ПРАЦЭ́САР (англ. processor ад process апрацоўваць),

сукупнасць прылад ЭВМ або выліч. сістэмы, якая выконвае функцыі пераўтварэння інфармацыі. У шматпрацэсарных выліч. сістэмах можа быць да соцень (ці больш) паралельных П. У праграмаванні П. наз. складаная лагічная праграма ў складзе сістэмы аўтаматызацыі праграмавання, напр., сінтакс. кантролю, П. зборкі рабочай праграмы, тэкставы П.

У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць П.: цэнтральны, функцыянальна-арыентаваны і праблемна-арыентаваны. Цэнтральны П. — асн. частка ЭВМ, якая непасрэдна ажыццяўляе працэс апрацоўкі інфармацыі, а таксама кіруе ім і каардынуе дзеянні інш. вузлоў ЭВМ. Мае блок кіравання, арыфметычна-лагічнае прыстасаванне (адно ці некалькі), лакальную памяць, сродкі кантролю і дыягностыкі. Функцыянальна-арыентаваныя П. забяспечваюць выкананне тыповых функцый выліч. прылад апаратнымі спосабамі. Да іх адносяць сістэмны П. (выконвае службовыя функцыі ЭВМ, напр., увод—вывад інфармацыі, кантроль і апрацоўку станаў перыферыйных прылад), сеткавы П. (забяспечвае функцыянаванне выліч. сеткі), сервісны П. (для кантролю, дыягностыкі, статыстыкі і інш. аперацый абслугоўвання ЭВМ) і інш. Праблемна-арыентаваныя П. прызначаны для павышэння (адносна цэнтральнага П.) скорасці апрацоўкі некаторых класаў задач (напр., для апрацоўкі адна- і мнагамерных матрыц, рашэння дыферэнцыяльных ураўненняў, задач тэорыі поля), а таксама асобных працэдур аперацыйнай сістэмы. Такія П. звычайна з’яўляюцца дадатковымі спецыялізаванымі П., якія далучаюцца да асн. ЭВМ, напр., праз інтэрфейс уводу—вываду.

М.​П.​Савік.

т. 13, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЁЛАКАЦЫ́ЙНАЯ СТА́НЦЫЯ, радыёлакатар, радар,

радыёэлектронная сістэма, што забяспечвае знаходжанне і распазнаванне аб’ектаў (цэлей) і інш. характарыстык з дапамогай адбітых ад іх (выпрамяняемых імі) радыёхваль; сродак радыёлакацыі. Асн. паказчыкі Р.с.: далёкасць дзеяння, дакладнасць вызначэння і вымярэння каардынат цэлей і параметраў іх руху; распазнавальная здольнасць па далёкасці, скорасці і інш. велічынях; перашкодаўстойлівасць; скрытнасць работы і інш.

Першыя Р.с. для выяўлення самалётаў з’явіліся ў Вялікабрытаніі (1936). У СССР вытв-сць Р.с. пачалася ў 1939. У склад Р.с. ўваходзяць: радыёперадатчык; антэна-фідэрная сістэма (гл. Антэна, Фідэр), радыёпрыёмнік; індыкатар, на экране якога фіксуюцца даныя аб аб’екце; кіравальнае прыстасаванне, што ўзгадняе ўзаемадзеянне асн. вузлоў. Атрыманыя даныя апрацоўваюцца на ЭВМ. Далёкасць дзеяння вызначаецца ўмовамі распаўсюджвання радыёхваль, магутнасцю радыёперадатчыка і адчувальнасцю радыёпрыёмніка. Адрозніваюць Р.с. наземныя (перасоўныя і стацыянарныя), карабельныя і бартавыя (на самалётах, ракетах і інш.). Выкарыстоўваюцца для кіравання рухам і пасадкай лятальных апаратаў, вызначэння каардынат аб’ектаў, курсу і скорасці перамяшчэння караблёў, самалётаў і інш., таксама для патрэб астраноміі, геадэзіі, метэаралогіі і інш.

Літ.:

Аверьянов В.Я. Разнесенные радиолокационные станции и системы. Мн., 1978;

Ширман Я.Д., Манжос В.Н. Теория и техника обработки радиолокационной информации на фоне помех. М., 1981.

В.​І.​Вараб’ёў.

Радыёлакацыйная станцыя: а — знешні выгляд; б — структурная схема: 1 — рэфлектар; 2 — выпрамяняльнік; 3 — механізм варочання і нахілу; 4 — паказальнік азімута; 5 — паказальнік вугла месца.

т. 13, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канве́ер, ‑а, м.

Прыстасаванне для бесперапыннага перамяшчэння вырабаў пры іх апрацоўцы ад аднаго рабочага да другога або для транспарціроўкі грузаў. Па грукату, што рабілі .. [адліўкі], падаючы на канвеер, які нёс іх кудысьці ў цёмны правал у сцяне, адчувалася, што адліўкі важкія, з металу. Карпаў.

•••

Зялёны канвеер — сістэма планавай вытворчасці зялёных кармоў для бесперапыннага забеспячэння жывёлы на працягу ўсяго пашавага сезону.

Па канвееру — ад аднаго да другога (перадаваць і пад.).

Сысці (сыходзіць) з канвеера гл. сысці.

[Англ. conveyer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэфро́стэр

(англ. defroster)

1) камера ў халадзільніку, якая мае ацяпленне і ўзмоцненую цыркуляцыю паветра (для захавання яец, фруктаў і інш.);

2) прыстасаванне для абдзімання цёплым паветрам ветравага шкла аўтамабіля, каб не абмярзала.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парасо́н

(фр. parasol, іт. parasole = заслона ад сонца, ад лац. paro = адбіваю + sol = сонца)

прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе нацягнутага на спіцы кавалка тканіны, прымацаванага да доўгай ручкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

семафо́р

(ад гр. sema = знак + -фор)

1) сігнальнае прыстасаванне на чыгунцы, якое паведамляе, што пуць свабодны або заняты;

2) зрокавая сігналізацыя паміж суднамі або паміж суднам і берагам пры дапамозе сігнальных прыстасаванняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Катала́жка ’каталажка’ (БРС, Сл. паўн.-зах.). Магчыма, запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. катала́жка ’каталажка, турма’, ’памяшканне для арыштантаў’. У рус. мове гэта вытворнае ад дыял. каталаж ’камора, памяшканне на судне для захоўвання снасцей і прыпасаў’. Апошняе ўзнікла ў выніку метатэзы з такелаж ’снасці на судне, прыстасаванне для пад’ёму і перамяшчэння грузаў’ (аб гэтым пісаў яшчэ Даль: «…каталажка… от каталаж искаж. морс. такелаж»). Слова такелаж (сустракалася таксама ў форме такалаж) узята з гал. takelage ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Замо́кпрыстасаванне для запірання’. Рус., укр. замо́к, польск. zamek, серб.-луж. zamk, чэш. zamek, славац. zamka, zámok ’тс’, славен. zamka ’пятля’, серб.-харв. за̑мка ’пастка, пятля’, балг. дыял. за̀мка ’вузел’, ’пятля’, макед. замка ’сіло, пастка’. Ст.-слав. замъкнѫти ’замкнуць’, ц.-слав. замъкъ ’замок’. Ст.-рус. замъкъ (XII ст.) ’замок’. Ст.-бел. замок (Скарына). Паўн.-слав. бязафіксны назоўнік zamъkъ ад дзеяслова za‑mъk‑nǫ‑ti (гл. імкнуць), дзе прэфікс надаваў значэнне адмежавання (як у замінаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звя́гапрыстасаванне; надакучлівы брэх сабакі’, маг. ’брахлівы сабака; пра чалавека’ (Янк. Мат.). Рус. дыял. звя́га, смал., пск. ’гаўканне; брэх лісы’, ’сварка’, ’бурчанне’, вяцк. ’надакучлівы чалавек’, цвяр., пск., алан. ’пустаслоў’, укр. звяга ’гаўканне, сварка’. Ст.-рус. звяга ’непатрэбная балбатня’ (Курбскі, XVI XVII стст.). Прасл. дыял. zvęga ўзыходзіць да і.-е. кораня *gʼhu̯en‑ з балта-слав. падаўжэннем ‑g‑. Роднасныя літ. žvéngti, лат. zvìegt ’іржаць’. Гл. звяк, звінець. Покарны, 1, 491; Траўтман, 374; Фасмер, 2, 88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́ткіпрыстасаванне для выроўнівання асновы пры навіванні на навой (дзве драўляныя планкі з дубцамі)’ (ТС). Да рэ́ткі (гл.). Няясна. Параўн. славен. rȋtek ’пучок саломы для пакрыцця стрэх’, rȋtka ’яблычная галінка’, ’таўсцейшы канец снапа’, rȋtina ’камель’, харв. кайк. rítek ’салома, якой пакрываюць стрэхі’. Скок (3, 147) мяркуе, што гэта метафарычнае ўтварэнне ад rȉt ’podex’. Далей глядзі rȉt (Безлай, 3, 184). З іншага боку параўн. літ. rite ’шпулька’, ’катушка’, ’бабіна’, ritinỹys ’валік’, ’рулон’, ’скрутак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)