арганізмы, што ў жыццядзейнасці выкарыстоўваюць энергію святла для біясінтэзу кампанентаў клетак і інш. энергазалежных працэсаў. Да Ф.м. адносяць пурпурныя і зялёныя бактэрыі, цыянабактэрыі, прахларафіты, некат. галабактэрыі, а таксама шэраг эўкарыётных арганізмаў з розных аддзелаў водарасцей (дыятомавыя, зялёныя, пірафітавыя, залацістыя, жоўта-зялёныя і інш.). Фотасінтэз у Ф.м. (акрамя галабактэрый), як і ў вышэйшых раслін, адбываецца з удзелам хларафілаў, у галабактэрый — здапамогай бялковага комплексу бактэрыярадапсіну. У цыянабактэрый і водарасцей пры фотасінтэзе выдзяляецца кісларод, а ў астатніх не ўтвараецца (замест вады ў якасці донараў электронаў яны выкарыстоўваюць сульфіды, тыясульфат, вадарод, арган. рэчывы). Большасць Ф.м. — аўтатрофы, некат. асімілююць арган. злучэнні, неабходныя для іх развіцця (галабактэрыі, некат. віды пурпурных бактэрый). Ф.м. пашыраны ў вадаёмах. Актыўна ўдзельнічаюць у назапашванні арган. рэчываў, кругавароце серы і азоту ў прыродзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАТЫ́ПІЯ (ад фота... + грэч. typos адбітак, форма),
спосаб бязрастравага плоскага друку, заснаваны на зменах фізіка-хім. уласцівасцей святлоадчувальнага слоя: таксама адбітак, атрыманы гэтым спосабам. Дае найб. дакладнае ўзнаўленне адна- і шматколерных паўтонавых арыгіналаў (акварэлей, карцін алейнага жывапісу, алоўкавых малюнкаў). Распрацаваны франц. хімікам А.Пуатвенам (1855).
Робіцца здапамогайспец. друкарскіх форм. на шкляныя або метал. пласціны якіх нанесены роўназярністы святлоадчувальны слой з жэлаціну, дыхрамату калію ці амонію. Светлавым патокам на гэты слой капіруюць відарыс з негатыва, у выніку асобныя ўчасткі слоя задубліваюцца ў рознай ступені. Прамыванне пласцін вадой выяўляе негатыўны відарыс. паглыбленні паміж рэльефнымі месцамі якога служаць друкавальнымі элементамі формы. Для друкавання выкарыстоўваюцца плоскадрукавальныя і ратацыйныя (кантактныя і афсетныя) машыны. Распрацаваны таксама спосаб афсетнай Ф. (на алюмініевых пласцінах).
Літ.:
Полянский Н.Н. Основы полиграфического производства. 2 изд. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЬЕРЫ́ (Thierry) Агюстэн (10.5.1795, Блуа, Францыя — 22.5.1856),
французскі гісторык, адзін з заснавальнікаў рамант. кірунку ў франц. гістарыяграфіі. Чл. Акадэміі подпісаў (з 1830). Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1813). У 1814—17 сакратар К.А.Сен-Сімона.
Асн. творы: «Гісторыя заваявання Англіі нарманамі» (т. 1—3, 1825), «Лісты па гісторыі Францыі» (1827), «Гісторыя паходжання і поспехаў трэцяга саслоўя» (1853). У якасці асн. крыніц сваіх твораў выкарыстоўваў хронікі і паданні. Гал. задачай гісторыкаў лічыў мастацкае аднаўленне мінулага здапамогай інтуіцыі. Гал. суб’ектам гісторыі лічыў «народ», які супрацьстаяў дваранству. Гіст. працэс разглядаў як барацьбу паміж класамі: трэцім саслоўем (буржуазія і сялянства) і прывілеяванымі саслоўямі (дваранства і духавенства). Даказваў, што паходжанне класаў — вынік заваявання адных народаў другімі. Не ідэалізаваў сярэдневякоўе, наз. яго эпохай «ваеннага дэспатызму». Паўплываў на еўрап. гісторыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАСЛА́Ў УСЕ́ВАЛАДАВІЧ (8 2 1191—30.9.1246),
вялікі князь кіеўскі [1236—38] і ўладзімірскі [1238—46]. Сын Усевалада Вялікае Гняздо, брат вял. ўладзімірскага князя Юрыя Усеваладавіча, бацька Аляксандра Неўскага. Князь у Пераяслаўлі Паўднёвым (1200—06), Пераяслаўлі Залескім (з 1212). Удзельнік міжусобных войнаў. У 1210—30-я г. неаднаразова быў князем у Ноўгарадзе; імкнуўся пашырыць рус. ўплыў на фінскія землі, змагаўся зням. агрэсіяй (у 1234 нанёс буйное паражэнне крыжакам на р. Эмайыгі ў Эстоніі). Як вял. князь уладзімірскі імкнуўся аднавіць разбураныя манг.-тат. нашэсцем гарады і гасп. жыццё, здапамогай манголаў падпарадкаваць сабе Кіеўскае, Смаленскае і інш. княствы. У 1243 хан Залатой Арды Батый прызначыў яго вял. князем усёй Русі. У 1246 выкліканы да вял.манг. хана Гуюка ў г.Каракарум, дзе атручаны (памёр на зваротным шляху).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЎ Яўген Канстанцінавіч (н. 6.8.1963, в. Вярэйцы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1985). З 1985 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях, тэорыі кіравання, вектарнай аптымізацыі. Устанавіў структуру і даследаваў асн. ўласцівасці характарыстычных мностваў рашэнняў ураўненняў у поўных вытворных. Распрацаваў метады рашэння задач кіравання здапамогай характарыстычных паказнікаў Ляпунова. Даказаў лінейную звязнасць мноства эфектыўных пунктаў кампакта ў хаўсдорфавай тапалагічнай прасторы.
Тв.:
О полной интегрируемости уравнений линейного приближения для вполне интегрируемых квазилинейных уравнений в полных производных // Дифференциальные уравнения. 2000. Т. 36, № 12;
Efficient sets of convex compacta are arcwise connected (разам з М.М.Рачкоўскім) // Journ. of optimization theory and applications. 2001. Vol. 110, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАІЗАЛЯ́ЦЫЯпамяшканняў,
комплекс мерапрыемстваў па змяншэнні ўзроўню шуму, што пранікае ў памяшканне з навакольнага асяроддзя. Адрозніваюць гукаізаляцыю ад шуму паветр. (мовы, спеваў, радыёперадач і інш.; перадаецца па паветры) і ўдарнага (крокаў людзей, перасоўвання мэблі і інш.; перадаецца па канструкцыях збудаванняў).
Для аховы ад паветр. шуму сцены і перакрыцці робяць з некалькіх слаёў розных матэрыялаў (у т. л.згукапаглынальных матэрыялаў), якія рэзка адрозніваюцца фіз. ўласцівасцямі, або з канструкцый, раздзеленых суцэльнай паветр. праслойкай; выкарыстоўваюць перакрыцці з падвешанай столлю і інш. Ударны шум змяншаюць насціланнем падлогі на пругкую аснову або пругкімі пракладкамі (гл.Гукаізаляцыйныя матэрыялы), а таксама вібраізаляцыяй абсталявання здапамогай амартызатараў. Гл. таксама Акустычныя матэрыялы.
Гукаізаляцыя агараджальных канструкцый збудаванняў: а — раздзельная канструкцыя сцяны; б — падлога па суцэльнай пругкай аснове; 1 — сценкі; 2 — паветраная праслойка; 3 — бетонны ці шлакабетонны слой; 4 — пергамін; 5 — пругкая пракладка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛ IV, Карэл I Чэшскі (Karl IV, Carel I; 14.5.1316, Прага — 29.11.1378),
кароль Чэхіі (з 1346), герм. кароль (з 1347), імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» [1355—78], кароль Бургундыі (з 1365). З дынастыі Люксембургаў. Сын чэш. караля Яна. У 1334—46 рэгент у Чэхіі, 11.7.1346 выбраны чэш. каралём. Умацоўваў каралеўскую ўладу (у т. л. ў Германіі праз прыняцце Залатой булы 1356), апіраўся на гандл.-рамесніцкія колы, сярэднюю і дробную шляхту. Пры ім Чэхія стала гал. дзяржавай «Свяшчэннай Рым. імперыі», а Прага фактычна яе сталіцай (садзейнічаў інтэнсіўнаму буд-ву ў горадзе, у т. л. Карлава моста цераз р. Влтава, у 1348 засн. Пражскі, або Карлаў, ун-т). Далучыў да ўладанняў Люксембургаў ч. Верхняга Пфальца, землі ў Цюрынгіі, Саксоніі, Ніжнія Лужыцы, у 1373 Брандэнбург (страчаны пасля яго смерці), здапамогай дынастычнага шлюбу ўмацаваў сувязі з Польшчай і Венгрыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Аўрач, овра́ч ’кій, якім заганяюць рыбу ў сетку’, рэч. (Браім, Весці АН БССР, 1973, 1). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ач, характэрным для назваў прылад дзеяння паводле значэння дзеяслова; магчыма, ад незафіксаванага *овраць, вытворнага з коранем ‑ver‑, для асноў з якім у славянскіх мовах характэрна значэнне ’піхаць, соўгаць’ (гл. Фасмер, 1, 293), а таксама ’кій, рычаг, здапамогай якога што-небудзь паварочваюць, прыводзяць у рух’, параўн. укр.вирло ’асноўны шост рыбалоўнай прылады, пры дапамозе якога яе падымаюць і апускаюць’, ’дышаль манежа’, ’доўгі рычаг, якім паварочваюць ветраны млын’ (гл. Куркіна, Этимология, 1970, 101). Параўн. аўраць. З семантычнага боку магчымы ўплыў літ.varýti, vãro ’гнаць, выганяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зуй1 ’адыход пры часанні воўны’ (карэліц., Жыв. сл.). Ці не зліт.zuĩkis ’заяц’, паколькі заяц між іншым ’раменьчык, здапамогай якога звязваюць часткі хамута’ ў рус. гаворках, сумежных з БССР. Але гэта мала верагодна. Звязана ззуёк (гл.)? Няясна.
Зуй2 ’хітры; кволы чалавек’ (Касп.). Рус.зуй, арханг., пенз. ’рухавае, жвавае дзіця’, перм. ’бойкі чалавек’, зах.-бранск. ’пануры, маўклівы чалавек’, ярасл., калуж. ’хітры чалавек, зух’. Розныя значэнні і шырокая тэрыторыя распаўсюджання не даюць пэўна выдзеліць цэнтральную сему (рухавасць?) і паставіць пытанне пра запазычаны характар слова (літ.zuĩkis ’заяц’, zùiti ’рухацца, шукаць’?). Ці звязана ззуёк? Параўн. зух. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯЛІКАЛЯТЧА́НСКІ БАТАНІ́ЧНЫ САД.
Існаваў зпач. 20 ст. да 1924 у маёнтку Вял. Лётцы, за 15 км ад Віцебска. Створаны У.У.Адамавым здапамогайБат. ін-та Пецярбургскага ун-та, бат. саду Расійскай АН, садовых устаноў Варшавы, Парыжа, Жэнеўскага альпійскага саду і інш. Да 1910 у Вялікалятчанскім батанічным садзе меліся 344 віды дрэвавых (з іх 23 хвойных, 13 ліян), 664 травяністых і паўкустовых раслін, 13 відаў папарацей, у 1924 — каля 400 відаў рэдкіх дрэвавых парод (раслін-альбіносаў, стракаталістых формаў — клён вастралісты, бяроза нізкая і інш.), шмат раслін зсям. араліевых (аралія маньчжурская, акантапанакс сядзячакветны і інш.), калекцыя шматгадовых травяністых раслін (у т. л. альбіносаў), цяпліца з 300 відамі экзотаў, гербарый, «жывы зельнік» (больш за 2 тыс. відаў лек., тэхн. і інш. раслін), бат. музей. Пасля 1924 частку калекцый (да 200 відаў) перанеслі ў Батанічны сад Віцебскага педагагічнага універсітэта.