шлях, даро́га

2) палатно́ чыгу́нкі

3) спарт. даро́жка

4) арбі́та, траекто́рыя

5) разм. трамва́й;

auf die schíefe [ábschüssige] ~ geráten* каці́цца ўніз (перан.);

sich (D) ~ bréchen* прабіва́ць сабе́ даро́гу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Суткі 1 ’адзінка вымярэння часу, роўная 24 гадзінам; дзень і ноч’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Пятк. 2, ТС, Сл. ПЗБ), су́дкі ’тс’ (Нас., Арх. Вяр., ТС), су́тка ж. р. ’тс’ (воран., Сл. ПЗБ). Укр., рус. су́тки ’тс’. З су- і *тъка, якое звязана з тыкаць, першапачаткова ’сутыканне дня і ночы’; гл. Фасмер, 3, 811 з літ-рай. Бузук (Асн. пыт., 58) мяркуе пра першаснае значэнне ’змярканне’, ’пярэдні кут у пакоі’: спалучэнне часавага і прасторавага значэнняў (гл. наступнае слова).

Су́ткі 2, су́тачкі ’вузкі прамежак паміж будынкамі, хатай і плотам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ЛА, 5, ТС), ’вузкая прастора паміж печчу і сцяной, запечак’ (брэсц., пін., люб., ЛА, 4), ’сцежка, дарожка паміж пабудовамі, агароджамі’ (гом., ЛА, 5), ’вузенькі пакойчык, старана ў гумне’ (брэсц., ЛА, 5; ТС, ПСл), ’дрывотнік’ (Мат. Гом.); іншыя варыянты: су́дкі (ТС), сутка́, су́тачкі (Сцяшк. Сл.), су́тачкі, су́дачкі, су́ткі, сутке́, су́дкі (Сл. ПЗБ), су́дачкі (Сл. Брэс.; стаўб., З нар. сл.), су́тачкі (Байк. і Некр.), суто́чка ’месца злучэння бэлек у сцяне’ (Бяльк.), суто́к ’дарожка паміж сценамі будынкаў’ (Яшк.). Укр. дыял. су́тки, су́точки ’вузкі праход паміж будынкамі або платамі’, ’цесная нізіна’ (Чарапанава, Геогр.), рус. наўг. су́тки ’вуглы ў хаце’, польск. sutka, sutki ’цесны праход паміж будынкамі’ (з усходнеславянскіх моў), чэш. дыял. soutka ’вузкі праход’, soudička ’вузкая вуліца’. Прасл. дыял. *sǫtъka ’стык чаго-небудзь’, ад прасл. *tъkǫ < *tykati ’тыкаць’, *tъknǫti ’тыкнуць’ з прыст. *sǫ‑ (гл. тыкаць) (Фасмер, 3, 811; ЕСУМ, 5, 485; Махэк₂, 568). Уключэнне сюды ж славен. sot ’горная дарога’, роднаснага ст.-ірл. sēt ’дарога’ (Бязлай, Eseji, 143), а таксама славац. suteska ’вузкі праход паміж высокімі крутымі скаламі’, серб.-харв. су̀тјеска ’вузкая горная цясніна’ (Талстой, Лексика Пол., 12) патрабуе далейшага абгрунтавання, гл. Куркіна, Этимология–1988, 98. Борысь (Prefiks., 107–108) разглядае як дэрыват (nomen actionis > nomen acti) ад прасл. *sъ‑tъknǫti ’сутыкнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́нка 1 ’шырокая мяжа, вузкая палявая дарога’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Арх. Федар., Варл., ТС, Сл. ПЗБ, Чуд., Арх. Вяр., Нік., Оч.), ’дарога, якая праходзіць за будынкамі паўз вёску’ (Сл. ПЗБ; маладз., Янк. Мат.; Маш.), ’забытая старая дарога, па якой цяпер зрэдку ходзяць’ (Сцяшк.), ’прамая дарога каля лесу’ (пруж., Ск. нар. мовы), ’дарога, пратаптаная паміж двароў’ (Мат. Маг.), ’дарога ад вёскі да вёскі; дарога праз лес’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. сте́нка, сті́нка ’палявая мяжа’ (Бел.-укр. ізал.), старое польск. ścianka ’вулачка, праход паміж сценамі’. Мартынаў (Зб. Крапіве, 212) на падставе зафіксаванага палес. стʼинка ’вулачка’ выводзіць са *stěnъka < *stegnъka, параўн. ст.-слав. стьгна ’вуліца’ < *stьgna ’дарожка’, шляхам замены д фрыкатыўным ɣ і ў выніку падаўжэння папярэдняга галоснага (> *stēnka), што сумніўна, гл. сцяна 2.

Сце́нка 2 ’мера палатна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’частка асновы пры тканні’ (Нік., Оч.; ашм., Стан.). Гл. сцяна 3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́нія

1. Вузкая лесасека паміж ляснымі дзялянкамі (БРС), але без праезджай дарогі (Слаўг.). Тое ж ліне́йка (Стол.).

2. Палявая пешаходная дарожка; шырокая сцежка (Крыч.).

3. Мяжа паміж палямі (Лёзн., Сал.).

4. Узровень стаячай вады, звычайна прыкметны па берагавых абрысах (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)