bngen

1.

vi бая́цца; непако́іцца

es bangt mir (vor D) — я барся (чаго-н.)

2.

(sich)

(nach D) тужы́ць (па кім-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зара́за, ‑ы, ж.

1. Хваробатворныя мікраарганізмы, носьбіты і распаўсюджвальнікі хваробы. Баяцца заразы. Рассаднік заразы. □ Так і ляжыць [балота], засланае прэллю гнілых туманоў, поўнае машкары, камарэчы, разносячы заразу. Колас. // перан. Адмоўная з’ява ў сферы грамадскага жыцця, якая з’яўляецца перашкодай для прагрэсу. Рэлігійную заразу Ненавіджу, не цярплю! Я за ўсё жыццё ні разу Не заглянуў у царкву. Гілевіч.

2. перан. Разм. лаянк. Пра шкоднага, паганага чалавека або жывёліну. — У-у, зараза! — прасіпеў Ягор услед Піню. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усыры́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.

Абл.

1. Прыгаварыць да зняволення. [Пятро:] — Асудзілі [жонку] ўсё ж. Два гады ўсырычылі... Марціновіч. // Набіць. — Ой, баяцца цябе буду! — Пабаішся, як штаны здзяру ды трапкача ўсырычу. Паўлаў.

2. Даць з разлікам на пэўную выгаду. Але хлопец усё ж усырычыў.. [Арцёму] залатоўку. Машара. // Усадзіць шмат сродкаў за што‑н. [Вара:] — Клопат вялікі, што ні ў кога [тэлевізара] няма. — Няхай будзе ў нас першых. [Хілімон:] — Ды мо і грошы ўсе ўсырычыла за яе [штуковіну]. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціху́тка, прысл.

Разм.

1. Вельмі ціха, бясшумна. Цераз кусты прайшлі [звяры] ціхутка, не варухнуўся і лісточак. Дубоўка. А вецер, той гутаркі ўдзельнік і сведка, ціхутка галінкі на дрэвах кране. А. Вольскі.

2. Паволі, марудна. І на крыгах — уласных паромах — Ад’язджае ціхутка зіма. Прануза.

3. Употай, цішком. — Не бойся, Костусь: будзем жывы, Чаго баяцца? Нічагутка! Закінем іх [«начаткі»] у снег ціхутка. Колас.

4. безас. у знач. вык. Вельмі ціха; зацішна. Пад крушыннікам было ціхутка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mortem timere crudelius est quam mori

Баяцца смерці ‒ горш, чым памерці.

Бояться смерти ‒ страшнее/хуже, чем умереть.

бел. Горш страху няма. Горш, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся.

рус. Смерти бояться ‒ на свете не жить.

фр. Il ne faut pas aller au bois qui craint les feuilles (Не надо ходить в лес [тому], кто боится листьев). Il ne faut pas aller à la guerre qui craint les horions (Затрещин бояться ‒ на войну не ходить).

англ. The coward often dies, the brave but once (Трус умирает часто, смелый только раз). He that fears lives not (Трус не живёт).

нем. Wer den Tod fürchtet, verleidet sich das Leben (Кто боится смерти, отравляет себе жизнь).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

аго́нь, агню́, мн. агні́ і агнёў, м.

1. Гаручыя святлівыя газы высокай тэмпературы; полымя.

Згарэць у агні.

2. Святло ад асвятляльных прыбораў.

Запаліць а.

Агні горада.

3. Стральба (ружэйная, артылерыйская).

Адкрыць а.

Шквальны а.

Агонь! (каманда страляць).

4. перан. Палымянасць, жвавасць, душэўны ўздым.

З агнём у сэрцы.

Антонаў агонь — гангрэна, заражэнне крыві (уст.).

Баяцца як агню — вельмі баяцца.

Днём з агнём не знойдзеш — нідзе не знойдзеш (разм.).

З агню ды ў полымя — з адной непрыемнаці ў другую, яшчэ большую (разм.).

Паміж двух агнёў — пра небяспеку з двух бакоў.

Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы — шмат зведаць у жыцці; з поспехам пераадолець цяжкасці.

У агонь і ў ваду пойдзе за каго-н. — гатовы на ўсё дзеля каго-н.

Гарэць (пячы) агнём — вельмі моцна балець.

Увесь у агні — у гарачцы.

Не жартаваць (не гуляць) з агнём — не рабіць таго, што можа пацягнуць за сабой непрыемныя вынікі.

Агнём і мячом — з бязлітаснай жорсткасцю.

Як агню ўхапіўшы — вельмі хутка.

На агеньчык зайсці да каго-н. — зайсці выпадкова, мімаходам, убачыўшы ў вокнах святло.

Працаваць з аганьком — з запалам, з захапленнем, праяўляючы ініцыятыву, выдумку.

|| памянш. аге́ньчык, -а і -у, мн. -і, -аў, м. і аганёк, -нька́, м. Гарыць а.

|| прым. агнявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.), агнёвы, -ая, -ае (да 1 знач.), агні́сты, -ая, -ае (да 1 знач.) і во́гненны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Агнявая сушка (на агні). Агнявы пункт (артылерыйскі, кулямётны). Агнявыя сродкі (снарады). Агнёвыя прамяні сонца.

Агністая чырвань на ўсходзе.

Вогненныя языкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пра́нуць (пря́куць) ’стукнуць, ударыць’ (Нас.), пря́даць ’бегаць’ (Растарг.). Рус. пря́нуть, воспря́нуть, дзеяслоў зак. тр. да пря́дать ’скакаць, варушыць’, укр. пря́нути ’кінуць’, серб.-харв. пре̏датибаяцца’, пре̏нуты се ’ўстаць, ажыць’, ’ускочыць спрасонку’, славен. oprésti, prédem ’валіцца з ног’. Прасл. *prędati — ітэратыў ад *pręsti (гл. прасць) (Скок, 3, 33). Роднасныя ст.-ісл. spretta, spratt ’прабівацца (узыходзіць), лопацца’, англ. sprint ’бегчы на кароткую дыстанцыю, веславаць з усяе сілы’, с.-в.-ням. sprenzen ’ірваць, пырскаць’ (Фасмер, 3, 394. з літ-рай; Борысь, Зб. Відоескаму, 51–54). Параўн. таксама з іншым вакалізмам пруд, прудкі. Гл. яшчэ напрануць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tail1 [teɪl] n.

1. хвост

2. ніз; за́дняя ча́стка, за́днік (самалёта, каметы і да т.п.)

3. infml шпік, шпег

heads or tails? аро́л ці рэ́шка?;

have one’s tail between one’s legs infml падку́рчваць хвост, бая́цца;

be on smb.’s tail ісці́ сле́дам;

turn tail кі́нуцца наўцёкі; даць драпака́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Трапята́ць ‘трымцець, дрыжаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), трыпыта́ты ‘лапатаць крыламі (пра птушак)’ (кобр., Жыв. НС), трапята́цца ‘пастаянна рухацца, варушыцца, дрыжаць’ (ТСБМ, Нас.), ‘мігаць, мільгаць, няроўна гарэць (пра агонь)’ (ТСБМ), ‘дзейнічаць, імкнуцца штосьці зрабіць’ (ТСБМ, Юрч. СНЛ), ‘узмоцнена ў сполаху біцца (пра сэрца)’ (Юрч. Сін., Касп., Ян.), ‘моцна баяцца каго-небудзь’, ‘быць ахопленым непакоем’ (ТСБМ), перан. ‘жыць, існаваць’ (Нас., Ян.), ‘перабіраць ножкамі’ (Жд. 1); ‘адчуваць небяспеку (пра каня)’: конь трапе́ча, трапе́чыць, стрэ́пая вушамі (петрык., клім., іўеў., ЛА, 1), сюды ж трапата́цца: трапатаўся чырвоны сцяжок (Ю. Віцьбіч), ст.-бел. трепетати, трепетатися ‘дрыжаць, хвалявацца, баяцца’ (ГСБМ). Укр. трепета́ти, рус. трепета́ть ‘дрыжаць, трапятацца, матляцца, калаціцца, біцца’, польск. trzepiotać (się) (з XV ст.) ‘махаць крыламі’, ‘трэсціся’, ‘балбатаць’, з XVIII ст. trzepotać ‘хутка рухацца, выконваць хуткія рухі’, каш. třepotac ‘балбатаць, плявузгаць’, в.-луж. třepotać, třepjetać ‘дрыжаць, трэсціся’, чэш. třepetać, třepotać ‘махаць крыламі’, ‘узмахваць, махаць’, ‘дрыжаць, хістацца’, славац. trepotať (sa) ‘тс’, ‘грукатаць’, ‘развявацца (пра сцяг)’, ‘біцца (аб сэрцы, аб рыбе на зямлі)’, славен. trepetáti ‘трэсціся, дрыжаць, уздрыгваць’, харв. trepètati, серб. трепѐтати ‘дрыжаць’, балг. трептя́ ‘дрыжаць, матляцца, мігцець’, макед. трепети ‘дрыжаць, мігаць’, ст.-слав. трепетати ‘дрыжаць, трэсціся’. Прасл. *trepetati/*trepotati ‘інтэнсіўна выбіваць, трэсці, рухацца, размахваць’; звязана з *trepati > трапа́ць1 (гл.), ад якога ўтворана пры дапамозе суф. ‑et‑/‑ot‑, што абазначае гукаперайманне, роднаснае літ. trepùmas ‘спрытнасць’, ст.-грэч. τρέπω ‘паварочваю, схіляю’, лац. trepidāre ‘дробненька хадзіць’, ‘дрыжаць, уздрыгваць’, ‘мігаць, мільгацець’, ‘мітусліва спяшацца’, ‘баяцца’, ‘кідацца’, ст.-інд. tr̥práh̥ ‘неспакойны, мітуслівы’ < і.-е. *trep‑ ‘тупаць, дробна хадзіць, ступаць’, ‘перабіраць нагамі’ (Фасмер, 4, 99; Чарных, 2, 261; Брукнер, 583; Шустар-Шэўц, 1543; Скок, 3, 496–497; ЕСУМ, 5, 630). Сюды ж трапяткі́ ‘ахвочы да работы’ (Жд. 1), трапятлі́вы ‘рухавы, што без працы не пасядзіць’ (Варл.), трапяту́н ‘які знешне стараецца, а, па сутнасці, абыякава адносіцца да сваёй справы’ (Сцяшк. Сл.), ‘вельмі рухавы, вёрткі чалавек, здольны выкручвацца з непрыемнага становішча’ (Юрч., Вытв. сл.), ‘малое дзіця, якое перабірае ножкамі’ (Жд. 1), трапяту́ха ‘рухавая жанчына, старанная, працавітая, руплівая’ (лях., ЖНС; навагр., Жыв. НС; ганц., Нар. лекс., Сл. Брэс.), трапята́нне ‘спосаб жыцця’, трапята́ннік ‘той, хто спрабуе штосьці зрабіць у жыцці’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тае́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Скрыты, невядомы, непрыкметны для іншых. Таемнае жаданне. □ А цёплымі вечарамі ля Ручайкі [назва рэчкі] шмат таемных мясцін для закаханых. Марціновіч.

2. Загадкавы, невядомы, акружаны тайнаю. Ніяк не мог зразумець .. [Міколка], што гэта за такая таемная асоба, якой баяцца людзі, якой баіцца маці. Лынькоў.

3. Які сведчыць пра наяўнасць якой‑н. тайны. На твары .. [Кастуся] ляжаў таемны выраз вялікага змоўшчыка. Чорны. Сяргей паслухаўся гэтага таемнага голасу, азірнуўся. Тое, што ён убачыў, яго вельмі здзівіла. На просецы мільгалі агеньчыкі: адзін, другі, трэці... Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)