аго́нь, агню́,
1. Гаручыя святлівыя газы высокай тэмпературы; полымя. Згарэць у агні.
2. Святло ад асвятляльных прыбораў. Запаліць а. Агні горада.
3. Стральба (ружэйная, артылерыйская). Адкрыць а. Шквальны а. Агонь! (каманда страляць).
4.
Антонаў агонь — гангрэна, заражэнне крыві (
Баяцца як агню — вельмі баяцца.
Днём з агнём не знойдзеш — нідзе не знойдзеш (
З агню ды ў полымя — з адной непрыемнаці ў другую, яшчэ большую (
Паміж двух агнёў — пра небяспеку з двух бакоў.
Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы — шмат зведаць у жыцці; з поспехам пераадолець цяжкасці.
У агонь і ў ваду пойдзе за каго
Гарэць (пячы) агнём — вельмі моцна балець.
Увесь у агні — у гарачцы.
Не жартаваць (не гуляць) з агнём — не рабіць таго, што можа пацягнуць за сабой непрыемныя вынікі.
Агнём і мячом — з бязлітаснай жорсткасцю.
Як агню ўхапіўшы — вельмі хутка.
На агеньчык зайсці да каго
Працаваць з аганьком — з запалам, з захапленнем, праяўляючы ініцыятыву, выдумку.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)