ды², часц. узмацн.

Ужыв. ў пачатку сказа для ўзмацнення выразнасці выказвання.

Ды хто ты такі?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ды¹, злуч.

1. спалучальны. Ужыв. для сувязі аднародных членаў сказа і цэлых сказаў; адпавядае па знач. злучніку «і».

Дзень ды ноч.

Журботна гудзелі правады ды стукалі вароты.

2. далучальны. Далучае сказы і члены сказа, якія дапаўняюць, развіваюць ці паясняюць раней выказаную думку.

Пайшоў снег, ды яшчэ які снег.

3. супраціўны. Ужыв. для далучэння сказаў або асобных членаў сказа са знач. супрацьпастаўлення; блізкі па знач. да злучнікаў «але», «аднак».

Людзі паміралі, ды не спынялі барацьбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ды

1. союз соед. да, и;

дзень ды ноч — день да (и) ночь;

яны́ ішлі́ ўсё дале́й ды дале́й — они́ шли всё да́льше и да́льше;

2. союз присоед. да;

пайшо́ў снег, ды які́ яшчэ́ снег — пошёл снег, да како́й ещё снег;

3. союз противит. да, но; (после придаточного уступительного — ещё) а;

хо́ча, ды не мо́жа — хо́чет, да (но) не мо́жет;

хоць ён і разу́мны, ды я яго́ не люблю́ — хоть он и умён, а (но) я его́ не люблю́;

4. частица усил. да;

ды вы не бо́йцеся — да вы не бо́йтесь;

ды зрабі́це ж вы гэ́та! — да сде́лайте же вы э́то!;

ды і то́лькі — да и то́лько

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

ды 1, злучнік.

I. спалучальны.

1. Ужываецца для сувязі аднародных у сэнсавых адносінах членаў сказа і сказаў; адпавядае па значэнню злучніку «і». Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада. Брыль. І паплыло сялянства з коньмі, каровамі і ўсімі сваімі пажыткамі ў лес ды на балота хавацца ад панскага бізуна, ад кулі жандара. Чарот. // Злучае паўторныя словы і ўтварае спалучэнні са значэннем працягласці або паўторнасці дзеяння. А дождж ідзе ды ідзе.

2. Ужываецца для сувязі паслядоўных паведамленняў, звязаных адзінствам накіраванасці дзеяння. Дома выпілі [Толя з Міхасём] па кубку малака з хлебам ды падаліся на вышкі. Якімовіч. Лабановіч зрываецца з месца, бярэ паперу і прылады пісьма ды прысядае да Аксёна. Колас.

II. супраціўны.

1. Злучае процілеглыя члены сказа і сказы; блізкі па значэнню да злучнікаў «але», «аднак». Навальніца насоўвалася павольна, ды.. настырна. Колас. Локцям рабілася свежа ад зямлі, ды Толя гэтага не заўважаў. Брыль. І заскрыпелі тут і там Смычкі тугой дажджлівай шэрай, Ды наша моладасць слязам І сумным песням не паверыць. Танк. // У гэтым жа значэнні ужываецца для сувязі процілеглых членаў сказа і сказаў з абмежавальным адценнем. Сады маладыя Вайна пакасіла, Ды толькі не скосіць Народную сілу. Бялевіч. Саўчанка дазволіў разлікам добра адаспацца. Ды на холадзе, у сырых нішах, не надта спіцца. Шамякін. // Супроцьпастаўляе галоўны сказ даданаму ўступальнаму або адзін з членаў сказа другому з уступальным злучнікам «хоць». Хоць рэдка, ды метка. Прыказка. // У спалучэнні са злучнікам «затое» ужываецца пры замяшчальным проціпастаўленні. І сілу яна мела як у таго камара... Ды затое была Марылька такая смелая, што і хлопец другі не дакажа. Якімовіч.

2. Злучае члены сказа і сказы з узаемным выключэннем і значэннем неадпаведнасці. Стагналі людзі ў цёмных мурах, Ды не спынялі барацьбы І не згіналіся пад бурай, Як векавечныя дубы. Колас.

III. далучальны.

1. Далучае сказы і члены сказа, якія дапаўняюць, паясняюць ці падагульняюць выказаную раней думку. А вакол стаяць дзяўчаты, Шмат хлапцоў, мужчын, кабет. Тут сынок, ды тут і тата, Тут і ўнучак, тут і дзед. Крапіва. Калгаснікі стараліся ўправіцца з лепшай бульбай ды якая бліжэй к дому, а ўчастак пад ляском чакаў сваёй чаргі. Кулакоўскі. / У спалучэнні са злучнікам «і», які ўзмацняе далучальную сувязь. Падступіцца да гарэўшых цыстэрнаў не было ніякай магчымасці, ды гэта было і небяспечна. Лынькоў. Усюды панаваў нейкі ўрачысты святочны настрой. Ды і было чаго: ніколі яшчэ Закружжа не ўпраўлялася так хутка з сенакосам. Асіпенка. / У спалучэнні з прыслоўямі і займеннікамі «так», «калі (яшчэ)», «які», «такі», што ўзмацняюць далучальную сувязь. І зноў пачынае [Платон] распісваць кубанскія станы, уборку пшаніцы, ды так, што сапраўды заслухаешся. Шамякін. Але вось аднаго разу негадана-нечакана бяда здарылася, ды такая, якой самы старэйшы селянін вёскі не памятае. Чарот. // Далучае члены сказа і сказы, якія носяць характар дадатковага паведамлення (звычайна ў спалучэнні з прыслоўямі «яшчэ», «прытым»). — Новы брыгадзір пайшоў па сцежцы старога, ды яшчэ, бадай, апярэдзіў яго ў некаторых справах. Кулакоўскі.

2. Ужываецца пры нечаканых пераходах да другіх падзей, якія завяршаюць папярэднія выказванні. Рвануўся Цімох з усіх сіл Ды далей ад страшнае хвоі! Колас. Біўся, біўся ды з сілы выбіўся. Крапіва.

3. Далучае пры пералічэнні члены сказа з супраціўна-ўзмацняльным значэннем. Панізіўшы голас, шэптам сказаў дзед з узрушэннем: — У лес трэба перабірацца, ды не сядзець там, злажыўшы рукі, ды не пазіраць спакойна збоку, як яны [акупанты] тут гаспадараць. Колас.

•••

Ды і то (дый то) — далучае члены сказа і сказы з абмежавальным адценнем. Слых мой толькі праз момант ловіць музыку ціхага шуму лісця, ды і то мне спачатку здаецца, што гэта ўсё яшчэ шуміць у галаве. Брыль.

Ды і толькі (дый толькі) — нічога іншага, акрамя гэтага. Плача без канца, ды і толькі.

ды 2, часціца, узмацняльная.

Ужываецца ў пачатку сказа для ўзмацнення выразнасці выказвання. Ды мы даўно падрыхтаваліся! Ды што з вамі гаварыць! Ды хто ты такі? // У сярэдзіне сказа перад выказнікам ці групай выказніка ўзмацняе іх значэнне. — Не бядуй, што-небудзь ды прыдумаем, і ўсё бу дзе добра. Гартны. Э, дзе-небудзь ды знайдзем і баравік. Колас. // Пры загадным ладзе служыць для выражэння настойлівай просьбы, пажадання. Ды хутчэй жа ты! — злуецца лёкай, — а то пан цябе розгамі засячэ... Якімовіч. — Валодзька! — крыкнуў я. — Ды годзе ўжо табе. Не чапайце, не трэба! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыII часц:

ды вы не бо́йцеся! habt doch kine Angst!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

дыI злучн

1. спалуч und;

ты ды ён du und er;

2. супаст ber;

яна́ не прыгажу́ня, ды мне ве́льмі падаба́ецца sie ist kine Schönheit, ber sie gefällt mir sehr

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

ды

Том: 9, старонка: 122.

09-122_0715_%D0%94%D1%8B.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Ды злучнік, часціца. Відавочная, фанетычная па паходжанню варыяцыя злучніка і часціцы да (гл.); параўн. Трубачоў, Эт. сл., 4, 180. Сюды адносяцца і камбінацыі тыпу дый (< ды + i), дык (< ды + к).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ды-

(гр. di-, ад dis = двойчы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «падвойны», «двойчы».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Іва́н-дыа́р’я ’расліна Melampyrum nemorosum’ (Кіс.). Рус. Ива́н‑да‑Ма́рья (з XVIII ст.); гл. Шанскі, 2, I, 4–5. Назва тлумачыцца спалучэннем двух процілеглых колераў у гэтай расліне, параўн. ням. Tag und Nacht ’Melampyrum nemorosum’, бел. брат‑сястра, рус. брат и сестра, укр. брат‑і‑сестра, польск. brat‑siostra ’тс’ і звязаныя з раслінай Melampyrum паданні аб перуновай кветцы, аб Іване і Мар’і — браце і сястры. Падрабязней гл. Фасмер, 2, 114; Шанскі, 2, I, 4–5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)