архіпелаг у Атлантычным ак. паміж Паўн. і Паўд. Амерыкай (Вест-Індыя). Падзяляецца на Вялікія Антыльскія астравы і Малыя Антыльскія астравы. Пл. 220 тыс.км². Антыльскія астравы мацерыковага і вулканічнага паходжання, паверхня б.ч. гарыстая (найвыш.г. Дуартэ, 3175 м, на в-ве Гаіці), характэрна моцная сейсмічнасць (акрамя раўніннай ч. Кубы). Клімат трапічны вільготны. Расліннасць — саванна, захаваліся ўчасткі лістападных і вечназялёных лясоў і хмызнякоў. Жывёльны свет: грызуны, лятучыя мышы, з паўзуноў кракадзілы, яшчаркі, змеі. На Антыльскіх астравах дзяржавы Антыгуа і Барбуда, Барбадос, Гаіці, Грэнада, Дамініка, Дамініканская Рэспубліка, Куба, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Сент-Кітс і Невіс, Сент-Люсія, Трынідат і Табага, Ямайка, а таксама ўладанні ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Нідэрландаў, ч.тэр. Венесуэлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАГО́НСКІЯ А́НДЫ (Andes Patagonicos),
паўднёвая частка горнай сістэмы Анды, у Паўд. Амерыцы, у Чылі і Аргенціне, на Пд ад 39°паўд. ш. Складаюцца з Патагонскай (Галоўнай) Кардыльеры на У і а-воў Чылійскага архіпелага на 3. Выш. 2—3 тыс.м, найб. — 4058 м (г. Сан-Валянцін). У паўн.ч. моцная сейсмічнасць, на Пн — вулканы; Ланін, Асорна і інш. Клімат умераны, вельмі вільготны (ападкаў да 5000 мм і больш за год) і халаднаваты. Ледавікі (пл. каля 20 тыс.км²). Шмат буйных ледавіковых азёр: Льянкіўэ, Наўэль-Уапі. У паўн.ч. на схілах хваёва-лістоўнічныя вечназялёныя лясы, на зах. схілах пераважна лістападныя букі, на паўд. і ўсх. — мяшаныя лістападна-вечназялёныя і хваёвыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМОГ (англ. smog ад smoke дым + fog туман),
канцэнтраванае забруджванне прыземных слаёў атмасферы ў вял. гарадах і прамысл. цэнтрах. Звычайна назіраецца пры інверсіях т-ры і слабай турбулентнасці паветра. Вылучаюць вільготны (лонданскі тып) — густы туман з дамешкамі дыму або газавых адходаў вытв-сці; сухі або фотахім. (лос-анжэлескі) — сіняватая дымка з едкіх газаў і аэразоляў павышанай канцэнтрацыі (без туману), якая ўзнікае пад уздзеяннем ультрафіялетавай сонечнай радыяцыі на канцэнтраваныя газавыя выкіды аўтамабіляў і прамысл. прадпрыемстваў; ледзяны (аляскінскі) — узнікае пры нізкіх т-рах паветра ў выніку быт. выкідаў і пары з ацяпляльных сістэм. Інтэнсіўны і працяглы С. можа стаць прычынай абвастрэння хранічных хвароб, выклікаць удушша, раздражненне вачэй, пашкоджанне расліннасці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦХАЛТУ́БА,
горад і бальнеалагічны курорт у Грузіі, у паўд. перадгор’ях Вял. Каўказа, на Калхідскай нізіне, у даліне р. Цхалтуба, за 9 км ад г. Кутаісі. Засн. ў 1926. З 1953 горад. 21 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: харч., хім., шкляная (вытв-сць хрусталю); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Клімат субтрапічны вільготны з цёплым летам (сярэдняя т-ражн. 24 °C) і мяккай зімой. Тэрмальныя (33—35 °C) радонавыя азотныя сульфатна-гідракарбанатна-хларыдныя кальцыева-натрыевыя і магніевыя воды з мінералізацыяй каля 0,8 г/л (выкарыстоўваюць для ваннаў, інгаляцый, арашэнняў). Лечаць хваробы органаў апоры і руху, сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм, скуры, гінекалагічныя хваробы. Санаторыі, пансіянаты, пабудовы для водных працэдур. Краязнаўчы музей.
у яго́ во́чы на мо́крым ме́сцы er hat nah ans [am] Wásser gebáut
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГІЕ́НЬ І ГАСКО́НЬ, Гюен і Гасконь (Guyenne et Gascogne),
гістарычная вобласць на ПдЗ Францыі. Яе тэр. падзяляецца на 19 сучасных дэпартаментаў. Пл. каля 67 тыс.км². Нас. каля 4 млн.чал. (1994). Гал. горад — Бардо. Займае Гаронскую нізіну і прыбярэжную нізіну Ланды, на Пд — Пірэнеі, на ПнУ — ч. Цэнтральнага масіву. Клімат умераны, вільготны. Здабыча нафты (дэпартамент Ланды) і газу (дэпартамент Гарона Верхняя). Развіты машынабудаванне (у т. л. судна- і авіябудаванне), нафтаперапрацоўка, электраметалургія, хім., тэкст., абутковая, лесаапр. і лесахім., харч. (у т. л. вінаробчая і мукамольная), папяровая прам-сць. Гал. цэнтры Бардо, Тулуза, Тарб. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу. Садоўніцтва, вінаградарства, агародніцтва. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак. Рыбалоўства, вустрычны промысел. Горныя і прыморскія курорты. Пірэнеі — раён турызму і зімовага спорту. Горад Лурд — цэнтр рэліг. паломніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЦА, Рыца Вялікая,
возера ў Абхазіі (Грузія), на У ад Гагрскага хр., на выш. 950 м. Пл. 1,49 км². Даўж. 2,5 км, найб.шыр. 1,1 км, сярэдняя глыб. 63 м, найб. 116 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання. Возера ўтварылася ў выніку выкліканага землетрасеннем абвалу г. Пшэгішхва, які запрудзіў р. Лашыпсе. Берагі высокія, парослыя букавымі і хваёва-піхтавымі лясамі. У Р. ўпадаюць 6 рэчак, выцякае р. Юпшара (бас.р. Бзыб). Паблізу Р. на выш. 1235 м — воз. Малая Р. (пл. 0,2 км²). Уваходзіць у склад Рыцынскага запаведніка. Раён турызму і адпачынку. Шаша злучае Р. з курортамі Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа. На беразе возера горнакліматычны курорт. Засн. ў 1946. Клімат субтрапічны вільготны, станоўча ўплывае пры захворваннях органаў дыхання, нерв. і сасудзістай сістэм. Курортная гасцініца, дом адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМО́НАВЫ АСТРАВЫ́ (Solomon Islands),
вулканічны архіпелаг у паўд.-зах.ч. Ціхага ак., у Меланезіі, на У ад в-ва Новая Гвінея. Пл. 40,4 тыс.км². Найб. а-вы: Бугенвіль, Гуадалканал, Санта-Ісабель, Малаіта, Сан-Крыстобаль, Нью-Джорджыя, Шуазёль. Выш. да 2743 м (на в-ве Бугенвіль), ёсць дзеючыя вулканы (Балбі, Багана). Клімат субэкватарыяльны, вельмі вільготны. Сярэднямесячныя т-ры ад 26 °C да 28 °C. Ападкаў ад 2300 да 7500 мм за год. Кароткія мнагаводныя рэкі. Вечназялёныя лясы, у найб. сухіх месцах — саванны, па берагах — мангры. Вырошчванне трапічных культур. Рыбалоўства. Адкрыты ў 1568 ісп. мараплаўцам А. Менданья дэ Нейра. Паўн.-зах.ч. (а-вы Бука і Бугенвіль) уваходзіць у склад тэр. дзяржавы Папуа—Новая Гвінея, астатнія — тэр. дзяржавы Саламонавы Астравы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБАНТАРКТЫ́ЧНЫ ПО́ЯС, субантарктыка,
прыродны геагр. пояс у Паўд. паўшар’і паміж умераным поясам і антарктычным поясам. Ахоплівае акваторыю акіяна і астравы на Пн ад Антарктыды (паміж 58—60° і 65—67°паўд. ш.). Межы вызначаюцца сезоннымі перамяшчэннямі атм. фронту, які раздзяляе паветра антарктычнае і ўмераных шырот. Клімат акіянічны, вільготны, ападкаў каля 500 мм за год (пераважна ў выглядзе снегу), частыя мяцеліцы, штармавыя вятры, туманы. Зімой т-ры паветра ад -5 °C да -15 °C, вады ад -1,5 °C да -2 °C, акіян укрыты плаваючымі ільдамі, айсбергамі. Летам т-ра паветра і вады каля 0 °C. Салёнасць вод 33—34‰. Значнае ветравое хваляванне і зыб (выш. хваляў да 10 м). Воды багатыя гіланктонам, рыбай, трапляюцца кітападобныя. На астравах — лішайнікі, травы, кусты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫЧУА́НЬ,
правінцыя на ПдЗ Кітая, у бас. верхняга цячэння р. Янцзы. Пл. 570 тыс.км². Нас. каля 110 млн.чал. (2000). Адм. цэнтр г.Чэнду. Усх. яе ч. — узгорыстая Сычуаньская катлавіна, акаймаваная гарамі; на З — ч. Тыбецкага нагор’я выш. да 7590 м (г. Гунгашань). Клімат субтрапічны мусонны, вільготны. Рэкі (Янцзы і яе прытокі) мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй. Асн. земляробчы раён — Сычуаньская катлавіна.
Гал. збожжавая культура — рыс. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, бабовыя, батат, рапс, цукр. трыснёг, чай, бавоўнік, тунг, цытрусавыя. Шаўкаводства. Гадуюць на З якаў, авечак, коз, на У буйвалаў, свіней. Здабыча нафты, каменнай солі, каменнага вугалю, жал. руды, азбесту і інш.Прам-сць: маш.-буд., хім., баваўняная, харчовая; чорная і каляровая металургія. Асн.прамысл. цэнтры: Чунцын, Чэнду, Цзыгун. Транспарт чыг. і рачны.