Каве́ннік ’вугал каля печы’ (Мат. Гом.), ’палка, на якую насаджана качарга’ (Нар. словатв.), ковэннік ’тс’ (браг., лун., Шатал.), кувеннік ’тс’. Да кавяня́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папрадава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; зак., каго-што.
Прадаць усё, многае або ўсіх, многіх. Першыя пасляваенныя невялікія хаты змагароўцы папрабавалі ў суседні .. раён, а сабе замест іх збудавалі прасторныя дамы пад гладкі вугал.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВОСЬ СВЕ́ТУ,
уяўная прамая лінія, якая праходзіць праз цэнтр нябеснай сферы паралельна восі вярчэння Зямлі (гл.Зямная вось). Вакол восі свету адбываецца бачнае вярчэнне нябеснай сферы. Пункты перасячэння нябеснай сферы з воссю свету наз.Паўн. і Паўд. полюсамі свету. Вугал паміж воссю свету і плоскасцю гарызонта раўняецца значэнню геагр. шыраты месца назірання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
corner2[ˈkɔ:nə]v.
1. загна́ць у ву́гал, паста́віць у тупі́к; прыпе́рці да сцяны́
2. скупля́ць тава́ры з мэ́тай спекуля́цыі;
corner the market завало́даць ры́нкам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПРЭЦЭ́СІЯ (ад лац. praecessio рух наперад),
1) рух восі ўласнага вярчэння цвёрдага цела, пры якім яна апісвае кругавую канічную паверхню.
Складаецца з уласнага вярчэння цела з вуглавой скорасцю Ω вакол восі OZ (O — нерухомы пункт) і вярчэння вакол восі OZ1 з вуглавой скорасцю
(ψ — вугал П.; гл.Эйлеравы вуглы). Адначасова могуць адбывацца нутацыйныя ваганні цела, пры якіх мяняецца вугал нутацыі θ (гл.Нутацыя). Калі ў час руху велічыні θ, Ω, ω пастаянныя, то П. наз. рэгулярнай; пры гэтым вось ΟΖ апісвае вакол восі ΟΖ1 прамы кругавы конус.
2) П. ў астраноміі — павольны рух восі вярчэння Зямлі па кругавым конусе, вось якога перпендыкулярная да плоскасці зямной арбіты, з перыядам поўнага абароту ≈ 26 000 г. З’ява П. Зямлі адкрыта Гіпархам і растлумачана І.Ньютанам. Яна абумоўлівае павольнае зрушэнне пунктаў веснавога і асенняга раўнадзенстваў, перамяшчэнне полюсаў свету паміж зоркамі, змену экватарыяльных і экліптычных каардынат нябесных цел. Адначасова з П. адбываюцца нутацыйныя ваганні зямной восі. Гл. таксама Гіраскоп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падваро́тніца, ‑ы, ж.
Дошка, якая закрывае шчыліну паміж варотамі (радзей дзвярамі) і зямлёй. Бацька ў доўгім кажусе, перацягнуты рамянём, вымае падваротніцу і адчыняе вароты.Брыль.[Іван і Шмігельскі] абышлі вугал гумна, пераступілі цераз падваротніцу бакавых дзвярэй.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схіле́нне, ‑я, н.
1.Кніжн.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. схіляць — схіліць і схіляцца — схіліцца.
2. У астраноміі — адна з нябесных каардынат.
•••
Магнітнае схіленне — вугал паміж магнітным і геаграфічным мерыдыянамі ў пэўным пункце зямной паверхні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касі́ць², кашу́, ко́сіш, ко́сіць; незак.
1.што. Рабіць касым, крывым; перакошваць.
К. рот.
2.што і чым. Глядзець коса, убок.
Конь касіў вокам на кучу канюшыны.
3. Быць касавокім, касым.
Левае вока косіць.
|| зак.скасі́ць, скашу́, ско́сіш, ско́сіць; ско́шаны (да 1 знач.) іпакасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны (да 1 знач.).
Скасіць вугал хаты.
Вокны пакасіла (безас.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзявя́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Лічба
9.
2. Група з дзевяці чалавек або дзевяці аднародных прадметаў.
Дзявяткамі плылі самалёты.
3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 9 (разм.).
Прыехаў на дзявятцы (на трамваі, аўтобусе, тралейбусе пад №9). Мяч трапіў у дзявятку (верхні вугал футбольных варот).
4. Школьная адзнака.
5. Ігральная карта з дзевяццю ачкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)