зараза, ‑ы, ж.

1. Хваробатворныя мікраарганізмы, носьбіты і распаўсюджвальнікі хваробы. Баяцца заразы. Рассаднік заразы. ▪ Так і ляжыць [балота], засланае прэллю гнілых туманоў, поўнае машкары, камарэчы, разносячы заразу. Колас. // перан. Адмоўная з’ява ў сферы грамадскага жыцця, якая з’яўляецца перашкодай для прагрэсу. Рэлігійную заразу Ненавіджу, не цярплю! Я за ўсё жыццё ні разу Не заглянуў у царкву. Гілевіч.

2. перан. Разм. лаянк. Пра шкоднага, паганага чалавека або жывёліну. — У-у, зараза! — прасіпеў Ягор услед Піню. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)