расійскі ваен. дзеяч, адзін з кіраўнікоў белай гвардыі, пісьменнік. Генерал-лейтэнант (1917). Скончыў Паўлаўскае ваен. вучылішча (1888). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У час Кастр. рэвалюцыі 1917 на чале казацкага атрада накіраваны А.Ф.Керанскім на задушэнне рэвалюцыі ў Петраградзе, але пацярпеў паражэнне і ўзяты ў палон. Вызвалены і адпушчаны сав. ўладамі. Перабраўся на Дон, дзе ў маі 1918 выбраны атаманам Войска Данскога, і ў маі—чэрв. 1918 ліквідаваў там сав. ўладу. Абапіраўся на Германію. У 2-й пал. 1918 на чале казацкай арміі развіваў наступленне на Царыцын (цяпер Валгаград). У студз. 1919 прызнаў вяршэнства А.І.Дзянікіна, але з-за супярэчнасцей з камандаваннем Добраахвотніцкай арміі 19.2.1919 падаў у адстаўку і эмігрыраваў у Германію. У 2-ю сусв. вайну супрацоўнічаў з ням.-фаш. ўладамі, дапамагаў ім у фарміраванні антысав. казацкіх часцей з эмігрантаў і ваеннапалонных; у 1945 захоплены сав. вайскоўцамі. Пакараны смерцю паводле прыгавору Ваен. калегіі Вярх. суда СССР. Аўтар мемуараў і гіст. раманаў.
Тв.:
Цареубийцы. М., 1994;
Екатерина Великая. М., 1994;
От двуглавого орла к красному знамени. Кн 1—3. Екатеринбург, 1994—95.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЛЕ́ЖА ((Krleža) Міраслаў) (7.7.1893, г. Заграб, Харватыя — 29.12.1981),
харвацкі пісьменнік, публіцыст. Скончыў ваен. акадэмію ў Будапешце. З 1947 віцэ-прэзідэнт Паўднёваславянскай акадэміі навук і мастацтваў (г. Заграб). Друкаваўся з 1914. Праблемы светабудовы, веры, мастацтва ў сімволіка-алегарычных легендах «Маскарад», «Легенда» (абедзве 1914), «Кралева» (1915), «Крыстафор Калумб» (1918), «Мікеланджэла Буанароці» (1919). Услаўленне зямнога быцця ў паэмах «Пан» і «Тры сімфоніі» (абедзве 1917). Зб-кі «Вершы» (т. 1—3, 1918—19), «Лірыка» (1919), цыклы антымілітарысцкіх навел «Харвацкі бог Марс» (1922), «Тысяча і адна смерць» (1933), драма «Галіцыя» (1922) прысвечаны падзеям 1-й сусв. вайны. Сац., духоўная і псіхал. біяграфія некалькіх пакаленняў харватаў у раманах «Вяртанне Філіпа Лацінавіча» (1932), «На мяжы розуму» (1938), «Банкет у Блітве» (т. 1—3, 1938—62), «Сцягі» (т. 1—5, 1962—69), «Дзённік» (т. 1—5, 1977). Аўтар цыкла сямейна-быт. драм «Паны Глямбаевы» (1928—32), стылізаваных пад старадаўнюю паэзію «Балад Петрыцы Керампуха» (1936), артыкулаў, эсэ, мемуараў, дарожных нататак. Гал. рэдактар «Энцыклапедыі Югаславіі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ГЕРКВІСТ ((Lagerkvist) Пер Фабіян) (23.5.1891, г. Векшэ. Швецыя — 11.7.1974),
шведскі пісьменнік. Чл. Шведскай акадэміі (з 1940). Скончыў Упсальскі ун-т (1912), вывучаў гісторыю мастацтваў у Парыжы (1913). Дэбютаваў у 1912. У цэнтры творчасці Л. — пошук сэнсу жыцця чалавека ў неўладкаваным свеце. У ранняй паэзіі (зб. «Страх», 1916), навелах (зб. «Жалеза і людзі», 1915), п’есах («Апошні чалавек», 1917, і інш.) уплыў экспрэсіянізму і сімвалізму, імкненне надаць творам нац. афарбоўку. Раманы і аповесці «Госць рэчаіснасці» (1925), «Кат» (1933), «Карлік» (1944), «Варава» (1950), «Сібіла» (1956), «Смерць Агасфера» (1960), «Марыямна» (1967), зб-кі паэзіі «Песні сэрца» (1926), «Паэзія і змаганне» (1940), зб. навел «Злыя сагі» (1924), драмы «Кароль» (1932), «Камень мудрасці» (1947) вылучаюцца гуманіст. пафасам, непрыманнем фашызму і інш. форм таталітарызму, эвалюцыяніруюць да «сімвалічнага рэалізму». Аўтар кніг эсэ «Сціснуты кулак» (1934), «Вызвалены чалавек» (1939). На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі Г.Шупенька, М.Гіль. Нобелеўская прэмія 1951.
Тв.:
Бел.пер. — Кат. Карлік. Мн., 1986;
Рус.пер. — Соч.Т. 1—2. Харьков, 1997.
Літ.:
Неустроев В.П. Литературные очерки и портреты. М., 1983.
кітайскі пісьменнік. Скончыў Пекінскую настаўніцкую семінарыю (1918). Выкладаў у Лонданскім ун-це (1924—29), праф. ун-та ў Цзінані (з 1931). У першых раманах «Філасофія шаноўнага Чжана» (1926), «І сказаў Чжао», «Двое з сям’і Ма» (абодва 1928) у рэаліст. манеры асэнсоўваў шляхі развіцця кіт.бурж. грамадства. У сатыр. рамане «Запіскі пра Кашэчы горад» (1933) высмейваў сац.-эканам. палітыку тагачасных улад. «Маленькі чалавек» — герой раманаў «Развод» (1933), «Рыкша» (1939), зб-каў апавяд. «Вішні і мора» (1935), «Серп маладзіка» (1948) і інш. Тэмы антыяп. барацьбы ў рамане «Спаленне» (1940), п’есах «Касмыкі туману», «Справа гонару» (абедзве 1940), «Дзяржава вышэй за ўсё» (1943). Аўтар трылогіі «Чатыры пакаленні адной сям’і» (1946), драм «Канава Драконаў вус» (1950), «Чайная» (1957), гіст. «Кулак у імя справядлівасці» (1961) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Соч.Т. 1—2. М., 1957;
Избр произв. М., 1991.
Літ.:
Антиповский А.А. Раннее творчество Лао Шэ. М., 1967;
Болотина О.П. Лао Шэ: Творчество военных лет, 1937—1949. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РНІ (Larni; да 1942 Лайне, Laine) Марці Ёханес (н. 22.9.1909, г. Пакіла, Фінляндыя — 1993), фінскі пісьменнік і журналіст. У 1948—49 і 1951—54 жыў у ЗША. Дэбютаваў як паэт і перакладчык з франц. і сканд. моў. Майстар сатыры. У сатыр. раманах «Паважаныя беднякі і іх стракатая кампанія» (1944), «Чацвёрты пазванок, ці Махляр паняволі» (1957), «Цудоўная свінарка, ці Успаміны эканамічнай дарадчыцы Міны Карлсан-Кананен» (1959) адлюстравана поўная сац. кантрастаў рэчаіснасць Амерыкі і Фінляндыі. Аўтар публіцыстычных («Чорная Венера», 1951; «Мінесота гарыць», 1952), сац. («Нецярплівая страсць», 1945; «Блізка да граху, 1946), гіст. («Нябёсы апусціліся на зямлю», 1948), сатыр («Аб гэтым услых не гавораць», 1964) і інш. раманаў, зб-каў апавяданняў «Фінская кошачка» (1961), «Сакрат у Хельсінках і іншыя апавяданні» (1972). Пісаў вершы, дарожныя нататкі. кінасцэнарыі. Для твораў характэрна шырокае выкарыстанне карыкатуры, гіпербалы, гратэску, гумару. На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі Я.Лапатка, А.Шарахоўская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁЦКА (Яўген Рыгоравіч) (н. 20.4.1944, в. Пабрэззе Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.пісьменнік, крытык, літ.-знавец. Канд.філал.н. (1980). Скончыў БДУ (1968). Працаваў на заводзе, настаўнікам, карэспандэнтам радыёвяшчання. З 1971 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1986 у выд-ве «Мастацкая літаратура», з 1997 дырэктар выд-ва «Бацькаўшчына». Друкуецца з 1968. Даследуе маст. адметнасць, стыль сучасных бел. празаікаў, узаемадзеянне л-ры і чытача (зб. «Выхаваўчая роля літаратуры», 1980). У аповесцях «Па цаліку» (1977), «Дарога ў два канцы» (1981) псіхалагізм, выразнасць малюнка характараў, добрае адчуванне мовы. Складальнік літ.-знаўчага зб. «Вобраз» (1981), зб-каў апавяданняў маладых бел. пісьменнікаў «Цяпло на першацвет» (1985), «Акно ў зялёны сад» (1988), кніг твораў М.Дзяшкевіча (1991), Л.Калюгі (1992), А.Мрыя (1993) і інш. Старшыня Аргкамітэта (1989—90) і Рады (1990—93) Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Тв.:
Беларуская літаратура за гады савецкай улады. Мн., 1973;
Вялікая Айчынная вайна ў беларускай прозе. Мн., 1979;
Хараство і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мн., 1985.
кітайскі пісьменнік, публіцыст і літ.-знавец. Скончыў Горна-чыг. вучылішча ў Нанкіне (1902), вывучаў медыцыну ў Японіі. У 1919—20 праф. Пекінскага ун-та. Літ. творчасць пачаў з рэаліст., антыфеад. аповесцей «Дзённік вар’ята» (1918), «Праўдзівая гісторыя А-К’ю» (1921). Пісаў апавяданні (зб-кі «Вокліч», 1923; «Блуканні», 1926), вершы ў прозе (зб. «Дзікія травы», 1927). Асн. тэмы твораў — жыццё простых людзей і лёс кіт. інтэлігенцыі. Аўтар сатырыка-гераічных казак «Старыя легенды, расказаныя па-новаму» (1936), кніг публіцыстыкі «Вось і ўсё» (1928), «Іншадумец» (1932), «Пра лжэсвабоду» (1933), літ.-знаўчых прац «Кароткая гісторыя кітайскай апавядальнай прозы» (1923), «Нарыс гісторыі кітайскай літаратуры» (выд. 1938). Перакладаў зах.-еўрап. і рус. пісьменнікаў. На бел. мову яго асобныя творы пераклаў Л.Салавей.
Тв.:
Бел.пер. — Апавяданні. Мн., 1956;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—4. М., 1954—56;
Избранное. М., 1989.
Літ.:
Позднеева Л. Лу Синь: Жизнь и творчество. М., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́НКА (Янка) (сапр. Маразовіч Іван; 1895, г. Барысаў Мінскай вобл. — 1938),
бел.пісьменнік, журналіст, мастак. Скончыў Барысаўскую гімназію. З 1916 у арміі. З 1920 служачы ў мяст. Яшуны Шальчынінкскага р-на (Вільнюскі пав.), у Вільні. З 1925 актыўна супрацоўнічаў у перыяд. друку Зах. Беларусі. У 1926—28 адказны рэдактар час.«Маланка». Першыя гумарэскі апубл. ў час.«Авадзень». Сатыр. вершы, гумарэскі, фельетоны, апавяданні М. друкаваліся ў газ. «Беларуская ніва», «Беларуская доля», «Народны звон» і інш., найб. у час. «Маланка», дзе ён выступаў і як мастак. Пісаў на актуальныя тэмы грамадска-паліт. жыцця Зах. Беларусі і Польшчы. У літ. і маст. сюжэтах і вобразах адлюстроўваў яго характэрныя праявы, нац. ўціск, рост паліт. свядомасці народа, высмейваў крывадушша лідэраў польскіх бурж. і дробнабурж. партый. Каб ашукаць цэнзуру, карыстаўся прыёмамі літ. містыфікацыі: пераносіў месца дзеяння ў тагачасныя каланіяльныя і залежныя краіны (падпісваў гэтыя творы псеўд. Ляо Дзэ). Але чытачы па аналогіі, вобразных рэаліях лёгка пазнавалі зах.-бел. рэчаіснасць. Малюнкам М. характэрна паліт. завостранасць, уменне ствараць сац. абагульнены нац. тыпаж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬЦІ́НСКІ (Хаім Ізраілевіч) (7.8.1910. г. Паневяжыс, Літва — 8.2.1986),
яўрэйскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі (1932). Да 1946 працаваў у друку на Беларусі, потым у Бірабіджане. У 1948 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. Жыў у Мінску, з 1975 у Ізраілі. Друкаваўся з 1929. Пісаў на ідыш. Першы зб. вершаў «Якое жыццё дарагое» (1931). Аўтар кніг апавяданняў і вершаў для дзяцей «Дзеці», «Наш хор» (абедзве 1933), «Бадзёрым крокам», «Без ценю», «Каб лёгка ісці» (усе 1936), «Брацікам і сястрычкам» (1939), п’ес «На вышцы» (1934), «Ёсць фарпост» (1935). У зб-ку паэзіі «Гады, гады мае...» (1973) філас. асэнсаванне грамадска-паліт. падзей у краіне. На бел. мове выйшлі зб-кі твораў М. «Навагодняя елка» (1939), «Поплеч з сынамі ўсімі» (1963), «Родны дом» (1965), «На сонечным баку» (1967) у перакладзе Э.Агняцвет, Д.Бічэль-Загнетавай, Г.Бураўкіна, З.Бядулі, А.Бялевіча, А.Вольскага, С.Гаўрусёва, Н.Гілевіча, П.Глебкі, Х.Жычкі, А.Зарыцкага, Г.Кляўко, Е.Лось, П.Макаля, Я.Семяжона, М.Стральцова, П.Прыходзькі, В.Ціхановіча і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ВІЧ (Аркадзь Нічыпаравіч) (н. 10.3.1920, в. Барбарова Глускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.пісьменнік. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1950), БДУ (1955). Працаваў у рэдакцыях газет, з 1957 у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 1964 у выд-ве «Беларусь». У 1974—81 гал. рэдактар выд-ва «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў у 1938 вершамі. Піша ў жанры лірызаванай аповесці. У цэнтры ўвагі маральна-этычная праблематыка. Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў «Надзея» (1960), «Водгулле» (1963), «Прасека» (1967), «Панарама» (1970), «Няхай ідзе дождж» (1973), «Сцюжа» (1976), зб. вершаў «Чырвоныя ветразі» (1965). Раманы «Не шукай слядоў сваіх» (1979), «Груша на Голым Полі» (1985), «Цень крумкачовага крыла» (1991) пра пакаленне, юнацтва якога прыпала на суровыя выпрабаванні вайны і першыя пасляваен. гады; у іх рэтраспектыўна адлюстраваны значныя пласты нар. жыцця цэлай гіст. эпохі. На бел. мову пераклаў аповесць Х.Мянд «Вецер у галаве» (1971), аповесці і адпавяданні С.Баруздзіна (зб. «Месяц і сонца», 1972), К.Паустоўскага (зб. «Белая вясёлка», 1976) і інш.