горад у Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., на беразе Лукомскага возера. Таварная чыг. станцыя, за 20 км ад пасажырскай чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша—Лепель. За 23 км на Пд ад Чашнікаў, 118 км ад Віцебска. 15,1 тыс.ж. (2000). Працуюць Лукомская ДРЭС, з-ды: малочны, хлебны, аб’ёмнага домабудавання, керамзітавы, «Этон» і «Эласт» па выпуску электратэхн. прадукцыі, доследная азёрна-рыбная гаспадарка, 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, мед. аб’яднанне, Дом быту, 2 б-кі, Палац культуры, кінатэатр. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля Н. (ва ўрочышчы Гарадок на р. Лукомка) стаянка эпохі позняга мезаліту (5—4-е тыс. да н.э.).
Узнік у сувязі з буд-вам Лукомскай ДРЭС (пачалося ў 1964) на месцы р.п. Піянерны Бешанковіцкага р-на. Са студз. 1965 у Чашніцкім р-не. З 31.12.1965 гар. пасёлак, з 31.7.1970 горад. 6,7 тыс.ж. у 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВЫ́ЛЬ Міхась (сапр. Лешчанка Язэп Казіміравіч; н. 1.11.1915, в. Покрашава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Бел.пед. тэхнікуме (1930—33). 23.2.1933 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў на Д.Усходзе. У 1935 вызвалены, жыў у Варонежы (1935—41), дзе вучыўся ў пед. ін-це, працаваў на машынабудаўнічым з-дзе, настаўнічаў. З пач.Вял.Айч. вайны на Укр. фронце. У 1942 трапіў у палон, у 1943 выпушчаны на волю, вярнуўся ў Мінск. З 1944 у эміграцыі ў Германіі, Бельгіі, дзе працаваў на шахтах. З 1950 у ЗША. Друкавацца пачаў у 1929. На эміграцыі выйшлі зб-кі яго паэзіі «Ростань» (1947), «Пад зорамі белымі» (1954), «Першая рана» (1960), «Цяжкія думы» (1961). Аўтар паэм «Пад небам Случчыны каханай» (1943), «Міжагнёўе» (1982), рамана «Із агню ды ў полымя» (1990—97). Рэдактар час.«Беларуская думка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКРА́Т Ганна Купрыянаўна (13.2.1912, г. Полацк Віцебскай вобл. — 4.2.1995),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1962). Скончыла студыю БДТ-1 (1934). З 1933 працавала ў БДТ-1, з 1938 у Бабруйскім калг.-саўг. т-ры, з 1946 у Бабруйскім, у 1947—72 у Гродзенскім абл.драм. т-рах. Выканаўца характарных, драм. роляў. Творчасці ўласцівы спасціжэнне сац. прыроды вобраза, пластычнасць знешняга малюнка ролі. Стварыла яркія праўдзівыя характары: у БДТ-1 — Ульяна («Бацькаўшчына» К.Чорнага); у Бабруйскім калг.-саўг. т-ры — Настулька, Вера Міхайлаўна («Партызаны», «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы); у Гродзенскім т-ры — Паліна («Трыбунал» А.Макаёнка), Ганна Іванаўна («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), Паліксена, Купавіна, Уланбекава, Усціння Навумаўна, Курыцына, Кабаніха («Праўда добра, а шчасце лепш», «Ваўкі і авечкі», «Выхаванка», «Свае людзі — паладзім», «Грэх ды бяда на каго не жыве», «Навальніца» А.Астроўскага), Рашэль, Надзея, Васіліса, Прытыкіна («Васа Жалязнова», «Апошнія», «На дне», «Варвары» М.Горкага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦА,
рабочы пасёлак у Столінскім р-не Брэсцкай вобл., чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна) на аўтадарозе Столін—Сарны. За 7 км на Пд ад Століна, 238 км ад Брэста. 6,8 тыс.ж. (2000).
У 19 ст. вёска Столінскай вол. Пінскага пав. У 1886—332 ж., 31 двор, царква. З пабудовай чыгункі Лунінец—Роўна (1885) чыг. ст. Гарынь. У 1921—39 у складзе Польшчы, вёска Сталінскага пав. Палескага ваяв., 948 ж. (1921). З 1939 у БССР, з 1940 у Столінскім р-не Пінскай вобл., з 1954 Брэсцкай вобл. З 6.7.1960 рабочы пасёлак.
Працуюць з-ды: абліцовачна-фасаднай керамікі, кансервавы, камбінат буд. матэрыялаў, лесазавод, раённае аб’яднанне сельгастэхнікі, камбінат быт. абслугоўвання; 3 сярэднія і сярэдняя вочна-завочная школы, 4 дашкольныя ўстановы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі, цэрквы — правасл., хрысціян веры евангельскай, хрысціян баптыстаў-евангелістаў. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІНА Ія Сяргееўна (н. 2.3.1936, г. Варонеж, Расія),
расійская актрыса. Нар.арт. Расіі (1977). Нар.арт.СССР (1990). Скончыла Маскоўскі ун-т (1958). З 1960 у Маскоўскім т-ры Массавета, з 1978 у Маск. маст.акад. т-ры імя М.Горкага (з 1989 — імя А.Чэхава). Творчасці С. уласцівы мяккая, абаяльная манера ігры, пранікнёны лірызм, майстэрства псіхал. аналізу: Соня («Пецярбургскія сны» паводле Ф.Дастаеўскага), Паліна Андрэеўна («Чайка» Чэхава), Ліка («Маскоўскі хор» Л.Петрушэўскай). З 1960 здымаецца ў кіно: «Дама з сабачкам» (1960), «Грэшніца» (1962), «Гісторыя Асі Клячынай, якая кахала, ды не выйшла замуж» («Асіна шчасце», 1967; Дзярж. прэмія СССР 1990), «Ганна Карэніна», «Служылі два таварышы» (абодва 1968), «Сюжэт для невялікага апавядання» (1970), «Месяц жнівень» (1971), «Кожны дзень доктара Каліннікавай» (1973), «Раманс пра закаханых» (1974), «Нос» (1977), «Гараж» (1980), «Прыватнае жыццё» (1982, Дзярж. прэмія СССР 1983), «Прадоўжыся, прадоўжыся, зачараванне...» (1984), «Сюжэт для двух апавяданняў» (1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЗА́Р (Salazar) Антоніу ды Алівейра
(de Oliveira; 28.4.1889, г. Санта-Комба-Дан, Партугалія —27.7.1970),
партугальскі паліт. і дзярж. дзеяч, эканаміст. Скончыў Каімбрскі ун-т (1916), у 1916—28 праф.паліт. эканоміі гэтага ун-та. Адзін з заснавальнікаў партыі Каталіцкі цэнтр (1918). З 1921 дэп. парламента. У 1928—40 міністр фінансаў. У 1932—68 прэм’ер-міністр (фактычна дыктатар) Партугаліі, адначасова ваен. міністр (1936—44) і міністр замежных спраў (1936—47). Абапіраючыся на засн. ім у 1930 партыю Нац. саюз, устанавіў у краіне унітарна-карпаратыўную дзяржаву (юрыд. аформлена паводле канстытуцыі 1933). У 2-ю сусв. вайну захоўваў нейтралітэт Партугаліі. Пасля 1945 імкнуўся да супрацоўніцтва з зах. дзяржавамі, асабліва ў ваен.-паліт. галіне (у 1949 Партугалія ўступіла ў НАТО). З пач. 1960-х г. вёў калан. вайну супраць нац.-вызв. руху ў Анголе, Гвінеі-Бісау і Мазамбіку. У 1968 адышоў ад дзярж. спраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́САРАЎ Мадэст Іванавіч (14.2.1844, г. Кашыра Маскоўскай вобл. — 13.10.1905),
рускі акцёр, педагог, крытык. Муж П.А.Стрэпетавай. Скончыў Маскоўскі ун-т (1865). На сцэне з 1859, на прафесійнай — з 1867 у гарадах Расіі. З 1872 у Маскве, у т. л. ў Т-ры Корша, з 1885 у Александрынскім т-ры ў Пецярбургу. Выканаўца драм. роляў бытавога рэпертуару. Валодаў высокай тэатр. культурай, моцным тэмпераментам. Вял. ўплыў на яго творчасць зрабіў А.Астроўскі, найб. вызначыўся ў яго п’есах: Русакоў, Красноў, Нешчасліўцаў, Любім Тарцоў, Бальшоў («Не ў свае сані не садзіся», «Грэх ды бяда на каго не жыве», «Лес», «Беднасць не загана», «Свае людзі — паладзім»), Сярод інш. роляў: Ананій Якаўлеў («Горкі лёс» А.Пісемскага), Іван Грозны («Смерць Іаана Грознага» А.К.Талстога), Равякін («Журба» І.Шпажынскага) і інш. Вёў пед. работу, пісаў крыт. артыкулы, у якіх падтрымліваў Астроўскага. Падрыхтаваў да выдання першы поўны збор твораў Астроўскага (т. 1—12,1904—09).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХУ́МІ,
горад у Грузіі, на беразе Чорнага м.; сталіца Абхазіі. У 6 ст. да н.э. на тэр. С. існавала ант. калонія Дыяскурыяда. У сярэднія вякі называўся Цхум, у 16—пач. 19 ст. турэцкая крэпасць Сухум-Кале. З 1848 горад. Каля 140 тыс.ж. (2001). Марскі порт, чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць; харч. і харчасмакавая (з-ды кансервавы, малочны, вінаробны; тытунёвая ф-ка; рыба- і мясакамбінаты), лёгкая (тэкст., гарбарна-абутковая), маш.-буд., хімічная. Ун-т. Бат. сад. Малпавы гадавальнік. Тэатр. Музеі: краязнаўчы, літ.-мемар. Дз.І.Гулія. Руіны замка (9—10 ст.). Турызм. Горад пацярпеў у выніку грузіна-абхазскага канфлікту 1990-х г. Кліматычны і бальнеатэрапеўтычны курорт. Клімат субтрапічны вільготны. Асн. прыродныя лек. фактары: клімат, марскія купанні, мінер. крыніцы (тэрмальныя, сульфатна-хларыдныя натрыевыя воды з бромам, ёдам, магніем і азотныя гідракарбанатна-хларыднасульфатныя кальцыева-натрыевыя воды). Лечаць хваробы органаў кровазвароту, дыхання (нетуберкулёзнага характару), скуры, нерв. сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫЯЛЕ́Т (франц. triolet ад італьян. trio трое),
цвёрдая вершаваная форма; васьмірадковая страфа, у якой адзін радок паўтараецца тройчы (1-ы, 4-ы, 7-ы). Пачынаецца і заканчваецца тым жа двухрадкоўем. Мае 2 рыфмы (абааабаб ці аббабааб).
Узнік у 15 ст. ў Францыі як скарочаная форма рандэля. У рус. паэзіі з’явіўся ў пач. 19 ст. (М.Карамзін), потым амаль стагоддзе не ўжываўся, адрадзіўся ў 20 ст. ў паэзіі К.Фофанава, К.Бальмонта, В.Брусава.
У бел. паэзію Т. увёў М.Багдановіч («Мне доўгае расстанне з Вамі...», «... Дзераўлянае яечка», «... Калісь глядзеў на сонца я»):
Калісь глядзеў на сонца я.
Мне сонца асляпіла вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць,
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я.
Мне сонца асляпіла вочы.
Т. сустракаецца ў творах Х.Чэрні, Д.Бічэль-Загнетавай, Р.Барадуліна і інш.