Каяны́ ’бессаромныя вочы’ (клец., Нар. лекс.). Адносна дэфініцыі параўн. прыклад. «Нібось каяны хаваў, як стыдзіла» (с. 207). Рэгіянальная інавацыя. Утворана, відаць, з суф. ‑ан (‑ян), які адзначаны Сцяцко, Афікс. наз., 26: назвы асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці. Параўн. маладзян ’пажылы чалавек са звычкамі маладых’, салапап ’салапяка’ і інш. Калі прымаць такі варыянт утварэння, неабходна звязваць з дзеясловам каяць ’ганіць, караць’. Магчыма, не выключаны ўплыў каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’, каінскі ’акаянны’; «Каінская твая душа» (Нас.), аднак давесці гэта цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руль1 ’прыстасаванне для кіравання рухам’ (ТСБМ). Праз рус.руль ’тс’ з нідэрл.roêr [rur] ’руль’. У выніку міжскладовай дысіміляцыі плаўных р > л у рускай мове, як у рус.февраль ’люты’ < феврарь < лац.februārius ’тс’ (Чарных, 2, 127). Не выключаны таксама ўплыў польск.rudel ’стырно’ (з нова-в.-ням.Ruder, гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 143, 261), дзе, асабліва ва ўскосных склонах, спалучэнне ‑dl‑ магло быць заменена беларускім лʼ.
Руль2 ’крывулька, кіёчак з сучком, на які вешаюць пасудзіну над агнём’ (ТС). Няясна. Магчыма, звязана з наступным словам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́хаць1 ’рэзка кідаць’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус.перм.жу́хнуть ’моцна ўдарыць’, укр.жухну́ти ’моцна кінуць’ (Жэлях.), чэш.žuchati ’выдаваць глухі гук’, славац.žuchnút ’упасці, бухнуць’. Махэк₂ (731) тлумачыць як утварэнне з ‑s‑ дляабазначэння інтэнсіва ад гукапераймальнага žu‑ (гл. жук). Пераход ад гуку да штуршка не выключаны, хаця і не вельмі пэўны. Параўн. яшчэ жах (у знач. ’удар’), шугаць.
*Жуха́ць2, жуха́ты ’мыць, праць, церці’ (Клім.). Рус.бранск.жу́хаться ’цяжка і многа працаваць’. Відаць, адлюстроўвае корань *geu‑ са знач. ’згінаць’ (Покарны, 1, 393–398). ‑х‑ мае экспрэсіўны характар. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуга́р ’чарка, келішак’ (Шн. 2), пугарчык ’тс’ (Шн. 3, Цых.), ст.-бел.пугарь (1635), ст.-укр.погарь (XVI ст.), на думку Булыкі (Лекс. запазыч., 101), перанята са старапольскай, аднак не выключаны і іншыя шляхі запазычання, параўн. славац., венг.pohar ’келіх, чаша’ і сцвярджэнне Банькоўскага, што ў польскай мове“to regionalne lwowskie słowo rozpowszechnili poeci romantyczni” (Банькоўскі, 2, 963). Разам са славен.pehar ’кубак’, серб.-харв.nexäp, behar, рум.pähar лічыцца “балканскім словам нямецкага паходжання”: ст.-в.-ням.*pehhäri/ behhäri < с.-лац.biccańum (апошняе засведчана ў глосах і мае няясную матывацыю, гл. Скок, 1, 133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́кша ‘хто мочыцца пад сябе’, ‘падлетак’ (Федар. 4), ‘запальчывы чалавек’ (Нас.), ‘запальчывая жанчына’ (Байк. і Некр.). Паводле Карскага (2–3, 38), утворана пры дапамозе суф. ‑ша ад сікаць (гл.). Параўн. таксама рус.пск.сику́ша, сикту́ха ‘сярдзітая сварлівая баба’. Аднак не выключаны ўплыў на семантыку польск. аргат. siksa ‘дзяўчына-падлетак, смаркачка’, ‘маладая прастытутка’, што выводзіцца з ідыш szikse, ням.Schicks(e) ‘дзяўчына; кабета лёгкіх паводзін’ < іўр.shikse (šigsa) ‘дзяўчына не яўрэйка’ (Штэрн, Wörterbuch, 180; Каня, Słownik, 199). Горбач (Арго школярів, 29) падае зыходнае іўр.šiqcāh ‘тс’ для ўкр. аргат. сікса.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛО́ШЫН (сапр.Кірыенка-Валошын) Максімілян Аляксандравіч
(28.5.1877, Кіеў — 11.8.1932),
рускі паэт, крытык, перакладчык, мастак. Скончыў Феадасійскую гімназію (1897). У 1897—99 вучыўся ў Маскоўскім ун-це, выключаны за ўдзел у «студэнцкіх хваляваннях», высланы з Масквы. У 1900—17 жыў у Сярэдняй Азіі, Парыжы, падарожнічаў па Еўропе. З 1917 у Крыме, у Кактэбелі (цяпер пас. Планерскае). У 1931 завяшчаў свой дом Саюзу сав. пісьменнікаў (зараз дом-музей Валошына). Выступіў у друку ў 1895. Належаў да сімвалістаў, супрацоўнічаў у іх час. «Весы», «Золотое руно» і інш. Першы паэт.зб. «Вершы. 1900—1910» (1910). Кн. «Anno mundi ardentis 1915» («У год апакаліпсіса 1915», 1916) склалі вершы пра 1-ю сусв. вайну. Рэвалюцыю ўспрыняў як варварскі акт. Аўтар зб-каў «Іверні» (1918), «Дэманы глуханямыя» (1919), паэм «Пратапоп Авакум» (1918), «Святы Серафім» (1919), «Расія» (1924) і інш., цыкла філас. паэм «Шляхамі Каіна» (1921—23), кн. пра л-ру і мастацтва «Абліччы творчасці» (1914), зб. «Верхарн. Лёс. Творчасць. Пераклады» (1919). З 1922 Валошына не друкавалі. У Берліне выдаў «Вершы пра тэрор» (1923). Вядомы як мастак, акварэліст.
Тв.:
Стихотворения. Л., 1977;
Лики творчества. 2 изд. Л., 1989;
Пути России: Стихотворения и поэмы. М., 1992.
Літ.:
Куприянов Н.Т. Судьба поэта: (Личность и поэзия М.Волошина). Киев, 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КОНТРРЭФО́РМЫ»,
заканадаўчыя пераўтварэнні ў Расійскай імперыі ў 1880 — пач. 1890-х г., накіраваныя на абмежаванне і перагляд бурж. рэформ 1860—70-х г., на ўмацаванне ўлады самадзяржаўя і дваран. 27.8.1882 прыняты часовыя правілы аб друку, якія ўводзілі т. зв. «карную цэнзуру». У 1884 новы універсітэцкі статут скасаваў аўтаномію ВНУ. У 1885 заснаваны Дваранскі зямельны банк з мэтай падтрымкі дваранскага землеўладання. У 1886 уведзены абмежаванні сямейных падзелаў для сялян і закон аб найме с.-г. рабочых. У 1887 павышаны цэнз для выбрання прысяжных засядацеляў у судзе. Цыркуляр ад 18.7.1887 аднавіў у пачатковых і сярэдніх школах саслоўныя прынцыпы. 12.7.1889 прыняты закон аб земскіх начальніках, скасаванні ін-та міравых судоў і ўстанаўленні кантролю павятовых прадвадзіцеляў дваранства над павятовымі з’ездамі земскіх начальнікаў. У 1889 з вядзення суда прысяжных забраны шэраг судовых спраў (асабліва тых, якія датычылі супраціўлення ўладам) і абмежавана публічнасць судоў. 12.6.1890 ўведзены саслоўныя курыі для выбаршчыкаў, сяляне былі пазбаўлены права непасрэднага выбару земскіх гласных. Законам ад 11.6.1892 ніжэйшыя слаі выключаны з гарадскіх выбаршчыкаў. На Беларусі, дзе ў сувязі з паўстаннем 1863—64 дзейнічаў рэжым выключных законаў, «К.» ўводзіліся пазней і з істотнымі адступленнямі. Напр., суд прысяжных і судовыя статуты тут ўведзены ў 1883, ін-т земскіх начальнікаў — у 1900 і толькі ў Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губ. Земскае палажэнне 1890 наогул не было пашырана На Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ну́тка ’ну, давай’ (Нас.), наткала ’калі падахвочваюць да падняцця цяжару’ (Чачот), рус.нутко ’ну, давай’. З ну (гл.) і ўзмацняльнай падвойнай часціцы ‑tk‑, якая можа адлюстроўваць кантамінацыю ўзмацняльных партыкул *‑to (параўн. серб.-харв.нито ’тс’) і *‑ka (параўн. рус.пука ’тс’) (ESSJ SG, 1, 331), або непасрэдна з ⁺нуте (гл. нуце) і ‑ka (параўн. тутака, тамака), што павінна было адбыцца яшчэ да пераходу т’ > ц у беларускай мове. Не выключаны ўплыў дзеяслоўных канчаткаў, пры якім ‑т адпавядае адз. л. ‑це — мн., а ‑ла — форме прошлага часу, параўн. славен.nut (адз. л.), ’бач’, nuta (падв. л.), nute (мн. л.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БОНЧ-БРУЕ́ВІЧ (Уладзімір Дзмітрыевіч) (10.7.1873, Масква — 14.7.1955),
прафесійны рэвалюцыянер, сав.дзярж. і парт. дзеяч. Д-ргіст.н. (1938). Брат М.Дз.Бонч-Бруевіча (іх радавы маёнтак Чонкі на Гомельшчыне). У 1884—89 вучыўся ў Маскоўскім межавым ін-це; за рэв. дзейнасць выключаны і сасланы ў Курск, дзе скончыў каморніцкае вучылішча. З 1892 у Маскве, удзельнік марксісцкіх гурткоў і прапагандыст марксізму. З 1896 у эміграцыі, вучыўся ў Цюрыхскім ун-це, наладзіў сувязь з групай «Вызваленне працы», дастаўку ў Расію рэв. л-ры і друкарскіх станкоў, супрацоўнічаў у газ. «Нскра», адзін са стваральнікаў Цэнтр. б-кі і парт. архіва ў Жэневе, удзельнік падрыхтоўкі III з’езда РСДРП. У час рэвалюцыі 1905—07 у Пецярбургу, працаваў у бальшавіцкіх газетах. З 1908 заг. бальшавіцкага выд-ва «Жыццё і веды». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Петраградскага Савета, рэдактар бальшавіцкай газ. «Рабочий и солдат». У час Кастр.ўзбр. паўстання камендант раёна Смольны—Таўрычаскі палац, чл.К-та па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. У 1917—21 кіраўнік спраў СНК РСФСР. З 1921 старшыня выд-ва «Жыццё і веды», супрацоўнік выд-ваў «Камуніст», РОСТА, стварыў і 9 гадоў узначальваў доследны саўгас «Лясныя паляны». З 1933 дырэктар Дзярж.літ. музея, з 1945 — Музея гісторыі рэлігіі і атэізму АНСССР. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху ў Расіі, гісторыі рэлігіі і атэізму, л-ры, этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ГА АРА́БСКІХ ДЗЯРЖА́Ў (ЛАД),
міжнар арганізацыя, засн. ў 1945 на канферэнцыі ў Каіры (Егіпет) прадстаўнікамі Ірака, Саудаўскай Аравіі, Лівана, Егіпта, Сірыі, Трансіарданіі (з 1950 Іарданія), Йемена (з 1962 Йеменская Араб. Рэспубліка; з 1990 у складзе Йеменскай Рэспублікі, ЙР). Пазней да Лігі далучыліся Лівія (1953), Судан (1956), Марока (1958), Туніс (1958), Кувейт (1971), Алжыр (1962), Нар.-Дэмакр. Рэспубліка Йемен (з 1990 у складзе ЙР), Аман (1971), Аб’яднаныя Араб. Эміраты (1971), Бахрэйн (1971), Катар (1971), Маўрытанія (1973), Самалі (1974), Джыбуці (1977). З 1964 права дарадчага голасу маюць прадстаўнікі Палесціны. Мэта арг-цыі — садзейнічаць умацаванню эканам., паліт. і культ. адносін паміж арабскімі краінамі. Вышэйшы орган — Савет Лігі, складаецца з кіраўнікоў і прэм’ер-міністраў араб. краін ці упаўнаважаных. Штаб-кватэра ў Каіры. Ліга прызнана ААН як рэгіянальная арг-цыя і мае пастаяннае прадстаўніцтва пры ААН у Нью-Йорку. Эфектыўнасць рашэнняў Савета Лігі зніжаецца абавязковасцю іх выканання толькі тымі краінамі, якія за іх галасавалі. У ходзе Блізкаўсходняга канфлікту Ліга заняла крайне адмоўную пазіцыю ў адносінах да Ізраіля, каардынуючы палітыку супрацьстаяння яўр. дзяржаве. У 1979 за заключэнне Кэмп-Дэвідскіх пагадненняў Егіпет быў выключаны з Лігі (адноўлены ў 1989), а штаб-кватэра Лігі перанесена ў Туніс (да 1990). Сур’ёзны раскол у Лізе адбыўся ў час Кувейцкага крызісу 1990—91, калі адны араб. краіны падтрымалі Кувейт, другія — Ірак. У галіне навук.-тэхн. супрацоўніцтва створана сумесная сістэма сувязі — АРАБСАТ. Дзейнічаюць спецыялізаваныя ўстановы: Араб. фонд эканам. і сац. развіцця, Араб арг-цыя па пытаннях асветы, культуры і навукі і інш.