сорт грушы Краснакуцкай доследнай станцыі садаводства (Украіна). Выведзены скрыжаваннем сартоў Любіміца Клапа і Дэканка зімовая. На Беларусі перспектыўная для вырошчвання ў аматарскім садаводстве ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай і Магілёўскай.
Дрэва сярэднярослае, крона пірамідальная, кампактная. Пладаносіць на 6-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, адносна ўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы. Ураджайнасць сярэдняя. Плады 90—100 г, жаўтавата-зялёныя, з паласатым румянцам на сонечным баку. Мякаць шчыльная, белая, сакавітая, масляністая, віннасалодкага смаку. Захоўваецца да снежня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ГЛЕМАЗЕ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура мезалітычных плямён, якія ў 7—6-м тыс. да н.э. жылі на паўд. узбярэжжы Балтыйскага мора. Назва ад знаходак у тарфяніку Маглемазе на в-ве Зеландыя (Данія). Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. Знойдзены крамянёвыя прылады працы мікралітычнага і макралітычнага тыпу, рэчы з косці, рогу і дрэва. Плямёны М.к. жылі невял. першабытнымі абшчынамі. Некаторыя даследчыкі разглядаюць М.к. як пераймальніцу свідэрскай культуры. Частка рагавых і касцяных вырабаў нёманскай культуры мае аналагі ў М.к.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЯНІ́СТАЯ ЛО́ШЫЦКАЯ,
асенні сорт грушы Беларускага НДІ пладаводства. Атрыманы ад сяўбы насення сорту Добрая Луіза свабоднага апылення. Пашыраны і перспектыўны для вырошчвання ва ўсіх абласцях рэспублікі акрамя Віцебскай.
Дрэва сярэднярослае. крона пірамідальная, даволі густая. Пладаносіць на 4—5-ы год. Сорт дастаткова зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы. Плады (да 120 г) зеленавата-жоўтыя з ружова-чырв. румянцам. Мякаць белая, дробназярністая, масляністая, сакавітая, салодкая з невял. кіслінкай. Захоўваецца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛБА,
летні сорт яблыні канадскага паходжання; сеянец сорту Мекінтош ад свабоднага апылення. Раянаваны на Беларусі, акрамя Віцебскай вобласці, з 1967.
Дрэва сярэднярослае, крона шырокаавальная, сярэдняй гушчыні. Сорт сярэднезімаўстойлівы. Моцна пашкоджваецца паршой у вільготныя гады. На сеянцавых прышчэпах пладаносіць на 5—6-ы, на клонавых — на 3-і год. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), зеленавата-белыя з ярка-чырв. паласатым румянцам. Мякаць белая, сакавітая, далікатная, кісла-салодкая, з моцным прыемным пахам. Захоўваецца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Крэж1 ’дрэва, у якім асяродак не ў цэнтры’ (Шатал., Клім.), ’унутраная амярцвелая частка дрэва’ (Жыв. сл.), ’хвоя з крохкай і цвёрдай драўнінай’ (ТС). Рус.кряж ’вялікае моцнае дрэва’, ’калодны вулей’, ст.-рус.кряжь ’брус’. Першапачаткова ’круглы брус’ да прасл.krǫgъ ’круг’ з іншай ступенню аблаўта (прасл.kręg‑jь) (Фасмер, 2, 391).
Крэж2 ’прыбярэжная мель на возеры’ (Нар. лекс.). Укр.кряж ’бугор’. Да * kręg‑jь ’акруглы’. Гл. крэж1.
Крэж3 ’абрыў на дне возера; паглыбленне, яма’ (Яшк.). Гл. крэж2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дро́вы ’дровы’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах. і г. д.). Таксама дро́ва ’тс’ (Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Рус.дрова, укр.дро́ва, польск.drwa, чэш.drva, балг.дърва ’тс’, ст.-сл.дръва ’дровы’. Прасл.*drъva (мн. л. ад *drъvo ’дрэва’). Агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 141–142. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 539; Бернекер, 1, 232; Траўтман, 53; Слаўскі, 1, 171. Як і прасл.*dervo ’дрэва’, мае і.-е. адпаведныя формы (са ступенню рэдукцыі); параўн. грэч.δρῡς ’дрэва, дуб’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сітава́ты ‘сітавідны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Сцяшк., Варл.), ‘трухлявы’ (ТС), ‘трубчасты (аб косці)’ (астрав., пух., Сл. ПЗБ), сі́тавы ‘рэдкі, друзлы: сітавы крам, сітавае палатно, сітавы дуб (Янк. 2), ‘вынашаны, працёрты’ (Нар. сл., Ян.), ‘сітавідны, трухлявы’ (Ян.), сі́цевы ‘тс’ (ТС). Сюды ж сітава́ ‘трухлявае дрэва’, сітаве́ць ‘трухлець, парахнець’ (Мат. Гом.). Укр.ситяви ‘гнілы, трухлявы’, сі́тави ‘тс’, рус.сито́вый (пра дрэва) ‘друзлы, трухлявы’. Відаць, звязана з сіта (гл.). Буга (Rinkt. 2, 546) у якасці адпаведніка прыводзіць літ.sytótas mẽdžias ‘сітавае дрэва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фі́га1, ‑і, ДМ фізе, ж.
Разм. Тое, што і дуля (у 3 знач.). Падарожнік тыцнуў Сымону ў самыя вочы дзве фігі.Бядуля.
•••
Без фігі не да носагл. нос.
Глядзець у кнігу, а бачыць фігу — нічога не разумець.
Фіга з маслам; фіга на талерцы — нічога, зусім нічога.
Фігу з’есцігл. з’есці.
фі́га2, ‑і, ДМ фізе, ж.
1. Субтрапічнае дрэва сямейства тутавых; смакоўніца.
2. Плод гэтага дрэва. Вялікія кашы з фінікамі, фігамі,.. гранатамі, апельсінамі і ўсялякай агароднінай стаяць на бруку.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)